Пятніца, 12 чэрвеня 2026
No Result
View All Result
MOST Media
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama
No Result
View All Result
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama
No Result
View All Result
MOST Media
No Result
View All Result
Галоўная Гісторыі

Большасць артыкулаў — з-за Лукашэнкі. У Гродне працягваюць затрымліваць і судзіць «палітычных»

MOST MOST
23 лістапада 2022, 10:53
Гісторыі
A A
судзіць «палітычных»

Так бачыць нейрасетка Midjourney палітычных зняволеных у Беларусі. Графіка: Midjourney

Рэпрэсіі ў Беларусі працягваюцца: толькі ў Гродне праходзіць каля дзясятка судовых пасяджэнняў па крымінальных справах супраць людзей, якія выступілі супраць рэжыму Лукашэнкі. MOST расказвае, што адбываецца ў рэгіёне: новыя суды, затрыманні і палітычныя зняволеныя.

Дзякуем Telegram-каналам «Право имеют» і «Суды, задержания. Гродно и область».

Судовыя пасяджэнні

У Гродне судзяць Сяргея Ануфрыенку. 41-гадовага мужчыну затрымалі па «справе Зельцара». Яго судзяць па трох артыкулах:

  • частка 1 артыкул 130 — «Распальванне расавай, нацыянальнай, рэлігійнай альбо іншай сацыяльнай варожасці»;
  • частка 1 артыкул 368 — «Абраза прэзідэнта»;
  • артыкул 369 — «Знявага прадстаўніка ўлады».

Судовыя пасяджэнні будуць праходзіць над Анатолем Леонікам, якога абвінавачваюць у абразе і знявазе Лукашэнкі.

Былога супрацоўніка «ГроднаАзот» Эдуарда Ісаева асудзілі да трох з паловай гадоў зняволення за лайк у «Аднакласніках» за абразу і паклёп на Лукашэнку. Мужчыну затрымалі яшчэ ўлетку па адміністратыўным артыкуле. Дома ў яго засталіся жонка і дзеці.

У Гродзенскім абласным судзе праходзяць пасяджэнне па справе Сяргея Нялепкі. Мужчыну абвінавачваюць па сямі артыкулах:

  • артыкул 364 — «Гвалт ці пагроза гвалту ў адносінах да супрацоўнікам органаў унутраных спраў»;
  • частка 3 артыкул 361 — «Заклікі да мер абмежавальнага характару (санкцыям)»;
  • частка 1 артыкул 130 — «Распальванне расавай, нацыянальнай, рэлігійнай альбо іншай сацыяльнай варожасці»;
  • артыкул 369 — «Абраза прадстаўніка ўлады»;
  • частка 1 артыкул 293 — «Масавыя беспарадкі»;
  • частка 1 артыкул 368 — «Абраза прэзідэнта»;
  • частка 2 артыкул 366 — «Гвалт ці пагроза гвалту ў адносінах да службовай асобы».

Іллю Краўчэўскага судзяць у Гродзенскім абласным судзе. Краўчэўскага абвінавачваюць аж па дзесяці крымінальных артыкулах:

  • артыкул 364 — «Гвалт ці пагроза гвалту ў адносінах да супрацоўнікам органаў унутраных спраў»;
  • частка 1 артыкул 342 — «Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх»;
  • частка 1 артыкул 130 — «Распальванне расавай, нацыянальнай, рэлігійнай альбо іншай сацыяльнай варожасці»;
  • артыкул 369 — «Абраза прадстаўніка ўлады»;
  • частка 1 артыкул 293 — «Масавыя беспарадкі»;
  • частка 1 артыкул 368 — «Абраза прэзідэнта»;
  • частка 1 артыкул 203 — «Незаконныя дзеянні ў адносінах да інфармацыі пра прыватнае жыццё і персанальныя дадзеныя»;
  • частка 2 артыкул 367 — «Паклёп у дачыненні да прэзідэнта»;
  • частка 2 артыкул 366 — «Гвалт ці пагроза гвалту ў адносінах да службовай асобы»;
  • артыкул 188 — «Паклёп».

