Аўторак, 8 верасня 2026
No Result
View All Result
MOST Media
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama
No Result
View All Result
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama
No Result
View All Result
MOST Media
No Result
View All Result
Галоўная Гісторыі

Павел Латушка — пра праваслаўныя Каляды

MOST MOST
7 студзеня 2023, 10:30
Гісторыі
A A
Павел Латушка

Павел Латушка. Фота: MOST

Кіраўнік НАУ Павел Латушка расказаў у калонцы для MOST пра праваслаўныя Каляды, для каго стаіць талерка на стале і як адзначалі Каляды на Беласточчыне.

Што для меня праваслаўныя Каляды? Памятаю, што заўсёды ў нашай сям’і ў Мінску альбо ў бабулі ў Смалявіцкім раёне ўвечары 6 студзеня, калі з’яўляецца на небе першая зорка, збіраліся за вячэрай і галоўнай стравай падчас гэтай вячэры была «бедная» Куцця, а «багатую» Куццю падавалі на наступны дзень, на свята 7 студзеня. Заўсёды гэта традыцыя 12 страў, гэта посная ежа і, вядома ж, талерка для нечаканага госця. Але сёння ў нашых сем’ях гэтая талерка для вельмі чаканых гасцей — людзей, якія знаходзяцца за кратамі. І ў маім доме гэта месца будзе для майго стрыечнага брата Анатоля Латушкі, які з’яўляецца палітвязнем.

Куцця — гэта тое, што аб’ядноўвае нас усіх за вялікім святочным сталом. Я ўзгадваю таксама вельмі моцныя традыцыі на Беласточчыне, там, дзе пражывае вялікая колькасць прадстаўнікоў беларускай этнічнай меншасці і, дзякуючы ім, захоўваюцца праз стагоддзі беларускія і праваслаўныя традыцыі. Асабліва, я памятаю, мяне ўразіла, калісьці 6 студзеня я ехаў праз Гайнаўку, гэта сталіца аднаго з паветаў на Беласточчыне, і ўбачыў, як жыхары везлі ялінкі на даху аўтамабіля, каб паставіць у сябе дома. Менавіта шостага ўвечары, напярэдадні свята, у дамах на Беласточчыне ставяць ялінкі. А сёмага з самай раніцы стукаюцца калядоўшчыкі. Я ўзгадваю, што аднойчы, калі я быў у гасцях у адной беларускай сям’і на Беласточчыне, з калядкамі завіталі каля 140 калядоўшчыкаў! І Новы год святкуюць па старым стылі з 13 на 14 студзеня. Гэта камусьці можа здацца дзіўным, але гэта тое, што звязана з нашымі каранямі, з продкамі. І нам, беларусам, вельмі важна ў гэтыя святы памятаць нашыя беларускія і сямейныя традыцыі і карані.

Нядаўна прачытаў, што, аказваецца, беларусы, сярод усіх славянскіх народаў, адны з тых, хто найбольш захавалі свае традыцыі. І ў гэтым нашая сіла, сіла беларускага народа, які павінен перажыць гэтую жудасную навалу сённяшніх дзён.

Я веру ў тое, што гэтыя святы прынясуць цеплыню ў нашыя дамы, хоць бы на некалькі імгненняў, і падораць нам галоўнае — надзею і веру ў змены, якія мы павінны дасягнуць усе разам.

З надыходзячымі вас Калядамі! І не забудзьцеся прыгатаваць Куццю!

Мнение авторов, высказанных в рубрике «Меркаванне», может не совпадать с позицией редакции.
Тэгі: Меркаванне

ГАЛОЎНЫЯ НАВІНЫ

Кавалерийский рынок

«Если хорошо спрячете, то провезете». Как и что покупают и продают беларусы на польском рынке недалеко от границы

MOST
8 верасня 2026, 10:41

Пожилой поляк бегает по парковке в поисках беларусских сигарет. В обменнике меняют доллары чуть выгоднее, если сдать сразу тысячу. А продавец в магазинчике бытовой химии учит, как незаметно...

митинг в Гданьске

«Я в заложниках у польской бюрократии». Более 200 человек протестовали в Гданьске против долгой легализации

MOST
8 верасня 2026, 08:02

Более 200 человек собрались 7 сентября в Гданьске перед зданием Поморского воеводского ужонда, чтобы выступить против  чрезмерно долгой легализации иностранцев. Акцию организовал беларус Валентин Кареев. Недалеко от согласованной...

автобусы

«Еще одна мафия». Как брестские таксисты зарабатывают на очередях на беларусско-польской границе

MOST
7 верасня 2026, 16:26

Тимофей обычно пересекает границу с Польшей на машине, но в этот раз ему пришлось ехать автобусом через Брест. Уже на границе к нему подошел таксист и предложил довезти...

  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
  • Рэклама/Reklama
Пры выкарыстанні зместу MOST прачытайце нашы Правілы выкарыстання матэрыялаў

Звяжыцеся з намі: [email protected]

© 2026 Mostmedia.io. Час будаваць масты

No Result
View All Result
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama

© 2026 Mostmedia.io. Час будаваць масты