Нядзеля, 22 сакавіка 2026
No Result
View All Result
MOST Media
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama
No Result
View All Result
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama
No Result
View All Result
MOST Media
No Result
View All Result
Галоўная Гісторыі

Беларусы пераехалі ў Польшчу і адкрылі сырны бізнес

MOST MOST
31 студзеня 2023, 16:36
Гісторыі
A A
сырны бізнес

Фота: «Радыё Свабода» / svaboda.org

Беларусы пераехалі ў Польшчу з Браслаўшчыны, дзе ў іх была вялікая гаспадарка, і адкрылі ў новай краіне жыхарства сырны бізнес. Пра гэта расказвае «Радыё Свабода». Пераказваем гэты тэкст.

Перавезлі з Беларусі коней і сабак

Юлія Бачурынская і Аляксей Кучко жылі ў Беларусі ў Браслаўскім раёне. Яны трымалі вялікую гаспадарку: гадавалі коней, авечак, свіней, коз, кароў, а таксама займаліся вытворчасцю сыроў. Аналагічны бізнес беларусы пачалі ў Польшчы, куды яны пераехалі пасля 2020 года з часткай сваёй гаспадаркі.

Юлія расказвае, што ў Польшчу ўзялі коней і сабак. Па яе словах, у Беларусі не знайшлі надзейнае месца для коней, трох сабак аддалі добрым знаёмым і сябрам (усяго іх было сем). Для пераезду жывёлам зрабілі пашпарты і прышчэпкі, для коней асобна здавалі аналізы. З Беларусі сям’я з’язджала ў снежні 2021 года: коні ехалі з перавозчыкам, а сабак Юлія і Аляксей узялі ў машыну, таму ў Польшчу ехалі толькі з двума чамаданамі. Юлія дзеліцца, што ў Беларусі быў добры хутар, у які сям’я хацелася ўкладвацца і развівацца, але не было перспектывы.

У Польшчы пара знайшла дом у арэнду непадалёк ад Кракава. У гаспадарцы ёсць коні, сабакі, авечкі і козы.

Мясцовыя жыхары спачатку сустрэлі чужакоў насцярожана. А пасля прыйшлі знаёміцца да беларусаў, прыносілі гародніну ў падарунак. Па словах Юліі, суседзі нават просяць пасвіць іх жывёл на сваіх участках, бо ў Польшчы па заканадаўству трэба абавязковы касіць траву, а свойскія жывёл самі «косяць». Юлія лічыць, што мясцовыя жыхары ў Малапольскім ваяводстве кансерватыўныя ў выбары сыроў, на гэта арыентуюцца і вытворцы.

— Нашы ж адрозніваюцца тым, што яны любяць, па-першае, розныя гатункі. І больш адкрытыя да нечага новага, да пазнання, у тым ліку і новых гатункаў сыроў. Таму пакуль мы арыентуемся на беларусаў. Для іх робім і сыры з цвіллю, і мацарэлу з рыкотай, — кажа Юлія.

Летам больш за ўсё запатрабаваныя такія сыры, як фета і мацарэла. Гэтыя сыры падыходзяць для салатаў. Беларусы ж аддаюць перавагу сыру халюмі (яго смажаць летам на шашлыках, могуць есці і ўзімку).

Фота: «Радыё Свабода» / svaboda.org
Фота: «Радыё Свабода» / svaboda.org
Фота: «Радыё Свабода» / svaboda.org

Фета, мацарэла, сыркі

Летам больш за ўсё запатрабаваныя такія сыры, як фета і мацарэла. Гэтыя сыры падыходзяць для салатаў. Беларусы ж аддаюць перавагу сыру халюмі (яго смажаць летам на шашлыках, могуць есці і ўзімку).

Цяпер Аляксей і Юлія займаюцца дакументамі, якія змогуць ім дазволіць прадаваць уласныя сыры на кірмашах і рынках Польшчы.

— Ну і трэба, каб малако праходзіла розныя тэсты. Насамрэч гэта ўсё не складана. Бо тут я сутыкаюся з тым, што чыноўнікі не хочуць цябе як мага хутчэй пакараць, а стараюцца патлумачыць, дапамагчы, папярэдзіць, — кажа беларуска.

Пакуль жа асноўныя пакупнікі ў гаспадарцы Юліі і Аляксея — беларусы, прычым не толькі з Польшчы. Замовы прыходзяць з Літвы, Чэхіі, Германіі. Была нават замова са Швейцарыі. Аднак перасылка прадуктаў туды вельмі дарагая. Ад беларусаў паступіў таксама заказ на глазураваныя сыркі.

— Раней мы іх не рабілі. Вырашылі паспрабаваць. Вядома, мы не можам паўтарыць тое, як робяць сыркі на прадпрыемствах. У якасці стандарту мы ўзялі савецкі, толькі зменшылі там цукар напалову. Цяпер людзі стараюцца не спажываць шмат цукру. Некаторыя просяць увогуле без цукру рабіць. Мы робім сыркі ў горкім, малочным, белым шакаладзе, у апельсінавай глазуры, з ягадамі, — расказала Юлія.

Тэгі: Артыкулы

ГАЛОЎНЫЯ НАВІНЫ

договор аренды квартиры в Польше

«Вы выиграли торги». Беларуска получила квартиру в Польше на аукционе, отремонтировала и теперь экономит на аренде

MOST
20 сакавіка 2026, 15:30

Квартиру в Польше Виктория (имя изменено) снимает всего за тысячу злотых — это уже с коммунальными услугами. Дело в том, что это не коммерческая аренда, а съем жилья...

драг-квин

«На меня нападали четыре раза». Беларус перевоплощается в женский образ и выступает в Польше

Хрысціна Гараніна
19 сакавіка 2026, 19:51

Руслан работает в магазине польской сети Żabka, снимает комнату в хостеле, но часто меняет и работу, и жилье. А еще он покупает косметику, колготки и женскую одежду и...

работа для иностранцев в Польше

«Если нет предложений, организуй себе вакансию сам». Собрали истории беларусов, которые долго не могли найти работу в Польше

MOST
19 сакавіка 2026, 15:07

Михаил по образованию программист, но после переезда в Польшу найти работу по специальности не смог. Пошел на завод, стал подрабатывать репетитором, но пока не достиг стабильности. Алевтина пошла...

  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
  • Рэклама/Reklama
Пры выкарыстанні зместу MOST прачытайце нашы Правілы выкарыстання матэрыялаў

Звяжыцеся з намі: [email protected]

© 2025 Mostmedia.io. Час будаваць масты

No Result
View All Result
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama

© 2025 Mostmedia.io. Час будаваць масты