Пятніца, 24 сакавіка 2023
No Result
View All Result
MOST Media
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Афіша
  • Бізнес
  • ПАДТРЫМАЙ!
  • Пра нас
    • Чытачу і рэкламадаўцу
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
No Result
View All Result
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Афіша
  • Бізнес
  • ПАДТРЫМАЙ!
  • Пра нас
    • Чытачу і рэкламадаўцу
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
No Result
View All Result
MOST Media
No Result
View All Result
Галоўная Гісторыі

«Сабраў усіх у сябе ў хаце, і мы абмяркоўвалі, што рабіць далей». Уладзімір Пугач з J:МОРС — пра ад’езд з Беларусі, новы альбом і канцэрт у Беластоку

Максім Шульц Максім Шульц
6 сакавіка 2023, 12:01
Гісторыі
A A
канцэрт J:МОРС

Фота: Facebook Уладзіміра Пугача

J:МОРС — адзін з самых папулярных беларускіх гуртоў — зараз знаходзіцца ў Польшчы. Лідар калектыву Уладзімір Пугач у Варшаве з красавіка 2022 года, астатнія музыкі каля месяца таму канчаткова пераехалі ў Беласток. Напярэдадні канцэрта ў сталіцы Падляшша пагаварылі з вакалістам J:МОРС пра пераезд, выступы ў Польшчы і ЗША, прарочую кампазіцыю 2021 года «Бывай», дзе ёсць радкі пра «танкі на вуліцах». Уладзімір таксама расказаў, якія песні прагучаць на канцэрце 8 сакавіка, і калі чакаць новы альбом.

«Палякі вельмі падобныя да нас у культурным сэнсе»

— Хутка будзе год, як я ў Польшчы. Адназначна магу сказаць, што тут мне спакайней і лягчэй, чым было б у Беларусі. Бо там няма магчымасці ні працаваць, ні, я ўжо ўпэўнены, нават жыць спакойна. Апошні год у Беларусі адбываецца эскалацыя жахаў, рэпрэсій, нічога не спыняецца, а, наадварот, узмацняецца. Таму мне тут значна лепш, у адрозненні ад калег, якія, па розных прычынах, вымушаны заставацца ў Беларусі. Тут, канешне, у мяне больш магчымасцяў і для працы, і для творчасці. Пераезд — гэта быў адзіны выхад для мяне, каб функцыянаваць.

Да 2020 года Польшча, для нас і для шматлікіх маіх калег, была як нейкі перавалачны пункт. Мы прыляталі сюды, і ўжо адсюль ляцелі далей у Еўропу, ЗША ці яшчэ куды. Таму нягледзячы на тое, што Польшча знаходзіцца побач, я мала што пра яе ведаў, якое тут жыццё, якія людзі. А зараз я, канечне, разглядзеў краіну. Яна мне вельмі падабаецца. Тут вельмі гасцінныя людзі, добра ставяцца да беларусаў, даюць магчымасць працаваць. Палякі вельмі падобныя да нас у культурным сэнсе. Таму тут мне жывецца даволі ўтульна.

«Я проста набыў квіток і з’ехаў. З валізкай і гітарай на плячах»

— Па стане на пачатак вясны 2022 года большасць маіх сяброў, маё асяроддзе, ужо з’ехала з Беларусі. Я адзін з тых, хто з’ехаў апошнім. Вайна, канешне, стала вырашальным пунктам, у прыняцці гэтага рашэння. З 2020-га я не мог працаваць у Беларусі, бо проста забаранялі выступы. Таму мы давалі канцэрты ў Расіі і Украіне. Пасля пачатку вайны стала зразумелым, што ў Расіі мы не можам працаваць па маральных прычынах, а ва Украіне па тэхнічных. Я зразумеў, што я проста застаюся без прафесіі, без працы, без усяго, без кар’еры, якую мы будавалі 20 год.

Таму я вырашыў, што трэба з’язджаць і працаваць для беларусаў, якія жывуць у замежжы. І вось калі адмянілі кавідныя абмежаванні, я проста набыў квіток і з’ехаў. З валізкай і гітарай на плячах.

У нашым гурце пытанне было толькі ў тым, хто можа зараз паехаць, а каму патрэбны час, каб сабрацца, дамовіцца з сем’ямі і гэтак далей. Я з’ехаў першы. За пару дзён да гэтага я сабраў усіх у сябе ў хаце. Мы абмяркоўвалі, што рабіць далей, планы на будучае. Пакуль усё ідзе па плане, мае хлопцы літаральна месяц таму канчаткова пераехалі ў Беласток.

