Нядзеля, 26 сакавіка 2023
No Result
View All Result
MOST Media
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Афіша
  • Бізнес
  • ПАДТРЫМАЙ!
  • Пра нас
    • Чытачу і рэкламадаўцу
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
No Result
View All Result
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Афіша
  • Бізнес
  • ПАДТРЫМАЙ!
  • Пра нас
    • Чытачу і рэкламадаўцу
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
No Result
View All Result
MOST Media
No Result
View All Result
Галоўная Гісторыі

«Здавалася, што яшчэ дзень ці два, і я буду вяртацца дадому». Як цяпер жывуць гродзенскія студэнты, якіх адлічылі «па палітыцы»

MOST MOST
27 лютага 2023, 10:44
Гісторыі
A A
беларускія студэнты ў час рэпрэсій

Фота: ілюстрацыя MOST

Ад 2020 года з беларускіх універсітэтаў па палітычных матывах адлічылі шмат студэнтаў. Ціск аказваўся на амаль усе вышэйшыя навучальныя ўстановы краіны, у тым ліку і на ГрДУ. MOST даведаўся, як цяпер жывуць былыя студэнты Гродзенскага ўніверсітэта, якія пацярпелі праз палітычныя рэпрэсіі і былі вымушаныя з’ехаць з Беларусі.

«Былі думкі, што я сама вінавата ў тым, што тут апынулася»

Маргарыта Шыша з’яўляецца першай студэнткай ГрДУ, адлічанай па палітычных матывах у 2020 годзе. Чацвёракурсніца ўдзельнічала ў акцыях пратэсту, пасля якіх яе некалькі разоў выклікалі на саветы прафілактыкі, далі дзве вымовы, а затым — адлічылі. Цяпер Маргарыта жыве ў Літве. У ГрДУ дзяўчына вучылася на чацвёртым курсе на факультэце мастацтваў і дызайну, мела сярэдні бал 9.4 і атрымлівала павышаную стыпендыю.

Уначы 27 кастрычніка 2020 года Маргарыта паспрабавала зайсці ў асабісты кабінет на сайце ўніверсітэта, але не змагла. Раніцай дзяўчына даведалася, што яе адлічылі. Ёй далі падпісаць загад рэктара. Пасля адлічэння дзяўчына была вымушана з’ехаць з краіны. 

— Некалькі разоў людзі, якія выходзілі з сутак і допытаў, пыталіся, дзе я, ці я ў бяспецы. Казалі, што пра мяне пытаецца КДБ. Таксама 12 лістапада ў «чорны чацвер» затрымалі маіх знаёмых, пасля гэтага хутка стала рыхтавацца да пераезду, — расказвае Маргарыта.

З-за пераезду ў Літву былі спрэчкі з бацькамі. «Фэйс-кантроль» у аэрапорце дзяўчына прайшла без ніякіх праблем. У Вільні Маргарыту сустрэлі з Задзіночання беларускіх студэнтаў і адвезлі ў інтэрнат. Працэс адаптацыі ў іншай краіне быў эмацыйна цяжкім для дзяўчыны. Першы час не хапала сяброў і сябровак, якія засталіся ў Беларусі.

Фота: архіў гераіні матэрыялу

— Як потым я зразумела пасля псіхатэрапіі, мне былі патрэбныя людзі, а я моцна хавалася ад усіх. Суседкі па пакоі маглі стаць нейкім першым крокам у наладжванні сувязяў з усім астатнім светам, але, нажаль, яны прыязджалі на пару дзён некалькі разоў і вярталіся дадому. 

Маргарыта працавала з псіхолагам, і вельмі раіць карыстацца паслугамі псіхатэрапеўтаў. Дзяўчыне гэта дапамагло зменшыць трывожнасць. Некаторыя цяжкасці ўзніклі і з мовамі: літоўскую Маргарыта не ведала, а англійскай даўно не карысталася. Заводзіць новыя знаёмствы першы час было таксама ня проста. Сяброў з першага году пераезду ў Маргарыты няма.

