Пятніца, 5 снежня 2025
No Result
View All Result
MOST Media
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama
No Result
View All Result
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama
No Result
View All Result
MOST Media
No Result
View All Result
Галоўная Гісторыі

Мікі Маўса ведалі ў Гродне яшчэ да Другой сусветнай вайны. Паказваем дзіцячы нататнік з 1930-х

Руслан Кулевіч Руслан Кулевіч
18 лістапада 2022, 16:50
Гісторыі
A A
мікі маўс

Фота: Руслан Кулевіч / MOST

У Міжнародны дзень Мікі Маўса MOST вырашыў паказаць нататнік гродзенкі Вольгі Блашкевіч, які знаходзіцца ў рэдакцыі. Вольга пачала яго весці ў 1930-х гадах. Сярод запісаў на польскай мове шмат малюнкаў. Ёсць і дыснэеўскія героі, якіх малявалі дзеці.

Усё жыццё было звязана з кіно

Вольга Блашкевіч нарадзілася ў Глыбокім у 1927 годзе, але перад пачаткам Другой сусветнай пераехала з бацькамі ў Гродна. Яе ўнук Слава Галасевіч у 2019 годзе прынёс нататнік у рыдакцыю Hrodna.life у Гродне. Яго бабуля вяла гэты нататнік у дзяцінстве. Там шмат запісаў і малюнкаў ад сяброў. Нататнік запаўняўся ў перыяд з 1930-х па 1941-ы год.

— Бацька бабулі быў польскім афіцэрам, — распавядае Слава. — Ад яе бацькі засталося шмат старых фотаздымкаў, а ад бабулі дзіцячы нататнік з запісамі і малюнкамі. Яна яго запаўняла ў дзяцінстве, гэта як анкета з пажаданнямі ад сяброў. Там мы і ўбачылі Мікі Маўса — і вельмі здзівіліся. Нейкі сябар ёй яго намаляваў.

У пасляваенны час і да пенсіі Вольга Ігнацьеўна працавала ў «Гроднааблкінавідэапракаце», сустракалася з многімі савецкімі акцёрамі. Яна збірала постэры з аўтографамі, фатаграфіі і часопісы. Жанчына памерла ў 2016 годзе.

Фота: Руслан Кулевіч / MOST

Мікі Маўсу 91 год

Мікі Маўс з’явіўся ў 1928 годзе, пасля таго як Уолт Дысней страціў правы на свайго першага персанажа, труса Освальда. Першыя кароткія анімацыі з Мікі Маўсам намаляваў Аб Айверкс, галоўны кампаньён Уолта Дыснея.

Афіцыйна днём нараджэння Мікі лічыцца 18 лістапада 1928 года. Менавіта ў гэты дзень паказалі свету мультфільм «Параходзік Вілі». Хоць упершыню кінагледачы пазнаёміліся з Мікі яшчэ 15 мая, калі выйшаў кароткі нямы мультфільм «Вар’яцкі самалёт».

https://www.youtube.com/watch?v=kCZPzHg0h80&t=3s

Гродзенскія дзеці мульцяшных герояў запаміналі і малявалі

— Дыснэеўскі мульцікі з мышаняткам Мікі з’явіліся ў міжваеннай Польшчы ў 1930-х гадах. Глядзелі іх у гродзенскіх кінатэатрах, — распавядаў у 2019 годзе гісторык Андрэй Вашкевіч. — Можна сказаць, гэта быў перыяд, калі анімацыя пачала развівацца і была навінкай для гродзенцаў. Таксама з’яўляліся коміксы, а з імі і часопісы. Дзеці запаміналі незвычайных герояў, а потым малявалі іх. Некалькі гадоў таму мне трапіўся падобны сшытак гродзенкі, якая малявала папулярных герояў фільмаў 1930-х гадоў. Я думаю, што і Мікі Маўс, і іншыя дыснэеўскі героі быў добра знаёмыя гродзенскім дзецях у міжваенны час.

У 1939 годзе, пасля прыходу ў Гродна «першых саветаў», пра замежныя мульцікі дзецям прыйшлося забыць. Толькі бліжэй да развалу Савецкага Саюза гродзенскія дзеці зноў сталі знаёміцца ​​з Мікі Маўсам.

Публікуем некаторыя старонкі з нататніка Вольгі Блашкевіч.

Фота: Руслан Кулевіч / MOST
Фота: Руслан Кулевіч / MOST
Фота: Руслан Кулевіч / MOST
Тэгі: ГалоўнаеГісторыя

ГАЛОЎНЫЯ НАВІНЫ

кинолог

«На всех старых фотографиях я с собаками». Беларус переехал в Польшу и исполнил мечту детства — стал кинологом

MOST
4 снежня 2025, 17:43

Еще в детстве Сергей Величко был уверен: он станет кинологом. Но жизнь распорядилась иначе — годы работы в других сферах отложили мечту на потом. Только вынужденная эмиграция в...

работа таксистом в Польше

В такси Bolt в Варшаве теперь можно выбрать водителя, который знает польский. Что об этом думают таксисты-иммигранты?

MOST
4 снежня 2025, 14:06

С 1 декабря сервис такси Bolt ввел в Польше новую услугу — выбор машины, за рулем которой будет гражданин этой страны или иностранец со знанием польского языка не...

похоронить домашнее животное в Польше

Что делать, если домашнее животное умирает в Польше? Беларуска поделилась грустным, но полезным опытом

MOST
3 снежня 2025, 17:12

Чихуахуа Зарик прожил 16 лет — это немало для маленькой собаки. Но для Татьяны, которая сейчас живет в Варшаве, смерть все равно была ударом. Женщина признается, что для...

  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
  • Рэклама/Reklama
Пры выкарыстанні зместу MOST прачытайце нашы Правілы выкарыстання матэрыялаў

Звяжыцеся з намі: [email protected]

© 2025 Mostmedia.io. Час будаваць масты

No Result
View All Result
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama

© 2025 Mostmedia.io. Час будаваць масты