А ўвесь гэты год яны прыязджалі ў Польшчу на канцэрты, а потым вярталіся ў Беларусь — гэта было вельмі небяспечна, мы ўвесь час хваляваліся, як яны пройдуць мяжу. Было даволі нервова. Зараз яны жывуць у Беластоку, я да іх езджу на рэпетыцыі, бо так зручней для ўсіх. А яшчэ яны даюць урокі гульні на музычных інструментах. Так што калі ў Беластоку ёсць ахвочыя, то гэта не горшы варыянт — вучыцца ў выдатных музыкаў.

«І я, і многія мае калегі, даволі моцна сумуем па радзіме»

У снежні 2021 года J:МОРС выпусціў сінгл «Бывай», які пачынаўся з такіх радкоў:

Альбо пропаведзь, альбо споведзь
Усё дым
Той, хто больш атрымаў у пракаце, —
Святы
Па радыё ў суседняй палаце
У шпіталі няма гарачай
Вады
Рыхтаваліся да світанку
Гады
Пакуль няма на вуліцах танкаў

— У 2021 годзе ўжо было зразумела, што ў нашым рэгіёне неспакойна. Расійскія танкі былі ля ўкраінскай мяжы. Таксама расіяне знаходзіліся і ля беларускай мяжы, прынамсі Расгвардыя, якая была гатова зайсці ў любы момант, каб змяніць сітуацыю ў нашай краіне. Канешне, было адчуванне, і яно паўплывала на песню «Бывай».

Я пакуль зусім не магу сабе ўявіць канцэртаў у Расіі, пасля перамогі. І для мяне больш важнае пытанне аб тым, як хутка я змагу вярнуцца ў Беларусь і ладзіць канцэрты там. Шчыра кажучы, і я, і многія мае калегі, даволі моцна сумуем па радзіме. І мы часта гэта абмяркоўваем, і прыходзім да таго, што зараз нельга нічога гаварыць пра тэрміны. Нічога не зразумела. Гарызонт планавання — два тыдні.

«Мы яшчэ раз упэўніліся, што нашых людзей тут, сапраўды, шмат»

— Калі я прыехаў, то ладзіў сольныя акустычныя канцэрты. Дарэчы, 2 чэрвеня быў маленькі канцэрцік у Беластоку. Потым мы ў поўным складзе пачалі рабіць электрычныя канцэрты. Спачатку мы ладзілі выступы ў Польшчы, каб паглядзець, ці ёсць тут наша публіка. І так — яна ёсць.

Далей з’ехалі ў Штаты — зрабілі там шэсць канцэртаў для нашай дыяспары ў пяці гарадах. Пасля гэтага зрабілі тур па Польшчы, на якім яшчэ раз упэўніліся, што нашых людзей тут, сапраўды, шмат, і што яны адчуваюць патрэбу ў музыцы на роднай мове.

Відавочна, што на нашыя канцэрты, у асноўным, прыходзяць беларусы. Бо менавіта для іх мы ўвесь час спявалі і працягваем спяваць. Але і іншыя таксама — і ўкраінцы, і палякі, і сцягі прыносяць украінскія. А вось, напрыклад, 2-га сакавіка на канцэрт у Кракаве прыйшоў амерыканец — яму было цікава паглядзець што гэта за музыка такая.

«Хочацца неяк падкрэсліць сваё паходжанне»

— Беларуская мова ў нашай творчасці прысутнічае амаль што з пачатку існавання гурта. Мы заўсёды былі білінгвамі ў гэтым плане. Але з пачаткам вайны, чыста эмацыйна, хочацца неяк падкрэсліць сваё паходжанне, таму беларускай мовы стала больш.

Так, у Беларусі дзве дзяржаўныя мовы, і я таксама размаўляю на дзвюх мовах, але ж што тычыцца творчасці, што тычыцца нейкіх публічных выступаў і зваротаў, асабліва зараз, пасля пачатку вайны, то хацелася б неяк дыстанцыявацца ад Расіі, і паказаць, што мы маем сваю культуру, сваю краіну. Мова — як атрыбут незалежнасці.

Пра новы альбом і тур

—Галоўнае, што мы зараз можам — гэта працягваць рабіць тое, ува што верым. І вось я са сваімі калегамі працягваю гэта рабіць. У нас у лістападзе выйшаў беларускамоўны сінгл “Вікторыя”. Таксама на 60-70 % гатовы новы альбом. Мы яго плануем выпусціць, я думаю, напачатку восені.

Плануем у Польшчы ладзіць канцэрты вясной і летам, у тым ліку акустычныя. Напрыклад 14 лютага мы ладзілі такі маленькі канцэрт у Варшаве. А восенню, калі выйдзе новы альбом, плануем зладзіць тур, каб прэзентаваць новую праграму.

Пра канцэрт 8 сакавіка

Зараз людзі сумуюць аб тым, што згубілі ў Беларусі. Таму мы будзе граць нашыя старыя песні, тое, да чаго людзі прывыклі, што ведаюць, з чым у іх звязаны некаторыя моманты жыцця. Але будуць і песні якія з’явіліся ў апошнія тры гады, прысвечаныя сацыяльным з’явам у нашым грамадстве і самыя новыя кампазіцыі. Гэта будзе абсалютна разнастайная праграма, якая адлюстроўвае ўвесь наш творчы шлях з самага пачатку.

