Субота, 21 сакавіка 2026
No Result
View All Result
MOST Media
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama
No Result
View All Result
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama
No Result
View All Result
MOST Media
No Result
View All Result
Галоўная Гісторыі

Службы на польскай мове ў касцёлах Гродзеншчыны назвалі незаконнымі

MOST MOST
1 сакавіка 2023, 12:33
Гісторыі
A A
службы ў касцеле на польскай мове незаконныя ў Беларусі

Фота: katolik.life

Чыноўнікі на Гродзеншчыне лічаць, што правядзенне службаў у касцёлах на польскай мове супярэчыць беларускаму заканадаўству. Пра гісторыю піша каталіцкі партал katolik.life.

28 лютага кіраўніцтва Іўеўскага раёна правяло сустрэчу з мясцовымі святарамі па тэме «развіцця этнаканфесійнай сферы», на якой акцэнт зрабілі на праблемных пытаннях. Адным з такіх праблемных пытанняў назвалі правядзенне ў каталіцкіх парафіях службаў на польскай мове.

— Праблемным застаецца выкарыстанне польскай мовы падчас службаў у каталіцкіх храмах раёна, што недапушчальна згодна з Законам Рэспублікі Беларусь «Аб мовах у Рэспубліцы Беларусь», — заявіла загадчыца сектара ідэалагічнай работы і па справах моладзі Вольга Барко.

У заходняй частцы Беларусі ў касцёлах праводзяць службы на беларускай і польскай мовах — для прадстаўнікоў польскай дыяспары і для тых, хто з дзяцінства маліўся па-польску. Напрыклад, у Іўеўскім касцёле ў нядзелю дзве ранішнія імшы праходзяць на польскай мове (як правіла, з раніцы ў храмы прыходзіць больш старэйшых людзей), а ў абед (для дзяцей і маладых бацькоў) і ўвечары (для моладзі) — на беларускай мове.

Партал katolik.life падкрэслівае, што ў беларускіх касцёлах праводзяць службы не толькі па-польску, але і на англійскай мове для студэнтаў з Азіі і Афрыкі. А выкарыстанне ў літургіі замежнай мовы ніяк не супярэчыць законам Беларусі.

Сярод інфармацыі, якая прагучала на сустрэчы ў райвыканкаме, — правядзенне ідэалагічнымі работнікамі маніторынгу дзейнасці нядзельных школ пры храмах. А прадстаўнік мясцовай міліцыі выказаў гатоўнасць прыходзіць у нядзельныя школы, каб праводзіць прафілактычную работу з дзецьмі па супрацьдзеянні распаўсюджванню наркотыкаў. Гэтую ж тэму прадстаўнік РАУС папрасіў святароў «уключыць у пропаведзі».

Тэгі: АртыкулыГалоўнае

ГАЛОЎНЫЯ НАВІНЫ

договор аренды квартиры в Польше

«Вы выиграли торги». Беларуска получила квартиру в Польше на аукционе, отремонтировала и теперь экономит на аренде

MOST
20 сакавіка 2026, 15:30

Квартиру в Польше Виктория (имя изменено) снимает всего за тысячу злотых — это уже с коммунальными услугами. Дело в том, что это не коммерческая аренда, а съем жилья...

драг-квин

«На меня нападали четыре раза». Беларус перевоплощается в женский образ и выступает в Польше

Хрысціна Гараніна
19 сакавіка 2026, 19:51

Руслан работает в магазине польской сети Żabka, снимает комнату в хостеле, но часто меняет и работу, и жилье. А еще он покупает косметику, колготки и женскую одежду и...

работа для иностранцев в Польше

«Если нет предложений, организуй себе вакансию сам». Собрали истории беларусов, которые долго не могли найти работу в Польше

MOST
19 сакавіка 2026, 15:07

Михаил по образованию программист, но после переезда в Польшу найти работу по специальности не смог. Пошел на завод, стал подрабатывать репетитором, но пока не достиг стабильности. Алевтина пошла...

  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
  • Рэклама/Reklama
Пры выкарыстанні зместу MOST прачытайце нашы Правілы выкарыстання матэрыялаў

Звяжыцеся з намі: [email protected]

© 2025 Mostmedia.io. Час будаваць масты

No Result
View All Result
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama

© 2025 Mostmedia.io. Час будаваць масты