— Няёмка было размаўляць з суседзямі па паверсе, новымі аднагрупнікамі, і заўжды здавалася, што яшчэ дзень-два, тыдзень ці месяц, і я буду вяртацца дадому. Гэтае пачуццё заставалася амаль да навіны пра распачатую крымінальную справу. Пасля стала зразумела, што вяртацца нельга, хто б ні чакаў і ні зваў. Былі думкі, што я сама вінавата ў тым, што тут апынулася. З імі мне дапамог справіцца псіхолаг, але зараз шкадую, што так доўга цягнула са звяртаннем па дапамогу.

Маргарыта вучыцца ў Вільнюскай акадэміі мастацтваў, займаецца валанцёрствам, дапамагае беларусам і ўкраінцам, якія нядаўна пераехалі, працуе ў кафэ. 

Больш за ўсё па-за межамі Беларусі Маргарыце не хапае двух лепшых сябровак, папугая і беларускіх сыркоў. Калі з’явіцца магчымасць, Маргарыта спадзяецца вярнуцца ў Беларусь. На дадзены момант дзяўчына шукае грошы на пакрыццё аплаты ўрокаў літоўскай мовы.

«У мяне была пэўная кіберпараноя ў Беларусі»

Лізавету [імя змененая — рэд. MOST] адлічылі ў 2022 годзе з філалагічнага факультэту ГрДУ пасля адміністрацыйнага арышту за пару месяцаў да заканчэння навучання. З-за крымінальнага пераследу пасля затрымання за антываенны пікет Лізавета была вымушана з’ехаць з краіны. Цяпер дзяўчына жыве ў Польшчы і вучыцца ў ВНУ. 

Пасля адлічэння яна паступіла на праграму Каліноўскага, а затым па гэтай праграме паступіла ва ўніверсітэт у Варшаве на іншую спецыяльнасць, звязаную з міжнароднымі адносінамі. Вучыцца ў новым універсітэце Лізавеце падабецца, але розніцу ў працэсе навучання паміж беларускай ВНУ і польскай дзяўчына не знайшла. 

— Мне падабаецца, аднак не магу сказаць, напэўна, што ў мяне ёсць адчуванне, што гэтае навучанне кардынальна адрозніваецца ад таго, што ў Беларусі. У сэнсе, сам працэс навучання ў першым семестры, які я ўжо амаль што скончыла. Можа з маіх пяці гадоў навучання ў ГрДУ мне не так цяжка вучыцца, але я сапраўды лічу зараз, што тут даволі лёгка вучыцца, чым я думала. Але гэта толькі першы семестр, — кажа дзяўчына. 

Пасля пераезда ў іншую краіну Лізавета перастала адчуваць сябе ментальна скаванай. І яна зусім не шкадуе, што абрала менавіта такі шлях. 

— Напэўна, шкода была б тады, калі не зрабіла б тое, што справакавала мой арышт. Зараз адчуваю сябе свабодным і сумленным чалавекам. Абраны мною шлях даў мне ў дзесяць разоў больш, чым пяць гадоў ГрДУ.

беларускія студэнты ў час рэпрэсій
Фота: архіў гераіні матэрыялу

Польшчу Лізавета абрала не выпадкова: дзяўчына мае тут сяброў і валодае польскай мовай. Па словах Лізаветы, цяжкасцей пры пераедзе ў іншую краіну не было. 

— Мне здаецца, што ўвесь гэты бытавы працэс, які адбыўся з пераездам, ён на мяне не паўплываў у эмацыянальным плане. Пераехала і пераехала, я так сябе адчуваю. Я з’язджала, ведаючы, як мне было б цяжка там застацца. Вядома, кантакт з сям’ёй паламаны — гэта найвялікшая праблема. 

Акрамя новай краіны і месца навучання, памянялася і кола блізкіх людзей Лізаветы: большасць сяброў жыве менавіта ў Польшчы. Галоўная рэч, якая змянілася пасля пераезда, — гэта тое, што дзяўчына пачала жыць асобна ад сваёй сям’і. Акрамя таго, у новай краіне дзяўчына больш не адчувае той параноі, якая пераследвала яе ў Беларусі. 

