Панядзелак, 4 мая 2026
No Result
View All Result
MOST Media
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama
No Result
View All Result
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama
No Result
View All Result
MOST Media
No Result
View All Result
Галоўная Гісторыі

«Хочуць скарыстацца апошнім момантам». Расце колькасць спробаў нелегальнага перасячэння мяжы Польшчы і Беларусі

MOST MOST
23 лістапада 2022, 15:03
Гісторыі
A A
мяжа

Фота: Straż Graniczna

Увосень нелегальная міграцыя з Беларусі зноў актывізавалася — замежнікі хочуць трапіць у Польшчу раней, чым будзе дабудаваны бар’ер, які пазней зробіць гэта немагчымым. Фізічны бар’ер на мяжы з Беларуссю істотна стрымліваў нелегальную міграцыю, але не ліквідаваў яе цалкам. І колькасць жадаючых патрапіць у Польшчу — хоць і значна менш, чым год таму — апошнім часам пачала павялічвацца, расказвае партал Bialoruska24.

Паводле звестак штаба Памежнай службы, са студзеня па 13 лістапада з Беларусі ў Польшчу незаконна спрабавалі трапіць 9 914 чалавек (у сярэднім ад 300 да больш за 700 у месяц). З сярэдзіны года гэтая лічба расце — у жніўні спрабавалі 793 чалавекі, праз месяц — 1144, а ў кастрычніку — ажно 2 315.

Гэты месяц таксама можа аказацца рэкордным, бо менш чым за за два тыдні на гэтым злавілі 1 047 замежнікаў. Многія, убачыўшы мур, адступаюць.

— Мігранты хочуць скарыстацца апошнім момантам, калі ўключэнне электроннага бар’ера па ўсёй працягласці, акрамя фізічнага, практычна выключыць магчымасць нелегальнага перасячэння мяжы. Мы гэта ведаем, таму што адсочваем мігранцкія форумы, — тлумачыць прэс-сакратар штаба памежнай службы лейтэнант Ганна Міхальска.

Першы ўчастак электроннага загароды працягласцю 21 кіламетр уведзены ў эксплуатацыю 19 лістапада.

— Для гэтага ўчастка задзейнічалі 42 кіламетры кабеляў выяўлення, 232 камеры дзённага і начнога рэжыму, 67 цеплавізійных камер, размешчаных на апорах, 277 з іх устаноўлены на гэтым участку, — паведаміў начальнік памежнай службы генерал-маёр Томас Прага.

Мігранты з 40 краін

Іншаземцы ў роспачы пачалі шукаць іншы шлях — праз памежныя рэкі — галоўным чынам Свіслач, радзей Нараў, але таксама Аўгустоўскі канал, які звязаны з вялікай рызыкай (значная частка тэрыторыі — балоты).

Штодня мяжу спрабуюць перасекчы групы ад дзясятка да некалькіх дзясяткаў чалавек, а ў апошнюю нядзелю — 102 чалавекі. Дваццаць егіпцян на пантоне спрабавалі пераплысці Свіслач, а сем гамбійцаў — уплаў.

Толькі ў лістападзе польскую мяжу з Беларусі спрабавалі перасекчы мігранты ажно з 40 краін Азіі і Афрыкі, летась такой разнастайнасці не было. Паводле памежнікаў, беларускія службы працягваюць садзейнічаць кантрабандзе, і шмат хто трапляе на мяжу праз Расію.

Не ўсе мігранты хочуць застацца ў Польшчы

Высвятляецца таксама, што замежнікаў, якія просяць прытулку ў Польшчы, становіцца ўсё больш. Сёлета Памежная служба прыняла хадайніцтвы аб міжнароднай абароне ад 8 246 з іх (у цэлым па краіне, а не толькі на мяжы з Беларуссю) — гэта ўжо на тысячу больш, чым за ўвесь мінулы год. Гэта, аднак, не азначае, што мігранты хочуць тут застацца. Як паказваюць леташнія крызісныя звесткі, амаль 90% тых, хто падаваў заявы, не чакалі іх разгляду, а выязджалі ў Заходнюю Еўропу, пераважна ў Нямеччыну.

На гэтым справа не сканчаецца. Дублінскія працэдуры абавязваюць дзяржаву-члена, у якой іншаземец звярнуўся па міжнародную абарону, завяршыць працэдуру разгляду заявы. Прасцей кажучы: дзе імігрант падаў заяву, там яго і чакае прызнанне. Аднак гэта не так. Эмігранты масава ставяцца да Польшчы як да брамы ў Еўропу — просяць абароны на мяжы, але гэта іх не цікавіць. Проста іх не дэпартуюць.

— Еўрапейскае заканадаўства не адаптаванае да цяперашняй сітуацыі ў Еўропе, а замежнікі злоўжываюць працэдурамі для бежанцаў. Заяўкі могуць быць пададзены адной і той жа асобай некалькі разоў. Гэта дорага і вельмі працаёмка, — кажа чыноўнік, які гадамі займаецца справамі ўцекачоў.

Ад пачатку года 416 мігрантаў, затрыманых на беларускай мяжы, змясцілі ў ахоўныя ізалятары або ізалятары адкрытага тыпу.

— У асноўным гэта людзі, якія звяртаюцца па міжнародную абарону або шпіталізаваныя па стане здароўя. Астатнія атрымалі загады і былі вернутыя на лінію мяжы, дадае лейтэнант Міхальска.

Зараз у ахоўных цэнтрах знаходзяцца 587 замежнікаў. Сёлета супрацоўнікі Падляскага аддзелу памежнай аховы затрымалі 427 памагатых і арганізатараў нелегальнага перасячэньня мяжы.

Тэгі: АртыкулыГалоўнае

ГАЛОЎНЫЯ НАВІНЫ

Европейский суд

«Для тех, кто платит, отдельная очередь?» Беларус три года ждет ВНЖ в Польше — дошло до Европейского суда

MOST
30 красавіка 2026, 18:12

Приглашение забрать польскую карту ВНЖ Тимофей (имя изменено) получил в рекордно короткий срок — всего через месяц после подачи заявления. Беларус уехал в Польшу из-за репрессий по гуманитарной...

обмен на границе

Тоже политические, шпионы и священники. Ровно за 102 года до обмена Почобута — 28 апреля 1924 года — на границе с Польшей прошел другой обмен

MOST
30 красавіка 2026, 15:19

28 апреля 2026 года на беларусско-польской границе в формате «5 на 5» обменяли политзаключенных, в том числе журналиста Анджея Почобута. Та же дата уже встречалась в истории: ровно...

депортация из Польши

«Удалось его высвободить». Ивана Мельянца, сына экс-политзаключенного, не депортируют в Беларусь

MOST
29 красавіка 2026, 19:38

22-летнего Ивана Мельянца, сына христианского проповедника и бывшего политзаключенного Сергия Мельянца, не депортируют из Польши в Беларусь. Ему удалось подать заявление о возобновлении своего дела о международной защите....

  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
  • Рэклама/Reklama
Пры выкарыстанні зместу MOST прачытайце нашы Правілы выкарыстання матэрыялаў

Звяжыцеся з намі: [email protected]

© 2026 Mostmedia.io. Час будаваць масты

No Result
View All Result
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama

© 2026 Mostmedia.io. Час будаваць масты