Нядзеля, 26 сакавіка 2023
No Result
View All Result
MOST Media
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Афіша
  • Бізнес
  • ПАДТРЫМАЙ!
  • Пра нас
    • Чытачу і рэкламадаўцу
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
No Result
View All Result
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Афіша
  • Бізнес
  • ПАДТРЫМАЙ!
  • Пра нас
    • Чытачу і рэкламадаўцу
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
No Result
View All Result
MOST Media
No Result
View All Result
Галоўная Гісторыі

Гісторыя пад піва. Як праходзяць імпрэзы ў клубе Beer&History, і што адбываецца пасля іх

Максім Шульц Максім Шульц
10 лютага 2023, 12:44
Гісторыі
A A
Гісторыя пад піва. Як праходзяць імпрэзы ў клубе Beer&History, і што адбываецца пасля іх

Алесь Кіркевіч і Дар'я Палынская. Фота: Beer&History

У Беластоку ўжо амаль 8 месяцаў працуе гістарычна-піўны клуб Beer&History. Кожную сераду ў пабе Beer4U расказваюць пра беларускае мінулае і наліваюць смачнае піва. Журналіст MOST схадзіў на сустрэчу, прысвечаную гісторыі стаматалогіі, пагаварыў з адным з арганізатараў Beer&History Алесям Кіркевічам, і даведаўся пра менш публічны бок клуба — з гарачымі гістарычнымі дыскусіямі пад звон келіхаў.

«На кожнай лекцыі тут свая атмасфера»

Да лекцыі пра гісторыю стаматалогіі застаецца 20 хвілін. Наталля — сённяшняя выступоўца — стаіць у белым халаце і перакладае з рукі ў руку бліскучы інструмент, які крыху пужае: «Гэта кляшчы Майснара — іх прыдумаў польскі стаматолаг. Але зараз імі ўжо не карыстаюцца».

Да пачатку амаль усё гатова — белы экран стаіць, праектар уключаны, на камп’ютары запушчаная прэзентацыя. Людзі купляюць на бары піва ці каву і рассаджваюцца за сталамі. Алесь Кіркевіч і Дар’я Палынская — заснавальнікі Beer&History — правяраюць працу мікрафона і ацэньваюць колькасць гасцей.

— Чалавек 30-40 у нас стабільна бывае. Прыходзяць самыя розныя людзі — ад сямей з дзецьмі, якім па 5-6 гадоў, да людзей ва ўзросце. Больш прыходзіць, калі расказваюць пра якога-небудзь выбітнага дзеяча, пра штосьці гучнае. Ці калі лектар з імем, такі як, Уладзімір Арлоў, — распавядае Алесь.

Людзі, сапраўды, прыйшлі розныя. Гэта і кампаніі, і пары, нехта адзін. Піва п’юць, але не ўсё, хтосьці трымае кубачак з кавай. А за вялікім сталом сядзіць маладая мама з дзвюма маленькімі дзяўчынкамі — адна з іх нешта малюе.

— Сюды прыемна хадзіць, і на кожнай лекцыі тут свая атмасфера. Я не гісторык, але мне цікавыя любыя тэмы, бо яны дапамагаюць даведацца пра нешта новае, падцягнуць веды, стаць больш эрудзіраваным, — кажа адзін з наведвальнікаў.

Фота: Beer&History

«Тут ты захацеў — выпіў піва, а калі трэба, то пайшоў пакурыць»

Два сівыя мужчыны за суседнім сталом нешта горача абмяркоўваюць. Побач стаяць пачатыя келіхі піва. Алесь Кіркевіч гаворыць, што наведвальнікі лекцый — гэта і ёсць удзельнікі клуба, у Beer&History няма нейкага кіраўніка, іерархіі. Хтосьці дапамагае арганізацыйна, хтосьці данаціць ці проста прысутнічае, а некаторыя становяцца лектарамі.

Менавіта такая гісторыя з Наталляй, якая выступае гэтым разам. Яна — беларуска з Падляшша, якая выдатна валодае беларускай мовай, на ёй, з мясцовым акцэнтам, і будзе расказваць пра стаматалогію.

— Аднойчы я пайшла на шпацыр па беларускіх мейсцах Беластоку з Аляксеем Трубкіным і тады даведалася, што беларусы з Беларусі нешта цікавае ў гэтым пабе робяць, я прыйшла і мне таксама стала гэта цікава. І праз нейкі час мне захацелася даць нешта ад сябе, — расказвае жанчына.

Лекцыя пачынаецца. Гарачыя дыскусіі сціхаюць. Хтосьці сёрбае піва. Наталля ведае беларускую мову, але друкаваць кірыліцай ёй цяжкавата, таму прэзентацыя набраная лацінкай — але гэтак яшчэ лепш.

