Нядзеля, 15 сакавіка 2026
No Result
View All Result
MOST Media
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama
No Result
View All Result
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama
No Result
View All Result
MOST Media
No Result
View All Result
Галоўная Гісторыі

Польскія ўлады адказалі на зварот бацькоў пра ўрокі беларускай мовы ў Беластоку

MOST MOST
13 снежня 2022, 15:28
Гісторыі
A A
подпісы

Фота: MOST

13 снежня прадстаўнікі беларускай дыяспары Беластока атрымалі афіцыйны адказ ад Дэпартамента адукацыі Беластока. Бацькі падалі заявы, каб іх дзеці, якія не належаць да беларускай нацыянальнай меншасці, маглі вучыць родную мову.

15 лістапада 2022 года ў канцылярыю Дэпартамента адукацыі ў Беластоку перадалі 44 заяўкі ад бацькоў, якія хацелі б вучыць сваіх дзяцей беларускай мове. Падпісаць зварот маглі беларускія бацькі, якія жывуць у Беластоку і маюць дзяцей школьнага або перадшкольнага ўзросту.

Вось асноўныя палажэнні з адказу:

  • Прэзідэнт Беластока Тадэвуш Трускаляскі разумее патрэбу падтрымання культурнай і моўнай тоеснасці беларусаў, якія жывуць у Беластоку, а менавіта ў арганізацыі навучання беларускай мове.
  • У сувязі з гэтым быў складзены зварот да Прэзідэнта Рады Міністраў Матэуша Маравецкага з просьбай знайсці адпаведнае прававое рашэнне і фінансавыя сродкі. Пакуль адказу на зварот не атрымана.
  • Паводле актуальнага права навучанне беларускай мове ў школах арганізавана толькі для польскіх грамадзян, якія належаць да нацыянальнай меншасці.
  • Разам з тым органы ўлады бачаць праблему, якая будзе абмяркоўвацца на супольнай сустрэчы прадстаўнікоў міністэрства, урадавай адміністрацыі ваяводства і дэпартамента адукацыі Беластока. Сустрэча запланаваная на студзень 2023 года.

У сувязі з атрыманай інфармацыяй Беларуская Дыяспара Беластока склікае бацькоўскі сход. Сход мае адбыцца 11 студзеня 2023 года ў 18:30 у хабе «Новая Зямля» (ul. Wyszyńskiego 6a, Беласток).

— Запрашаем бацькоў, якія складалі заявы, а таксама ўсіх зацікаўленых магчымасцю арганізацыі беларускага навучання ў Беластоку. Акрамя афіцыйна-арганізацыйнай часткі запланаваная нефармальная з запрошанымі гасцямі. Сачыце за абвесткамі, — расказала MOST настаўніца беларускай мовы, прадстаўніца беларускай дыяспары Беластока Ганна Дар.

Забяспечыць дзяцей заняткамі беларускай мовай

Мэта кампаніі  — арганізаваць заняткі беларускай мовы ў польскіх школах. Беларускую мову ў Беластоку з усіх школ цяпер выкладаюць толькі ў чацвёртай. Прычым вывучаць яе могуць толькі прадстаўнікі беларускай нацыянальнай меншасці — тыя дзеці, чые бацькі маюць польскае грамадзянства і лічаць сябе беларусамі.

— У апошняй хвалі эміграцыі ў Польшчы апынуліся беларусы, якія хацелі б забяспечыць дзяцей заняткамі беларускай мовы. Але яны не маюць польскага грамадзянства, таму не могуць накіраваць дзяцей у беластоцкую школу №4 з магчымасцю вучыць беларускую мову, — распавядала MOST Ганна Дар.

 

 

Тэгі: АртыкулыГалоўнае

ГАЛОЎНЫЯ НАВІНЫ

возврат авиабилетов

Беларус купил билеты в Индию, а потом не получил визу. Теперь добивается от польской авиакомпании возврата денег

MOST
13 сакавіка 2026, 18:59

Поездку в Индию Денис (имя изменено) получил в подарок от мамы на Рождество. Вернее, она подарила деньги — 600 долларов, — но, на что их потратить, они оговорили...

Виктория Смоляк

«Комбо я собрала знатное». Беларуска работает в Польше зазывалой в стрип-клубе, выступает со стендапом и учит детей шахматам

MOST
13 сакавіка 2026, 14:25

Виктория Смоляк днем учит детей играть в шахматы, вечером выступает со стендапом, а ночью стоит на улице возле варшавского стрип-клуба и зазывает посетителей. Беларуска рассказала MOST, как справляется...

Беларусские пенсионеры в Польше

«Я должна жить хорошо». Беларусские пенсионеры рассказали о жизни на пенсии в Польше

MOST
13 сакавіка 2026, 13:34

Маргарита освоила искусственный интеллект и планирует изучить инвестиции. Виктор создал редакцию, а Инна начала много путешествовать. Все они — беларусские пенсионеры, которые оказались в вынужденной эмиграции в Польше....

  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
  • Рэклама/Reklama
Пры выкарыстанні зместу MOST прачытайце нашы Правілы выкарыстання матэрыялаў

Звяжыцеся з намі: [email protected]

© 2025 Mostmedia.io. Час будаваць масты

No Result
View All Result
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama

© 2025 Mostmedia.io. Час будаваць масты