— У мяне была пэўная кіберпараноя ў Беларусі. Нават ведаючы, што я нічога такога не рабіла, нічога не рэпосціла, кожны раз чысціла штосьці, што як бы лічыцца нечым небяспечным для кагосьці патэнцыйна, нават калі гэта была такая звычайная штодзённая інфармацыя. Я проста лічыла, што калі мой тэлефон патрапіць у рукі ГУБАЗ ці яшчэ кагосьці, то менавіта гэтае паведамленне дасць ведаць, што я штосьці там з кімсьці там маю. 

Таксама Лізавета кажа, што, калі з’явіцца магчымасць, яна абавязкова вернецца дадому: «Але зараз я ўжо зусім няўпэўненая ў тым, што не буду жыць на дзве краіны — Польшчу і Беларусь».

«За той дзень тры разы змушана была праходзіць беларускую мяжу — і гэта было вельмі страшна»

Ксенію Каменка затрымалі 27 лютага 2022 года за антываенны пікет. А 4 красавіка дзяўчыну адлічылі з трэцяга курсу факультэта гісторыі, камунікацыі і турызму праз тры тыдні пасля савета прафілактыкі. Дзяўчына была вымушана з’ехаць з краіны. Цяпер дзяўчына праходзіць курс польскай мовы пры Варшаўскім універсітэце ад праграмы Каліноўскага. Але спачатку планы былі крыху іншымі: каб патрапіць у Польшчу дзяўчына прайшла беларускую мяжу тры разы. 

Дзяўчына спачатку паехала на літоўскую мяжу — яна планавала пабыць у Вільні, а пасля ехаць у Варшаву. Аднак на літоўскай мяжы адна з літоўскіх памежніц не пускала дзяўчыну: «Пачала гаварыць, што я атрымала візу нелегальным спосабам. Гаварыла, што гэта мае праблемы, што я парушыла закон, а калі я пачала ёй тлумачыць, яна ўсё роўна гаварыла тое ж самае. Пагразіла ануляваць візу і развярнула мяне на Мінск».

Ксенія вярнулася ў Мінск, узяла білет да Варшавы і паехала ў Польшчу.

беларускія студэнты ў час рэпрэсій
Фота: архіў гераіні матэрыялу

— На польскай мяжы ніякіх праблем не было. А за той дзень я тры разы змушана была праходзіць беларускую мяжу — і гэта было вельмі страшна. 

Калі Ксенія толькі прыехала ў новую краіну, яна адчувала сябе крыху нязвыкла, але камфортна. Яе сустрэла сяброўка, з якой яны пазнаёміліся ў СІЗА. Эмацыянальна адаптацыю ў новай краіне Ксенія перажывала даволі-такі складана.

— Мяне накрыла ўжо дзесьці праз 2-3 месяцы. Вельмі хацелася ўбачыць брата. Але трошкі я пераключылася дзякуючы майму хлопцу. Сапраўды цяжкі эмацыянальны крызіс мяне накрыў у снежні. І здаецца да гэтага часу я яго яшчэ не пераадолела. З большага не цяжка прывыкнуць. Цяжэй разумець, што ты не можаш убачыць родных людзей… Гэта самая вялікая цяжкасць. Каб я магла ўбачыць брата з жонкай і сынам. Ім трэба візу, а яе неяк не атрымліваецца зрабіць. 

Нягледзячы на некаторыя цяжкасці, дзяўчына зусім не шкадуе аб тым, што абрала менавіта такі шлях. 

— Я ведаю, што ўсё зрабіла правільна, праўда на маім баку. І калі-небудзь мая краіна будзе вольная.

 

Марыя Седышова.

Тэгі: АртыкулыГалоўнае

ГАЛОЎНЫЯ НАВІНЫ

очереди на границе Беларусь Польша

Сколько придётся простоять в очереди на беларусско-польской границе?

MOST
24 сакавіка 2023, 16:20

Погранпереход «Бобровники — Берестовица» в Гродненской области закрыли ещё 10 февраля. В будни наиболее быстрым способом прохождения границы называли выезд на автобусах: за 3,5 часа можно было пройти две...