Таксама судзяць В.А. Сянько і І.В. Собалева – дакладнай інфармацыі пра падсудных пакуль няма.

Штрафам скончыўся суд па «несанкцыянаваным пікетаванні» над жыхаркай Ліды. Жанчыну абвінавачвалі ў тым, што ў Дзень Незалежнасці Украіны яна запісала відэа і выклала яго ў Instagram. На відэа жанчына запальвае фаеры дзяржаўных колераў Украіны. Яе аштрафавалі на 20 базавых велічынь (640 рублёў).

Так бачыць нейрасетка Midjourney палітычных зняволеных у Беларусі. Графіка: Midjourney

«Гарадзенская правабаарона» паведамляе, што ў Гродзенскім абласным судзе 23 лістапада ідуць адміністратыўныя працэсы па справах Іллі Кадзетава і Дзмітрыя Бабкова. Мужчыны былі раней асуджаныя да зняволення: Кадзетаў да двух гадоў «хіміі», а Бабкова да аднаго года і шасці месяцаў абмежавання волі. Адміністратыўныя працэсы разглядаюцца з-за распаўсюд «экстрэмісцкай» прадукцыі.

Новыя палітвязні

На мінулым тыдні шэсць чалавек з Гродна і вобласці прызналі палітычнымі зняволенымі. Расказваем, што пра іх вядома.

Аляксандра Петушкова са Слоніма асудзілі да сямі гадоў і шасці месяцаў зняволення. Мужчыну абвінавачвалі з-за каментарыяў у інтэрнэце: нібыта ён падштурхоўваў да аднаўлення пратэстаў, абражаў Лукашэнку, а таксама ўдзельнічаў у мірных пратэстах.

Тры новыя палітвязні сядзяць з-за абразы службовай асобы. Гэта – Валер Адалеўскі з Ліды, Міхаіл Башкатаў з Гродна, Андрэй Дуброўскі з Ваўкавыска.

Кірыл Жалудок яшчэ не асуджаны, але знаходзіцца пад вартай. Мужчыну абвінавачваюць у абразе Лукашэнкі.

Дзяніса Ваўчка з Гродна судзілі за абразу Лукашэнкі і перадачу асобістых дадзеных да аднаго года і шасці месяцаў калоніі.

Затрыманні

На гэтым тыдні стала вядома пра затрыманне гродзенца. Сілавікі выклалі відэазапіс, на якім мужчына кажа, што зарэгістраваўся ў плане «Перамога», таксама былі паказаныя яго каментарыі ў Telegram. Асоба мужчыны пакуль невядомая праваабаронцам.

Тэгі: БеларусьГалоўнае

ГАЛОЎНЫЯ НАВІНЫ

конфеты ручной работы

«Бренд переезжал со мной из страны в страну». Беларуска делает во Вроцлаве конфеты ручной работы

MOST
11 чэрвеня 2026, 17:56

Анастасия Морочкова называет себя кондитером-путешественником. Она родом из Могилева, жила в Минске, работала в Литве и Латвии, а полтора года назад переехала во Вроцлав. Здесь она работает кондитером...

Анджей Почобут

«Солидарность может пробивать стены тюрем». Анджей Почобут приехал на место в Белостоке, где пять лет добивались его освобождения

MOST
11 чэрвеня 2026, 12:36

Сквер ксендза Ежи Попелушко — место, знакомое многим беларусам Белостока. В течение пяти лет здесь жители города и активисты каждый месяц проводили акции солидарности с Анджеем Почобутом, журналистом...

визовый центр в Витебске

«Беларусская народная забава». Протестировали новую систему записи на польскую визу

MOST
11 чэрвеня 2026, 08:22

Визовый центр Польши — компания VFS Global — запустил новую систему записи на подачу документов на польскую визу. Вместо «ловли слотов» заявителей добавляют в верифицированный список ожидания. MOST...

  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
  • Рэклама/Reklama
Пры выкарыстанні зместу MOST прачытайце нашы Правілы выкарыстання матэрыялаў

Звяжыцеся з намі: [email protected]

© 2026 Mostmedia.io. Час будаваць масты

No Result
View All Result
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama

© 2026 Mostmedia.io. Час будаваць масты