Серада, 12 жніўня 2026
No Result
View All Result
MOST Media
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama
No Result
View All Result
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama
No Result
View All Result
MOST Media
No Result
View All Result
Галоўная Гісторыі

Подпісы за арганізацыю ўрокаў беларускай мовы ў школах Беластока перадалі ў Дэпартамент адукацыі

Руслан Кулевіч Руслан Кулевіч
15 лістапада 2022, 09:22
Гісторыі
A A
подпісы

Фота: MOST

Амаль за месяц збору подпісаў у падтрымку арганізацыі заняткаў беларускай мовы атрымалася сабраць 44 заявы. 14 лістапада іх перадалі ў канцылярыю Дэпартамента адукацыі ў Беластоку. 

Падпісаць зварот маглі беларускія бацькі, якія жывуць у Польшчы і маюць дзяцей школьнага або перадшкольнага ўзросту.

— Мы перадалі 44 заяўкі ад бацькоў, якія хацелі б вучыць сваіх дзяцей беларускай мове. Па нашай інфармацыі, справу будзе разглядаць кіраўнік па справах арганізацыі школ пані Сенденецка (p. Sendenecka). Таксама запэўнілі, што афіцыйны адказ пра магчымую форму арганізацыі навучання дадуць хутка, цягам двух тыдняў.

Шэсць заяваў не прынялі, паколькі яны не былі падпісаныя. Але гэтыя звароты не прападуць. Іх, канешне, трэба падпісаць, і тады мы далучым іх да справы пазней, — распавяла MOST настаўніца беларускай мовы, прадстаўніца беларускай дыяспары Беластока Ганна Дар.

Пасля атрымання адказу ад Дэпартамента адукацыі ў Беластоку ў MediaPortBelarus будзе арганізаваны бацькоўскі сход.

Забяспечыць дзяцей заняткамі беларускай мовай

Мэта кампаніі па зборы подпісаў — арганізаваць заняткі беларускай мовы ў польскіх школах. Беларускую мову ў Беластоку з усіх школ цяпер выкладаюць толькі ў чацвёртай. Прычым вывучаць яе могуць толькі прадстаўнікі беларускай нацыянальнай меншасці — тыя дзеці, чые бацькі маюць польскае грамадзянства і лічаць сябе беларусамі.

У апошняй хвалі эміграцыі ў Польшчы апынуліся беларусы, якія хацелі б забяспечыць дзяцей заняткамі беларускай мовы. Але яны не маюць польскага грамадзянства, таму не могуць накіраваць дзяцей у беластоцкую школу №4 з магчымасцю вучыць беларускую мову.

Збор подпісаў працягваецца

Калі вы хочаце далучыцца да кампаніі па зборы подпісаў, то яшчэ можна запоўніць заяву і прынесці ў MediaPortBelarus у Беластоку па адрасе Sienkiewicza 44. Можна таксама падпісаць заяву адразу на месцы — раздрукаваныя формы чакаюць вас.

Тэгі: АртыГалоўнае

ГАЛОЎНЫЯ НАВІНЫ

игрушки из ваты

«Только и успевала делать зайцев». Беларуска создает в Варшаве ватные игрушки, за которыми охотятся коллекционеры со всего мира

MOST
11 жніўня 2026, 17:59

Людмила после переезда в Польшу впервые всерьез занялась творчеством. Сегодня ее ватные елочные игрушки покупают коллекционеры и любители винтажного декора из разных уголков мира. Беларуска рассказала MOST, почему...

Тшесцянка

«Коммунисты нам немного насолили». Побывали в самой туристической деревне на польско-беларусской границе

MOST
11 жніўня 2026, 15:31

В деревню Тшесцянка, что примерно в 30 километрах от польско-беларусской границы, съезжаются туристы со всей Польши. Это один из пунктов популярного маршрута «Страна открытых ставней» (Kraina Otwartych Okiennic)....

квартира

«Хозяин за моей спиной сделал дорогой ремонт». Беларуска два года снимала в Польше квартиру, а потом получила счет на 37 тысяч злотых

Хрысціна Гараніна
11 жніўня 2026, 13:09

Анна почти два года снимала квартиру в центре Варшавы вместе с двумя детьми. После выезда она готова была оставить хозяину жилья залог — в счет уборки и мелкой...

  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
  • Рэклама/Reklama
Пры выкарыстанні зместу MOST прачытайце нашы Правілы выкарыстання матэрыялаў

Звяжыцеся з намі: [email protected]

© 2026 Mostmedia.io. Час будаваць масты

No Result
View All Result
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama

© 2026 Mostmedia.io. Час будаваць масты