Чацвер, 19 сакавіка 2026
No Result
View All Result
MOST Media
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama
No Result
View All Result
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama
No Result
View All Result
MOST Media
No Result
View All Result
Галоўная Гісторыі

Прыйшлі спісы з КГБ. Былая чыноўніца з’ехала ў Польшчу і спрабуе ўладкаваць сваё жыццё

MOST MOST
25 студзеня 2023, 12:32
Гісторыі
A A
Былая чыноўніца

Фота: БелТА

«Радыё Свабода» расказвае гісторыю было чыноўніцы, якая каля 20 гадоў працавала ў дзяржаўным апараце, але яе звольнілі за палітычныя погляды. Цяпер жанчына пачынае новае жыццё ў Польшчы. Пераказваем гэты тэкст.

Як гвалт сілавікоў паўплываў на жыццё чыноўніцы

Галіна [імя змененае ў мэтах бяспекі — рэд. «Радыё Свабода»] працавала амаль дваццаць гадоў на дзяржаўнай службы. У 2021 годзе жанчыну звольнілі з-за палітычныя погляды. Галіна пераехала ў Польшчы, дзе пачынае новае жыццё. У яе — юрыдычная адукацыя. Яна займалася прававымі пытаннямі на дзяржаўнай службе.

Па словах жанчыны, яна ніколі не галасавала за Аляксандра Лукашэнку. Яна бачыла праблемы краіны ў большым маштабе, працуючы на дзяржаву. Галіна была нязгодная з тым, што адбываецца ў Беларусі, асабліва гэта стала прыкметна падчас 2020 года. Яна лічыць, што большасць чыноўнікаў на працы была таксама супраць Лукашэнкі: «У панядзелак пасля выбараў усе былі шакіраваныя менавіта гвалтам з боку міліцыі».

У 2020 годзе Галіна пачала хадзіць на маршы. Яна падкрэслівае, што не змагла застацца ўбаку і быць абыякавай. Галіну не затрымлівалі падчас пратэсных акцый, аднак яна была блізкая да гэтага: выратавалі людзі, якія хавалі Галіну і яе сяброў.

Звальненне, спісы КГБ, новае жыццё

У 2021 годзе яе выклікалі да начальства і паведамілі, што яна знаходзіцца ў спісах КГБ. Ёй казалі звольніцца па ўласным жаданні, аднак жанчына адмовілася. На працягу некалькіх месяцаў на яе ціснулі, давалі працу, якая не датычылася да яе асноўнай. Урэшце, Галіна звольнілася. Былыя калегі пазней паведамілі, што супрацоўнікі КГБ цікавіліся новай працай звольненых. Галіна заставалася ў Беларусі да лета 2022 года.

Пасля таго, як жанчына з’ехала з Беларусі ў Польшчу, яе пачала шукаць міліцыя.

У Польшчы Галіна працуе нянечкай, паралельна вучыцца па спецыяльнасці «тэхнік адміністрацыі». Гэта спецыяльнасць прадугледжвае працу чыноўніка. Аднак у Польшчы дзяржаўным служачым можа быць толькі грамадзянін Польшчы, Галіна можа працаваць у адміністрацыі толькі на дамове падраду.

Галіна кажа, што не шкадуе аб тым, што ўдзельнічала ў пратэстах. Яна кажа, што перамены ў Беларусі будуць абавязкова, «але гэта будзе не праз чалавечыя высілкі, хоць і гэта трэба, а звышнатуральным шляхам».

Тэгі: АртыкулыГалоўнае

ГАЛОЎНЫЯ НАВІНЫ

драг-квин

«На меня нападали четыре раза». Беларус перевоплощается в женский образ и выступает в Польше

Хрысціна Гараніна
19 сакавіка 2026, 19:51

Руслан работает в магазине польской сети Żabka, снимает комнату в хостеле, но часто меняет и работу, и жилье. А еще он покупает косметику, колготки и женскую одежду и...

работа для иностранцев в Польше

«Если нет предложений, организуй себе вакансию сам». Собрали истории беларусов, которые долго не могли найти работу в Польше

MOST
19 сакавіка 2026, 15:07

Михаил по образованию программист, но после переезда в Польшу найти работу по специальности не смог. Пошел на завод, стал подрабатывать репетитором, но пока не достиг стабильности. Алевтина пошла...

беларусский паспорт

Беларускі музыка згубіў у Варшаве свой пашпарт, але знайшоў іншы — незнаёмай жанчыны. А ўжо яна дапамагла знайсці ягоны

MOST
18 сакавіка 2026, 19:39

Беларускі музыка, этнограф і арт-менеджар Сяржук Доўгушаў згубіў у Варшаве пашпарт. Кінуўся шукаць — і знайшоў. Але не свой, а жанчыны-беларускі. Неўзабаве яна паведаміла Сержуку, што знайшла ягоны...

  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
  • Рэклама/Reklama
Пры выкарыстанні зместу MOST прачытайце нашы Правілы выкарыстання матэрыялаў

Звяжыцеся з намі: [email protected]

© 2025 Mostmedia.io. Час будаваць масты

No Result
View All Result
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama

© 2025 Mostmedia.io. Час будаваць масты