Пятніца, 12 снежня 2025
No Result
View All Result
MOST Media
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama
No Result
View All Result
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama
No Result
View All Result
MOST Media
No Result
View All Result
Галоўная Гісторыі

«Якасныя здымкі і прамысловасць горада». У Беластоку знайшлі вялікі фотаальбом, які расказвае пра Гродна 1950-х гадоў

Руслан Кулевіч Руслан Кулевіч
30 студзеня 2023, 12:22
Гісторыі
A A
фотаальбом пра Гродна

Фота: Руслан Кулевіч / MOST

Унікальны альбом са старымі фотаздымкамі пад назвай «Гродна сацыялістычны» знайшлі ў Беластоку ў пачатку 2023 года. Ён важыць каля дзесяці кілаграм, там некалькі дзясяткаў фотаздымкаў Гродна 1950-х гадоў з подпісамі на беларускай мове. Альбом належаў цётцы гісторыка з Падляшша Алега Латышонка, пра знаходку ён распавёў MOST.

Рарытэтны альбом мае назву «Гродна сацыялістычны». Гэта падарунак ад Гродзенскага абласнога камітэта Кампартыі БCCР Беластоцкаму ваяводскаму камітэту Польскай аб’яднанай рабочай партыі. Нагода — 40-годдзе са дня ўтварэння Кампартыі Польшчы.

Фота: Наста Уткіна / MOST

Прыйшло па партыйнай лініі

Альбом знайшоў у кватэры сваёй цёткі ў Беластоку гісторык Алег Латышонак. У польскім горадзе жанчына працавала да канца 1980-х гадоў у камуністычнай партыі. Магчыма, ён так і трапіў да яе.

— Я знайшоў гэты альбом у рэчах у сваёй цёткі Зінаіды Стоцкай, якая памерла летась ва ўзросце 79 гадоў. Яна была працаўніком ваяводскага камітэту польскай аб’яднай работніцкай партыі — камуністычная партыя, якая кіравала Польшчай.

Відаць па партыйнай лініі прыйшло ў Беласток. Нават не ведаю, каму дарылі гэты альбом, ці была Зінаіда ў Гродне. Можа яна яго атрымала, калі архіў партыйны ліквідавалі, то забрала сябе на памятку. Ён павінен быў быць у мясцовым архіве, куды і патрапіў архіў польскай партыі ў Беластоку. Але чамусьці апынуўся ў маёй цёткі. Не думаю, што такі альбом ёй маглі падараваць. Гэта ўсё, што я ведаю.

Фота: Руслан Кулевіч / MOST
Фота: Руслан Кулевіч / MOST
Фота: Руслан Кулевіч / MOST

Важны альбом для гісторыі Гродна

Адзін з гродзенскіх гісторыкаў, які папрасіў не называць сваё імя ў мэтах бяспекі, расказаў MOST, што альбом унікальны і ў Гродне, магчыма, такого няма.

— Гэта рэч не для масавага спажыўца, вельмі абмежаваны наклад. Здаецца было выпушчана толькі пару паасобнікаў. Рабілі на замову, як падарунак. Ён зроблены пад канкрэтныя падзеі для гродзенскіх і беластоцкіх мясцовых уладаў. Гэтыя штукі былі моднымі ў тыя часы, зараз друкаваныя альбома замаўляюць, а раней былі такія.

Для гісторыі альбом важны, бо мы бачым якасныя здымкі, прамысловасць горада тых часоў.  У шафах сем’яў былых беластоцкіх функцыянераў можа і яшчэ што знойдзецца, адзін альбом ужо сплыў.

Фота: Руслан Кулевіч / MOST
Фота: Руслан Кулевіч / MOST

Альбом выданы на беларускай мове. У ім можна ўбачыць фотаздымкі розных прадпрыемстваў, устаноў Гродна 1950-х гадоў, вуліцы горада і розныя мерапрыемствы. Усяго 40 фотаздымкаў з апісаннем. Таксама ў альбоме ёсць некалькі фотаздымкаў з Кузніцы і Беластока.

Паглядзець альбом можна ў рэдакцыі MOST Media.

Тэгі: ГалоўнаеГісторыя

ГАЛОЎНЫЯ НАВІНЫ

таксист в Варшаве

«За мой счет катали не пойми кого». Беларуска заметила, что с ее польской карты списываются деньги за чужие поездки в такси по Тбилиси

MOST
11 снежня 2025, 18:48

Минус 12 злотых за поездку в такси по Тбилиси. Увидев такое оповещение в приложении польского банка, Марина (имя изменено) подумала, что произошла ошибка. Сама она живет в Белостоке...

дети

В соцсети женщина поинтересовалась, где комфортнее растить детей — в Беларуси или в Польше. Эмигранты ей ответили

MOST
11 снежня 2025, 17:45

«Если заводить детей, где вам было бы комфортнее их растить и почему?» — спросила в Threads автор аккаунта great.ekt, пояснив, что ее интересует сравнение Беларуси и Польши. В...

историческая реконструкция в Польше

«Безопаснее, но меньше адреналина». Беларус создал «наемную дружину» для польских клубов исторической реконструкции

MOST
11 снежня 2025, 15:53

Когда Юрий уезжал из Беларуси, думал, что оставляет на родине многолетнее хобби — занятия исторической реконструкцией: бои, фестивали, костюмы и экипировку. Но в Польше он вернулся к любимому...

  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
  • Рэклама/Reklama
Пры выкарыстанні зместу MOST прачытайце нашы Правілы выкарыстання матэрыялаў

Звяжыцеся з намі: [email protected]

© 2025 Mostmedia.io. Час будаваць масты

No Result
View All Result
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama

© 2025 Mostmedia.io. Час будаваць масты