У Instagram MOST можна атрымаць бясплатныя білеты на канцэрт J:MOРС. Заходзьце да нас у акаўнт, каб даведацца, як гэта зрабіць.
Тэгі: ГалоўнаеІнтэрв'ю

ГАЛОЎНЫЯ НАВІНЫ

остановиться в Белостоке на пару дней

Командировка, выходные, закупы. Где остановиться в Белостоке на пару дней

Партнёрскі матэрыял
24 сакавіка 2023, 12:41

Беларусы, которые собираются или периодически приезжают в Белосток на короткий срок, без труда найдут для себя подходящее предложение под любой бюджет: отели, квартиры, апартаменты, гостевые дома и хостелы....

беларускі футбаліст забіў аўтагол

«Гэта нейкі абсурд і космас». Палякі абмяркоўваюць беларускага футбаліста і яго паводзіны

MOST
24 сакавіка 2023, 10:46

На мінулых выходных пачалася вясновая частка ў польскім шостым дывізіёне па футболе. У суботнім матчы 16-га тура адной з 58 рэгіянальных груп сустракаліся дзве варшаўскія каманды — «Палонія»...

беларуска на конкурсе талантов в Польше

«Здесь открыты все двери и можно пробиться». Лидчанка рассказала о своём участии в польском шоу талантов

MOST
24 сакавіка 2023, 09:19

Как проходят кастинги талант-шоу в Польше? Каково это — выступать перед известными артистами? Поговорили с уроженкой Лиды Боженой Вороно про её участие в польском вокальном конкурсе и о...

  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Афіша
  • Бізнес
  • ПАДТРЫМАЙ!
  • Пра нас
Пры выкарыстанні зместу MOST прачытайце нашы Правілы выкарыстання матэрыялаў

Звяжыцеся з намі: most@mostmedia.io

© 2022 Mostmedia.io. Час будаваць масты

No Result
View All Result
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Афіша
  • Бізнес
  • ПАДТРЫМАЙ!
  • Пра нас
    • Чытачу і рэкламадаўцу
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў

© 2022 Mostmedia.io. Час будаваць масты

Кіраваць згодай Cookies
Мы і нашы партнёры атрымліваем доступ і захоўваем інфармацыю на прыладзе і апрацоўваем асабістыя дадзеныя, такія як унікальныя ідэнтыфікатары і стандартную інфармацыю, якая адпраўляецца прыладай, альбо дадзеныя прагляду, каб выбраць і прафіляваць персаналізаваны змест і рэкламу, вымераць змест і рэкламную эфектыўнасць, а таксама распрацоўка і ўдасканаленне прадукцыі. Са згоды карыстальніка мы і нашы партнёры можам выкарыстоўваць дакладныя дадзеныя геалакацыі і ідэнтыфікацыю шляхам сканавання прылад. Націскаючы «Прыняць», вы пагаджаецеся на апрацоўванне звестак намі і нашымі партнёрамі, як апісана вышэй. Перш як пагадзіцца ці адмовіцца, вы можаце атрымаць больш падрабязную інфармацыю і змяніць наладкі. Для некаторых відаў апрацоўвання звестак не патрэбная вашая згода, але вы маеце права не пагадзіцца. Параметры не будуць распаўсюджвацца на іншыя сайты, што маюць глабальны альбо сэрвісны дазвол.
Функцыянал Always active
Тэхнічнае сховішча або доступ строга неабходныя з законнай мэтай забеспячэння магчымасці выкарыстання пэўнай паслугі, відавочна запытанай падпісчыкам або карыстальнікам, або з адзінай мэтай ажыццяўлення перадачы паведамленняў па сетцы электронных камунікацый.
Preferences
The technical storage or access is necessary for the legitimate purpose of storing preferences that are not requested by the subscriber or user.
Статыстыка
Тэхнічнае сховішча або доступ, якія выкарыстоўваюцца выключна ў статыстычных мэтах. The technical storage or access that is used exclusively for anonymous statistical purposes. Without a subpoena, voluntary compliance on the part of your Internet Service Provider, or additional records from a third party, information stored or retrieved for this purpose alone cannot usually be used to identify you.
Маркетынг
Тэхнічнае сховішча або доступ, неабходныя для стварэння профіляў карыстальнікаў для адпраўкі рэкламы або для адсочвання карыстальніка на вэб-сайце або на некалькіх вэб-сайтах у аналагічных маркетынгавых мэтах.
Manage options Manage services Manage vendors Read more about these purposes
Налады
{title} {title} {title}
Are you sure want to unlock this post?
Unlock left : 0
Are you sure want to cancel subscription?