Серада, 10 снежня 2025
No Result
View All Result
MOST Media
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama
No Result
View All Result
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama
No Result
View All Result
MOST Media
No Result
View All Result
Галоўная Гісторыі

Шуфляда, шыльда і нават вандроўка. Што беларуская мова запазычыла ў немцаў

Максім Шульц Максім Шульц
20 снежня 2022, 12:28
Гісторыі
A A
беларуская мова

Ілюстрацыя: MOST

У кожнай сучаснай літаратурнай мове ёсць запазычанні. Зараз яны ідуць у асноўным з англійскай, але і сама мова Шэкспіра складаецца са шмат якіх іншаземных слоў — кельцкіх, французскіх, лацінскіх і іншых. Беларуская — не выключэнне. Яна мае шмат іншаземных запазычанняў, і нямала лексікі нам дала нямецкая мова. Такая звыклая для нас «шуфляда», ці нават «дах» і «вандроўка» прыйшлі менавіта адтуль. Расказваем пра тое, як і калі ў Беларусі з’явіліся германізмы.

Індаеўрапейскія мовы. Крыніца: en.wikipedia.org

Падобныя словы не заўсёды запазычаныя

Спачатку крыху тэорыі. Усе мовы падзяляюцца на вялікія сем’і. Беларуская адносіцца да індаеўрапейскай — разам з дзясяткамі іншых, у тым ліку з нямецкай, англійскай, італьянскай, а таксама армянскай і нават хіндзі. Усе яны маюць адзінага продка — праіндаеўрапейскую мову, і менавіта яна дала пласт агульнай лексікі.

Напрыклад беларускае слова «маці» паходзіць ад праіндаеўрапейскага *méh₂tēr. Яго можна сустрэць у нямецкай (Mutter), англійскай (mother), італьянскай (madre), ірландскай (mathair), літоўскай (motina), хіндзі (maata).

Такой агульнай лексікі даволі шмат, у асноўным яна апісвае роднасныя сувязі, прыроду, сельскую гаспадарку, прадукты, жывёл. Напрыклад, першае слова вядомага мема «бобр, курва» менавіта праіндаеўрапейскае. Яно паходзіць ад *bʰébʰrus, і ў іншых мовах будзе гучаць так: па-нямецку Biber, па-англійску beaver, па-літоўску bebras, па-ірландску bebhar.

Смаленскае княства. Крыніца: de.wikipedia.org

Якім было першае нямецкае слова ў продкаў беларусаў

Запазычанні пранікаюць у мову рознымі шляхамі. Гэта можа быць натуральных кантакт двух народаў, ці ўплыў адной культуру на іншую. Часта іншаземныя словы запаўняюць прабелы ў лексіцы, звязанай з новай для краіны сферай. Напрыклад, так было ў Расіі з нідэрландскай мовай, калі там з’явіўся флот.

Германізмаў у нашай мове каля тысячы, калі лічыць і старабеларускую лексіку. Першыя такія словы праніклі ў маўленне нашых продкаў ужо ў ХІІІ стагоддзі, дзякуючы гандлю з балтыйскімі немцамі, а таксама войнам з крыжакамі. Да іх можна аднесці: вага, шалі, бровар, ліхтар, дах, рэшта, цаль, цэх.

Першым жа задакументаваным нямецкім словам у мове, якая потым стала беларускай, з’яўляецца «мыто» у значэнні «пошліна». Яго можна сустрэць у дагаворнай грамаце 1229 года смаленскага князя Мсціслава Давыдавіча з Рыгай і Гоцкім берагам.

У сучасная беларускай мове маем словы ад гэтага кораня: «мытня», «мытны».

Беларускае слова «шляхта» мае нямецкае паходжанне. Крыніца: belaruspartisan.by

З Балтыі, Польшчы і ад яўрэяў: адкуль браліся германізмы ў старабеларускай мове

Пазней у Вялікае княства Літоўскае германізмы працягвалі пранікаць з Балтыі, але пачынаючы з XV — XVI стагоддзя з’явіўся пасрэднік — польская мова. То бок спачатку іх пазычалі ў немцаў палякі, а беларусы бралі ўжо адаптаваныя да славянскага вуха варыянты. Такімі словамі з’яўляюцца: малюнак, ланцуг, жабрак, абцас, махляр, грунт, кафля, цэгла

З гэтага ж часу ў германізмаў адкрываецца яшчэ адзін шлях да беларускай мовы. Гаворка ідзе пра яўрэяў і іх мову ідыш, якая паходзіць ад нямецкай. Часта складана дакладна сказаць, нямецкае гэта слова, ці яўрэйскае. Лічыцца, што да такіх запазычанняў можна аднесці: гандаль, рахунак, разынкі, труна, хабар, хаўрус, фанабэрысты, гармідар, шабаш. Але ўнёсак ідыш у беларускую мову даволі невялікі, у параўнанні з менавіта нямецкай лексікай.

