Аўторак, 19 жніўня 2025
No Result
View All Result
MOST Media
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama
No Result
View All Result
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama
No Result
View All Result
MOST Media
No Result
View All Result
Галоўная Гісторыі

«Правапарадку» больш няма. Рэпрэсіі на Гродзеншчыне працягваюцца

MOST MOST
13 снежня 2022, 10:24
Гісторыі
A A
судзіць «палітычных»

Так бачыць нейрасетка Midjourney палітычных зняволеных у Беларусі. Графіка: Midjourney

Рэпрэсіі ў Беларусі працягваюцца: толькі ў Гродне праходзіць каля дзясятка судовых пасяджэнняў па крымінальных справах супраць людзей, якія выступілі супраць рэжыму Лукашэнкі. MOST расказвае, што адбываецца ў рэгіёне: новыя суды, затрыманні і палітычныя зняволеныя.

Дзякуем Telegram-каналам «Право имеют» і «Суды, задержания. Гродно и область».

Затрыманні

У Свіслачы затрымалі супрацоўніка беларускай чыгункі. На камеру мужчына паведаміў, што затрыманы за распаўсюд «экстрэмісцкіх» матэрыялаў. Імя затрыманага невядома.

У Слоніме затрымалі Андрэя Казялецкага за абразы сілавікоў у інтэрнэце.

Судовыя пасяджэнні

У Гродне больш няма «Правапарадку»: грамадская арганізацыя знаходзіцца ў стане ліквідацыі па рашэнні Гродзенскага абласнога суда. Такое рашэнне было прынята 11 лістапада.

Віцебская пракуратура хоча спагнаць грошы з палітвязня Яна Дайліда з Гродна. Мужчыне прысудзілі тры з паловай гады «хіміі» за пратэсную акцыю 6 верасня 2020 года.

Віталя Андрэева з Наваградка судзяць за абразу Лукашэнкі. 38-гадоваму мужчыне пагражае да пяці гадоў зняволення.

Гродзенца Сяргея Нялепку асудзілі да дзевяці гадоў зняволення. Мужчыну абвінавачвалі па дзевяці артыкулах Крымінальнага кодэкса. Вядома, што пракурор прасіў прысудзіць яму 16 гадоў зняволення.

У Гродне адбываецца суд над дальнабойшчыкам Андрэем Мацонкам па абразе Лукашэнкі.

Байкера з Ліды Івана Кашко судзяць у Гродна. Мужчыну абвінавачваюць па шасці артыкулах: за распальванне варожасці, гвалт альбо пагроза гвалту ў дачыненні да службовай асобы, абраза і паклёп на Лукашэнку, здзек над дзяржаўнымі сімваламі. Прычынай абвінавачванняў сталі пасты Івана ў сацыяльнай сеткі «ВКонтакте».

Праходзіць суд над уладальнікам дог-гасцініцы Паўлам Свірбутовічам. Мужчыну абвінавачваюць у паклёпе і абразе Лукашэнкі. Паўла затрымалі ў ліпені.

Рамуальда Антушэвіча судзяць у Гродне па трох артыкулах: здзек з дзяржсімвалаў, абраза і паклёп на Лукашэнку.

Дальнабойшчыку з Ліды Валеру Троцкаму перакваліфікавалі абвінавачванне. Мужчыну абвінавачвалі па артыкуле за заклік да дзеянняў, што накіраваны на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы. Пазней абвінавачванне змянілі на здраду дзяржаве. Пасяджэнне будзе закрытым. Троцкаму пагражае да 20 гадоў зняволення.

Гродзенца Кірыла Жалудка асудзілі да года калоніі за абразу Лукашэнкі.

Алега Болатава судзяць у Гродне па трох артыкулах Крымінальнага кодэкса: за здзек над дзяржсімваламі, абразу і паклёп на Лукашэнку.

Мастака Івана Вярбіцкага будуць судзіць за злоснае непадпарадкаванне адміністрацыі калоніі. 56-гадовы Іван Вярбіцкі з Гальшанаў быў асуджаны да васьмі гадоў і аднаго месяца калоніі ў сакавіку 2021 года.

Валера Віскірскага судзяць за абразу і паклёп на Лукашэнку, здзек над дзяржсімваламі, гвалт альбо пагроза гвалту ў дачыненні да службовай асобы, арганізацыя альбо падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак.

Дзмітрыя Кушалевіча судзяць за абразу і паклёп на Лукашэнку, а таксама за гвалт альбо пагрозу гвалтам у дачыненні да службовай асобы.

Грамадскае аб’яднанне «Повелители ночи» знаходзіцца ў стане ліквідацыі. Такое рашэнне прыняў Гродзенскі абласны суд яшчэ 18 лістапада. Грамадскае аб’яданне існавала чатыры гады, яны праводзілі мотапрабегі на 9 мая, наведвалі дзяцей у шматдзетных сем’ях.

Грамадскае аб’яднанне «Цэнтр інавацыі “Выклік”» ліквідаваны ад 21 лістапада. Аб’яднанне займалася праектамі ў вобласці ўнутранага, уязнога турызму і адукацыі, садзейнічала папулярызацыі і развіццю культурна-турыстычнага патэнцыялу Гродна і Гродзенскай вобласці.

Новыя палітвязні, «экстрэмісцкія» фарміраванні

 

Аляксандра Дураева з Гродна, Андрэя Каралёва з Ашмян, Уладзіміра Сяргіенку з Ваўкавыска, Валянцін Іваноўскі з Ліды, Андрэй Лагун з Гродна ўнеслі ў спіс «экстрэмістаў».

У Беларусі новае «экстрэмісцкае» фарміраванне — «Вестники». У яго ўваходзіць Telegram-канал і самвыдат «Гродзенскі час».

Палітзняволенага Алеся Пушкіна этапавалі ў гродзенскую турму. Пушкіна ад 22 лістапада перавялі на строгі рэжым.

Тэгі: АртыкулыГалоўнае

ГАЛОЎНЫЯ НАВІНЫ

пригнать машину в Польшу

Беларусы попросили знакомого пригнать им машину из Бельгии в Польшу. Теперь у них — ни машины, ни денег

MOST
18 жніўня 2025, 19:39

Ольга с супругом живут в Польше. Задумавшись о покупке автомобиля, они обратились за помощью к знакомому. Мужчина взял деньги под расписку и доставил автомобиль из Бельгии. Однако оказалось,...

конфликт с соседями в Польше

Подсыпали соль в почтовый ящик, разливали масло под дверью. Собрали истории беларусов, которым в Польше не повезло с соседями

Хрысціна Гараніна
18 жніўня 2025, 13:38

Дом должен быть местом отдыха, но порой соседи превращают его в источник стресса. MOST собрал истории беларусов, у которых в Польше возникали конфликты с соседями. Оставляли в туалете...

кредит на жильё в Польше

«Выделили 390 злотых». Беларуска рассказала, как получила субсидию на оплату «коммуналки» в Польше

MOST
14 жніўня 2025, 17:11

Наталья арендует в Белостоке небольшую квартиру. В зависимости от сезона она платит за нее около 2 тыс. злотых. В эту сумму входит и арендная плата, и коммунальные платежи...

  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
  • Рэклама/Reklama
Пры выкарыстанні зместу MOST прачытайце нашы Правілы выкарыстання матэрыялаў

Звяжыцеся з намі: most@mostmedia.io

© 2025 Mostmedia.io. Час будаваць масты

No Result
View All Result
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama

© 2025 Mostmedia.io. Час будаваць масты