Пятніца, 20 сакавіка 2026
No Result
View All Result
MOST Media
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama
No Result
View All Result
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama
No Result
View All Result
MOST Media
No Result
View All Result
Галоўная Гісторыі

Польскі фільм пра абарону Гродна ў 1939 годзе праваліўся ў пракаце

MOST MOST
22 снежня 2022, 12:57
Гісторыі
A A
фільм пра абарону Гродна

Кадр з фільма. Фота: Facebook / Orlęta Grodno '39

У верасні 2022 у польскіх кінатэатрах выйшаў фільм Кшыштафа Лукашевіча «Orlęta. Grodno ‘39». Яго шырока разрэкламавалі як першы ў гісторыі фільм пра савецкую агрэсію супраць міжваеннай Польшчы. Аднак у самой Польшчы ён спадабаўся не ўсім, а прагляды ў кінатэатрах у першы тыдзень не парадавалі стваральнікаў. У снежні адзін з дэпутатаў Сейма паспрабаваў даведацца, колькі каштаваў правальны фільм. Пра гэта піша канал пра гісторыю Hrodna 11:27.

«Orlęta» — гэта першы мастацкі фільм пра абарону Гродна ў верасні 1939 года. Стужка пра тое, як юныя гараджане абаранялі горад ад савецкай агрэсіі. Гісторыя расказваецца ад 12-гадовага яўрэйскага хлопчыка Леося, які хацеў быць падобным да сваіх польскіх аднагодкаў.

Польскія правыя раскрытыкавалі, крытыкам не спадабаўся, гледачы не пайшлі

Незадаволеныя стужкай аказаліся перадусім польскія правыя і нацыяналісты. Ім фільм, які задумваўся як патрыятычны, падаўся цалкам супрацьлеглым. Маўляў, атрымалася гісторыя пра польскіх антысемітаў, якія пераследуюць малога яўрэя. Яны ж цытуюць кінакрытыка Томаша Рачка, які сцвярджае, што гэта фільм узроўню тэлеспектакляў.

«Няўдалы сцэнарый, прымітыўная рэжысёрская праца. Патрыятычнападобны прадукт», — кажа Рачак. «Чарговы пластылінавы гістарычны фільм», — піша незадаволены крытык Мілаш Стэльмах, які даў стужцы 4 з 10 зорачак. «Прыстойна рэалізаваны і з выдатным героем, але апавяданне хаатычнае», — сцвярджае Каміль Кальбарчык з часопіса Ekrany.

Кіно таксама не зацікавіла масавага гледача. У першы ўік-энд паказаў стужку паглядзела толькі 22,2 тыcяч чалавек па ўсёй Польшчы, а значную частку з іх складалі школьныя групы. Канчатковы вынік — фільм паглядзела больш за 250 тысяч чалавек і ён чатыры тыдні быў у дзясятцы папулярных стужак. У той жа час два іншыя польскія фільмы, біяграфічныя «Johnny» і «Ania», мелі значна большы поспех і хутчэй сабралі ўдвая большую касу кожны.

Колькі каштаваў фільм?

У пачатку снежня дэпутат адной з правых партый польскага Сейма Міхал Урбаняк паспрабаваў даведацца, колькі грошай каштаваў бюджэту правальны фільм. Неўзабаве стала вядома, што на стварэнне фільма польская грамадская тэлевізія TVP вылучыла 6 млн злотых (1,28 млн еўра) — і гэта толькі частка бюджэта. Аднак рэцэнзенты ад пачатку звярнулі ўвагу, што бюджэт занадта малы для такой складанай тэмы.

«Той малы два танкі спаліў». Схадзілі на закрыты паказ фільма пра абарону Гродна ў верасні 1939-га

Тэгі: АртыкулыГалоўнае

ГАЛОЎНЫЯ НАВІНЫ

драг-квин

«На меня нападали четыре раза». Беларус перевоплощается в женский образ и выступает в Польше

Хрысціна Гараніна
19 сакавіка 2026, 19:51

Руслан работает в магазине польской сети Żabka, снимает комнату в хостеле, но часто меняет и работу, и жилье. А еще он покупает косметику, колготки и женскую одежду и...

работа для иностранцев в Польше

«Если нет предложений, организуй себе вакансию сам». Собрали истории беларусов, которые долго не могли найти работу в Польше

MOST
19 сакавіка 2026, 15:07

Михаил по образованию программист, но после переезда в Польшу найти работу по специальности не смог. Пошел на завод, стал подрабатывать репетитором, но пока не достиг стабильности. Алевтина пошла...

беларусский паспорт

Беларускі музыка згубіў у Варшаве свой пашпарт, але знайшоў іншы — незнаёмай жанчыны. А ўжо яна дапамагла знайсці ягоны

MOST
18 сакавіка 2026, 19:39

Беларускі музыка, этнограф і арт-менеджар Сяржук Доўгушаў згубіў у Варшаве пашпарт. Кінуўся шукаць — і знайшоў. Але не свой, а жанчыны-беларускі. Неўзабаве яна паведаміла Сержуку, што знайшла ягоны...

  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
  • Рэклама/Reklama
Пры выкарыстанні зместу MOST прачытайце нашы Правілы выкарыстання матэрыялаў

Звяжыцеся з намі: [email protected]

© 2025 Mostmedia.io. Час будаваць масты

No Result
View All Result
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama

© 2025 Mostmedia.io. Час будаваць масты