Па словах даследчыкаў, у старабеларускай мове германізмы займалі трэцяе месца сярод запазычанай лексікі — пасля паланізмаў і лацінізмаў. Дзесьці палова з іх зараз не выкарыстоўваецца ў літаратурнай беларускай мове, напрыклад: галтар (вадасховішча), дуналь (вялікі цвік з вушкам), жакгель (парус), крэс (канец, мяжа), шрубштак (ціскі).

Што нямецкае ў сучаснай беларускай мове

Германізмы пранікалі ў маўленне нашых продкаў не проста так — яны запаўнялі лексічныя прабелы ў розных сферах. Перш за ўсё гэта гандаль, ваенная справа, будаўніцтва, культура, таксама немала нямецкага ў абстрактных паняццях, такіх як лёс, гвалт, жарт, смак, пашана, ратунак, падрыхтоўка, шпацыр, вандраваць, абшар. У сучаснай беларускай мове захавалася каля 650 нямецкіх слоў.

Некаторыя прыклады:

  • ваенная лексіка: варта, шыхт, пляц, штурм, куля, рыштунак
  • гандлёвая лексіка: кірмаш, кошт, шалі, вага, рэшта, цэнтнер, ліхвяр, вартасць
  • бытавая лексіка: куфаль, келіх, абцас, стос, шыба, шуфляда, шыльда
  • будаўнічая лексіка: фарба, цвік, цэгла, дах, гмах, дрот, брук, драбіна
  • кулінарная лексіка: вафля, гатунак, глазура, шмалец, булка
  • прафесійная лексіка: майстар, шпіталь, бухта, вагон, вата, вахта, вентыль, друк
Славянскія плямёны на тэрыторыі сучаснай Германіі ў 843 годзе (жоўты колер). Крыніца: de.wikipedia.org

Ці ёсць беларускія запазычанні ў нямецкай мове

У нямецкай мове ёсць пласт славянскай лексікі. Напрыклад слова Dolmetscher паходзіць ад «толмач» («перакладчык»). Яго можна знайсці ў нямецкіх крыніцах XIII стагоддзя. Гэтае слова ўжывалася таксама ў старажытнарускай мове (старажытнаўсходнеславянскай) — продку беларускай.

Прыкладна ў той жа час было запазычанае славянскае слова «чыж», а менавіта яго версія «чыжэк». Яно трансфармавалася спачатку ў zīsek, а потым у сучаснае нямецкае Zeisig.

Яшчэ больш невідавочная этымалогія ў нямецкага слова Quark. Яно паходзіць ад славянскага «тварог» і пазычана ў XIV стагоддзі. Такая ж сітуацыя са словам Gurke, якое сугучнае з беларускім «агурок», і мае славянскія карані.

Нават здавалася б дакладна нямецкае Grenze таксама мае славянскае паходжанне — ад слова «граніца». Запазычанае ў XIII стагоддзі.

Гэта далёка не поўны спіс славянскіх запазычанняў, шмат з іх знаходзяцца ў дыялектах нямецкай мовы. Асабліва тых, якія гранічылі са славянскімі плямёнамі.

Тэгі: АртыкулыГалоўнае

ГАЛОЎНЫЯ НАВІНЫ

Кавалерийский рынок в Белостоке

«Польша уже не та». Беларусы, которые долго не ездили «на закупы», удивились ценам и новым правилам

MOST
10 снежня 2025, 16:24

После открытия пунктов пропуска «Берестовица — Бобровники» и «Брузги — Кузница» поездки из Беларуси в Польшу упростились. И некоторые беларусы, которые прежде не отваживались на изматывающее путешествие, решились посетить...

скандинавская ходьба

Чемпион Беларуси по скандинавской ходьбе организует в Польше свой клуб

MOST
10 снежня 2025, 14:18

Людей с палками для скандинавской ходьбы все чаще можно встретить в городских парках и живописных местах. Но для некоторых это не только приятный вид фитнес-активности, но и спорт...

ювелир

«Людей я уже чинил, почему бы и монеты не починить?» Хирург из Бреста открыл ювелирную мастерскую в Польше

MOST
9 снежня 2025, 20:19

Владислав Абрамович говорит спокойно и точно — так обычно говорят люди, чьи профессии требуют уверенности рук. Когда-то он оперировал детей в Брестской областной больнице. Сегодня — сидит за...

  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
  • Рэклама/Reklama
Пры выкарыстанні зместу MOST прачытайце нашы Правілы выкарыстання матэрыялаў

Звяжыцеся з намі: [email protected]

© 2025 Mostmedia.io. Час будаваць масты

No Result
View All Result
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama

© 2025 Mostmedia.io. Час будаваць масты