Алесь гаворыць, што Beer&History — гэта нешта на мяжы акадэмічнай навукі і папулярнай, штосьці, што робіць «нудную» гісторыю цікавай, нават для тых, хто яе не вывучае. А яшчэ важна, што гэта афлайн-праект — месца, куды людзі могуць прыйсці і камунікаваць паміж сабой, і на гістарычныя тэмы, і на асабістыя: «Тут ты захацеў — прыйшоў, захацеў — выпіў піва, калі трэба, то пайшоў пакурыць, ці наогул сышоў. То бок гэта не фармат універсітэцкіх лекцый ці семінараў».

Фота: Beer&History
Фота: Beer&History

«Палякі калі трапляюць сюды, то афігеваюць»

Выступ Наталлі праходзіць у галоўнай залі паба, але першыя два былі ў малой. Арганізатары адразу зразумелі сваю памылку — народу прыйшло больш, чым магло прыняць невялікае памяшканне.

Зараз, па словах Алеся, вакол клуба фарміруецца сваё кам’юніці. Але бывае, што на лекцыі трапляюць і выпадковыя людзі, прычым, не толькі беларусы.

— Палякі калі трапляюць на нашы імпрэзы, то афігеваюць. Наколькі я ведаю, падобных фарматаў у Польшчы няма. А ўкраінцаў заўжды цікавіць сваё. Напрыклад, на лекцыі пра паўстанне Каліноўскага яны пыталіся, ці ведаў Кастусь украінцаў, ці падтрымліваў з імі нейкія паўстанчыя кансператыўныя сувязі. Ды і палякі таксама пра сваё цікавяцца.

Пытанні — яшчэ адна асаблівасць імпрэз Beer&History. Госці могуць іх задаваць лектару, але і выступоўца рыхтуе свае для наведвальнікаў. А за правільныя адказы можна атрымаць прыемны падарунак. Напрыклад, у гэты раз гэта была бутэлечка «Лідскага піва» — яна дасталася дзяўчыне, якая назвала год пачатку «адзінай у свеце вайны з-за зубной гігіены».

Гэты выступ быў незвычайным і адным з лепшых — такая ацэнка гасцей. Наталля расказвала цікавыя рэчы, у тым ліку з жыцця сваёй бабулі і нават уключыла аўдыязапіс, на якім тая расказвала, як лячылі зубы ў яе вёсцы.

— Наталля тут нарадзілася і з дзяцінства гаворыць па-свойму. І тое, што яна прадэманстравала гэтую мову, таксама частка адукацыйнага працэсу. Бо ўсе мы ведаем што ёсць нейкая падляская гаворка, але як яна гучыць многія і не чулі. Я, напрыклад, у першы раз яе пачула толькі сёння, — гаворыць тэлевядучая і музыкант Кацярына Ваданосава, якая часта прыходзіць на лекцыі, а таксама сама расказвала тут пра беларускі народны строй.

Фота: Beer&History
Фота: Beer&History
Фота: Beer&History

«Неяк апынуліся за адным столікам чорны капальнік і археолаг»

Лекцыя скончана, частка людзей збіраецца дадому, але другая — толькі пачынае вечар. Алесь гаворыць, што слова Beer у назве клуба сваю ролю адыгрывае.

— Самае цікавае адбываецца ўжо пасля лекцыі — закуліссе, менш публічная частка клуба. Бывае, што пачынаюцца вельмі гарачыя гістарычныя дыскусіі. Атмасфера: калі за барнай стойкай сядзяць хлопцы ў паўстанцкіх «рогатывках» [польскі вайсковы галаўны ўбор — рэд. MOST], п’юць гарэлачку і абмяркоўваць гістарычныя тэмы, дыскутуюць.

Але Алесь падкрэслівае, што нягледзячы на алкаголь ніякіх канфліктаў звязаных з гісторыяй тут не было. Хаця ў паб заходзяць, і палякі, і ўкраінцы. Мужчына называе гэта «цікавым феноменам».

— Адна з самых гарачых дыскусій была пра чорных капальнікаў. За адным столікам апынуўся былы чорны капальнік і дзядзька, які ездзіў у археалагічныя экспедыцыі, таму ён проста ненавідзеў чорных капальнікаў. І дзядзька быў такі — пад два метры. Але нават там усё добра скончылася, — успамінае мужчына.

Як падтрымаць клуб

Beer&History — гэта перш за ўсю афлайн-праект. Але часам робяцца прамыя трансляцыя лекцый. Таксама клуб праводзіў у кастрычніку экскурсіі па Беластоку, і хоча гэта рабіць надалей, пашыраючы геаграфію на іншыя падляскія гарады.

Сустрэчы ў пабе працягнуцца да канца вясны, а летам каманда зробіць перапынак, каб восенню вярнуцца з новымі ідэямі.