БНР і Беласток

«Партызаны вымагалі, каб Беласточчына была далучаная да БНР». Краязнаўца Аляксей Трубкін — пра беларускае паўстанне на Падляшшы ў 1922-1923 годзе

Максім Шульц
24 сакавіка 2023, 15:34

25 сакавіка адзначаецца Дзень Волі. Менавіта ў гэтую дату ў 1918 годзе была абвешчаная незалежнасць Беларускай Народнай Рэспублікі. У межы новай дзяржава павінна была ўвайсці і Беласточчына. На...

остановиться в Белостоке на пару дней

Командировка, выходные, закупы. Где остановиться в Белостоке на пару дней

Партнёрскі матэрыял
24 сакавіка 2023, 12:41

Беларусы, которые собираются или периодически приезжают в Белосток на короткий срок, без труда найдут для себя подходящее предложение под любой бюджет: отели, квартиры, апартаменты, гостевые дома и хостелы....

  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Афіша
  • Бізнес
  • ПАДТРЫМАЙ!
  • Пра нас
Пры выкарыстанні зместу MOST прачытайце нашы Правілы выкарыстання матэрыялаў

Звяжыцеся з намі: most@mostmedia.io

© 2022 Mostmedia.io. Час будаваць масты

No Result
View All Result
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Афіша
  • Бізнес
  • ПАДТРЫМАЙ!
  • Пра нас
    • Чытачу і рэкламадаўцу
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў

© 2022 Mostmedia.io. Час будаваць масты

Кіраваць згодай Cookies
Мы і нашы партнёры атрымліваем доступ і захоўваем інфармацыю на прыладзе і апрацоўваем асабістыя дадзеныя, такія як унікальныя ідэнтыфікатары і стандартную інфармацыю, якая адпраўляецца прыладай, альбо дадзеныя прагляду, каб выбраць і прафіляваць персаналізаваны змест і рэкламу, вымераць змест і рэкламную эфектыўнасць, а таксама распрацоўка і ўдасканаленне прадукцыі. Са згоды карыстальніка мы і нашы партнёры можам выкарыстоўваць дакладныя дадзеныя геалакацыі і ідэнтыфікацыю шляхам сканавання прылад. Націскаючы «Прыняць», вы пагаджаецеся на апрацоўванне звестак намі і нашымі партнёрамі, як апісана вышэй. Перш як пагадзіцца ці адмовіцца, вы можаце атрымаць больш падрабязную інфармацыю і змяніць наладкі. Для некаторых відаў апрацоўвання звестак не патрэбная вашая згода, але вы маеце права не пагадзіцца. Параметры не будуць распаўсюджвацца на іншыя сайты, што маюць глабальны альбо сэрвісны дазвол.
Функцыянал Always active
Тэхнічнае сховішча або доступ строга неабходныя з законнай мэтай забеспячэння магчымасці выкарыстання пэўнай паслугі, відавочна запытанай падпісчыкам або карыстальнікам, або з адзінай мэтай ажыццяўлення перадачы паведамленняў па сетцы электронных камунікацый.
Preferences
The technical storage or access is necessary for the legitimate purpose of storing preferences that are not requested by the subscriber or user.
Статыстыка
Тэхнічнае сховішча або доступ, якія выкарыстоўваюцца выключна ў статыстычных мэтах. The technical storage or access that is used exclusively for anonymous statistical purposes. Without a subpoena, voluntary compliance on the part of your Internet Service Provider, or additional records from a third party, information stored or retrieved for this purpose alone cannot usually be used to identify you.
Маркетынг
Тэхнічнае сховішча або доступ, неабходныя для стварэння профіляў карыстальнікаў для адпраўкі рэкламы або для адсочвання карыстальніка на вэб-сайце або на некалькіх вэб-сайтах у аналагічных маркетынгавых мэтах.
Manage options Manage services Manage vendors Read more about these purposes
Налады
{title} {title} {title}
Are you sure want to unlock this post?
Unlock left : 0
Are you sure want to cancel subscription?