Пятніца, 13 сакавіка 2026
No Result
View All Result
MOST Media
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama
No Result
View All Result
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama
No Result
View All Result
MOST Media
No Result
View All Result
Галоўная Гісторыі

Каляды і Колядэ, Раство і Раждво. Як беларусы называюць зімовыя святы

MOST MOST
24 снежня 2022, 15:42
Гісторыі
A A
каляды

Крыніца: «Радыё Свабода» / svaboda.org

У беларускіх народных гаворках зімовыя святы называюцца і Калядамі, і Раством, прычым назвы могуць суіснаваць і кожная з іх мае яшчэ і мясцовыя варыянты. Расказывае Вінцук Вячорка ў артыкуле «Радыё Свабоды».

«Лексічны атлас беларускіх народных гаворак» — плён палявых экспедыцый беларускіх дыялектолагаў у 1970–1990-я гады. Лінгвісты сабралі адказы на 3 972 пытанні, якія далі беларускамоўныя людзі ў 149 паселішчах. Укладальнікаў пяці важкіх тамоў заслужана ўганаравалі Дзяржаўнай прэміяй.

Трэці том Атласу — «Чалавек» — сярод іншага, фіксуе народныя назвы старажытных вер, традыцыйных і рэлігійных свят.

Мапу № 281 «Каляды» ўклаў выдатны беларускі дыялектолаг і тапаніміст Іван Яшкін. Людзям задавалі пытанне: «Як называецца зімовае рэлігійнае сьвята: Каляды, Коляды, Ражаство…?»

Каляды

Вельмі старажытнае, яшчэ праславянскае пары, пазычанне з лацінскай мовы: у рымлянаў calendae — першы дзень месяца або свята пачатку году.

Заўважым: Калядá ў адзіночным ліку — гэта і Куцця, дзень ці вячэра перад Калядамі, а не само свята: «Ішла Каляда упярод Раства» — калядная песня. «Калісь на Каляду пяклі з мукі каляднікі» (Маркоўскае, Лельчыцкі р-н). Каляда — і стравы, прыгатаваныя на Каляды, у тым ліку канкрэтны заколаты вяпрук. Каляда — і хаджэнне каляднікаў са спевамі ад хаты да хаты. На схему Каляда не трапіла.

На дахрысціянскія зімовыя святкаванні прыпала ўшанаванне Хрыстовага нараджэння, і слова Каляды стала абазначаць хрысціянскае свята. У Кузьмічах Любанскага р-ну кажуць: першыя Каляды — уласна Каляды, другія Каляды — Новы год, трэція Каляды — Вадохрышча.

У гаворках два варыянты націску: Каля́ды і Кóляды (запісалі яшчэ і зусім рэдкі трэці — Калядэ́ — у Малых Вераб’евічах Наваградзскага р-ну). Але стандартныя асаблівасці мясцовага вымаўлення на схеме не пазначаныя (на паўночным усходзе скажуць прыблізна так: Кыля́ды, а на Заходнім Палессі бываюць і Кóлядэ).

Крыніца: «Радыё Свабода» / svaboda.org

Раство

Сынонім Калядаў (часам іх першы дзень). Слова таксама пазычанае, але з царкоўнаславянскай (генетычна паўднёваславянскай, колішняй роднай мовы Кірыла і Мяфодзія), мовы афіцыйных багаслужбаў у праваслаўнай царкве: РОЖДЬСТВО. Таму яно жыве ў рэгіёнах і вёсках, дзе праваслаўнае насельніцтва пераважае.

Беларуская мова асвойвала слова адпаведна сваім гукавым законам: Ражаство, Раздво, Раство.

На мапе абазначаныя адным значком варыянты:

— Раждзяство, Разьдзяство; толькі ў двух пунктах (Глівін Барысаўскага і Бабовікі Полацкага р-ну) запісаная форма Ражджаство, прынятая цяпер у Беларускім экзархаце РПЦ;

— Ражаство, Ражство, Ражтво, Раштво, Раждво, Рашство;

— Раздво мае дыялектныя варыянты вымаўленьня накшталт Руздво.

Тэгі: АртыкулыБеларусь

ГАЛОЎНЫЯ НАВІНЫ

возврат авиабилетов

Беларус купил билеты в Индию, а потом не получил визу. Теперь добивается от польской авиакомпании возврата денег

MOST
13 сакавіка 2026, 18:59

Поездку в Индию Денис (имя изменено) получил в подарок от мамы на Рождество. Вернее, она подарила деньги — 600 долларов, — но, на что их потратить, они оговорили...

Виктория Смоляк

«Комбо я собрала знатное». Беларуска работает в Польше зазывалой в стрип-клубе, выступает со стендапом и учит детей шахматам

MOST
13 сакавіка 2026, 14:25

Виктория Смоляк днем учит детей играть в шахматы, вечером выступает со стендапом, а ночью стоит на улице возле варшавского стрип-клуба и зазывает посетителей. Беларуска рассказала MOST, как справляется...

Беларусские пенсионеры в Польше

«Я должна жить хорошо». Беларусские пенсионеры рассказали о жизни на пенсии в Польше

MOST
13 сакавіка 2026, 13:34

Маргарита освоила искусственный интеллект и планирует изучить инвестиции. Виктор создал редакцию, а Инна начала много путешествовать. Все они — беларусские пенсионеры, которые оказались в вынужденной эмиграции в Польше....

  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
  • Рэклама/Reklama
Пры выкарыстанні зместу MOST прачытайце нашы Правілы выкарыстання матэрыялаў

Звяжыцеся з намі: [email protected]

© 2025 Mostmedia.io. Час будаваць масты

No Result
View All Result
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama

© 2025 Mostmedia.io. Час будаваць масты