Падтрымаць Beer&History можна на Patreon, Ko-fi ці пасля лекцыі паклаўшы падзяку ў спецыяльную скарбоначку. Менавіта за данаты клуб набыў экран, праектар і прынтар.

Тэгі: ГалоўнаеРэпартажы

ГАЛОЎНЫЯ НАВІНЫ

очереди на границе Беларусь Польша

Сколько придётся простоять в очереди на беларусско-польской границе?

MOST
24 сакавіка 2023, 16:20

Погранпереход «Бобровники — Берестовица» в Гродненской области закрыли ещё 10 февраля. В будни наиболее быстрым способом прохождения границы называли выезд на автобусах: за 3,5 часа можно было пройти две...

БНР і Беласток

«Партызаны вымагалі, каб Беласточчына была далучаная да БНР». Краязнаўца Аляксей Трубкін — пра беларускае паўстанне на Падляшшы ў 1922-1923 годзе

Максім Шульц
24 сакавіка 2023, 15:34

25 сакавіка адзначаецца Дзень Волі. Менавіта ў гэтую дату ў 1918 годзе была абвешчаная незалежнасць Беларускай Народнай Рэспублікі. У межы новай дзяржава павінна была ўвайсці і Беласточчына. На...

остановиться в Белостоке на пару дней

Командировка, выходные, закупы. Где остановиться в Белостоке на пару дней

Партнёрскі матэрыял
24 сакавіка 2023, 12:41

Беларусы, которые собираются или периодически приезжают в Белосток на короткий срок, без труда найдут для себя подходящее предложение под любой бюджет: отели, квартиры, апартаменты, гостевые дома и хостелы....

  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Афіша
  • Бізнес
  • ПАДТРЫМАЙ!
  • Пра нас
Пры выкарыстанні зместу MOST прачытайце нашы Правілы выкарыстання матэрыялаў

Звяжыцеся з намі: most@mostmedia.io

© 2022 Mostmedia.io. Час будаваць масты

No Result
View All Result
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Афіша
  • Бізнес
  • ПАДТРЫМАЙ!
  • Пра нас
    • Чытачу і рэкламадаўцу
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў

© 2022 Mostmedia.io. Час будаваць масты

Кіраваць згодай Cookies
Мы і нашы партнёры атрымліваем доступ і захоўваем інфармацыю на прыладзе і апрацоўваем асабістыя дадзеныя, такія як унікальныя ідэнтыфікатары і стандартную інфармацыю, якая адпраўляецца прыладай, альбо дадзеныя прагляду, каб выбраць і прафіляваць персаналізаваны змест і рэкламу, вымераць змест і рэкламную эфектыўнасць, а таксама распрацоўка і ўдасканаленне прадукцыі. Са згоды карыстальніка мы і нашы партнёры можам выкарыстоўваць дакладныя дадзеныя геалакацыі і ідэнтыфікацыю шляхам сканавання прылад. Націскаючы «Прыняць», вы пагаджаецеся на апрацоўванне звестак намі і нашымі партнёрамі, як апісана вышэй. Перш як пагадзіцца ці адмовіцца, вы можаце атрымаць больш падрабязную інфармацыю і змяніць наладкі. Для некаторых відаў апрацоўвання звестак не патрэбная вашая згода, але вы маеце права не пагадзіцца. Параметры не будуць распаўсюджвацца на іншыя сайты, што маюць глабальны альбо сэрвісны дазвол.
Функцыянал Always active
Тэхнічнае сховішча або доступ строга неабходныя з законнай мэтай забеспячэння магчымасці выкарыстання пэўнай паслугі, відавочна запытанай падпісчыкам або карыстальнікам, або з адзінай мэтай ажыццяўлення перадачы паведамленняў па сетцы электронных камунікацый.
Preferences
The technical storage or access is necessary for the legitimate purpose of storing preferences that are not requested by the subscriber or user.
Статыстыка
Тэхнічнае сховішча або доступ, якія выкарыстоўваюцца выключна ў статыстычных мэтах. The technical storage or access that is used exclusively for anonymous statistical purposes. Without a subpoena, voluntary compliance on the part of your Internet Service Provider, or additional records from a third party, information stored or retrieved for this purpose alone cannot usually be used to identify you.
Маркетынг
Тэхнічнае сховішча або доступ, неабходныя для стварэння профіляў карыстальнікаў для адпраўкі рэкламы або для адсочвання карыстальніка на вэб-сайце або на некалькіх вэб-сайтах у аналагічных маркетынгавых мэтах.
Manage options Manage services Manage vendors Read more about these purposes
Налады
{title} {title} {title}
Are you sure want to unlock this post?
Unlock left : 0
Are you sure want to cancel subscription?