Чацвер, 23 сакавіка 2023
No Result
View All Result
MOST Media
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Афіша
  • Бізнес
  • ПАДТРЫМАЙ!
  • Пра нас
    • Чытачу і рэкламадаўцу
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
No Result
View All Result
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Афіша
  • Бізнес
  • ПАДТРЫМАЙ!
  • Пра нас
    • Чытачу і рэкламадаўцу
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
No Result
View All Result
MOST Media
No Result
View All Result
Галоўная Гісторыі

Ад залатога пярсцёнка да дзённіка з фотаздымкамі. Топ знаходак на тэрыторыі былога гета ў Гродне

Руслан Кулевіч Руслан Кулевіч
14 сакавіка 2023, 10:52
Гісторыі
A A
знаходкі гродзенскага гета

Знойдзены пярсцёнак на тэрыторыі гета ў Гродне. Фота: Валерый Курбатаў.

80 гадоў таму 12 сакавіка 1943 года было знішчана Гродзенскае гета, нямногіх ацалелых вязняў вывезлі ў Беластоцкае гета. Праз суткі па нямецкіх данясеннях Гродна стаў «юдэнфрай» — «вольны ад яўрэяў». У выніку за некалькі этапаў у Гродне была цалкам знішчана яўрэйская абшчына. Пасля Другой сусветнай вайны з амаль 30-тысячнай абшчыны ў жывых засталося некалькі сотняў чалавек. Праз гады на тэрыторыі былога гета знайшлі шмат цікавых знаходак: ад залатога скарбу да дзённіка з фотаздымкамі гродзенскіх яўрэяў. MOST расказвае пра самыя цікавыя знаходкі.

Гісторыя гета ў Гродне

У Гродне акупацыйныя нямецкія ўлады абвясцілі аб стварэнні двух гета для яўрэяў 1 лістапада 1941 года. Яны знаходзіліся ў двух кіламетрах адзін ад аднаго. Гета № 1 (на 15 000 чалавек) знаходзілася ў квадраце вуліц Замкавая — Вялікая Траецкая (мяжа па яры) — Віленская, Савецкая. Гета № 2 (на 10 000 чалавек) размяшчалася ў квадраце праспект Касманаўтаў — вуліца Антонава — Лідская — Белуша — Паліграфістаў.

Абодва гета напярэдадні перасялення туды яўрэяў абгарадзілі калючым дротам. Уваход быў арганізаваны толькі праз адну браму, якую ахоўвалі жандары і гестапаўцы. За самавольны выхад з гета пагражаў расстрэл на месцы або павешанне. Яўрэі з Гродна і ваколіц былі знішчаныя ў некалькі этапаў на працягу 1941−43 гадоў. Большасць вязняў вывезлі ў лагеры смерці Аўшвіц і Трэблінка.

У сярэдзіне сакавіка 1943 года яўрэяў з Гродна перавезлі ў Беластоцкае гета. Пасля гэтага Гродна на мове гестапа было «юдэнфрай» — «вольным ад яўрэяў». Аднак паліцыя бяспекі ўтрымоўвала 12−15 кваліфікаваных рамеснікаў для ўласных патрэб і размясціла іх на заднім двары свайго будынка. Пра іх лёс дакладных звестак няма. Вядома, што некаторыя з гродзенскіх яўрэяў удзельнічалі ў паўстанні ў гета Беластока, якое было жорстка падаўлена.

Дзённік

Запісы дзённіка апавядаюць пра некалькі месяцаў у «маліне» — хованцы, дзе хаваліся гродзенскія яўрэі падчас ліквідацыі гета ў 1943 годзе.

Дзённік выпадкова знайшоў на руінах Гродзенскага гета ксёндз Цітус Стшалевіч. Яго памер — 10,3×6,5 сантыметраў. Дзённік быў у палатнянай вокладцы. Да яго прымацаваны кароткі чорны аловак. На кніжцы зроблены надпіс па-руску: «Записная». Нататкі вяліся па-польску з 12 лютага па 8 красавіка 1943 года.

З дзённіка можна зразумець, што аўтару было каля 40 гадоў. Яго дачку Тосеньку забілі. Што стала з жонкай Фэляў і сынам Генэкам, невядома. Невядома і імя аўтара дзённіка і што з ім адбылося.

знаходкі ў гета ў Гродне
Скан з дзённіка. Знойдзены дзённік у 2011 годзе на чатырох мовах апублікаваў гродзенскі ксёндз Юзаф Макарчык. Фота: Радыё Свабода

Знойдзены дзённік у 2011 годзе на чатырох мовах апублікаваў гарадзенскі ксёндз Юзаф Макарчык, які сёння жыве ў Вільні. Арыгінал дзённіка быў адпраўлены ў Ватыкан.

Сямейны архіў Капіцы

Сёння рэчы Ісака Капіцы знаходзяцца ў фондах Гродзенскага гісторыка-археалагічнага музея. У ліпені 2018 года іх можна было ўбачыць на выставе скарбаў.

Знаходку выявілі ў 1993 годзе падчас рамонту дома на вуліцы Вялікай Траецкай. Тады будаўнікі знайшлі багаты фотаархіў і культавыя прадметы сям’і Ісака Капіцы, які жыў у гэтым доме ў міжваенны час і меў тут сваю пральню. Тады гэты дом меў адрас Пераца 23.

Рэчы, хутчэй за ўсё, былі схаваны пад канец 1942 года, калі пачалася ліквідацыя гродзенскага гетта і сям’я Ісака Капіцы назаўсёды пакінула родны дом.

Адшуканы фотаархіў дае магчымасць уявіць сабе жыццё гродзенскай яўрэйскай сям’і цягам першых чатырох дзесяцігоддзяў ХХ стагоддзя. Найбольш раннія здымкі адносяцца да часу службы Ісака Капіцы ў расійскай арміі. Капіца пачынаў служыць у Пензе ў 10-й роце 178-га пяхотнага палка. 28 чэрвеня 1918 года Капіца ажаніўся і праз нейкі час сям’я канчаткова асела ў Гродне, дзе на вуліцы Пераца адкрыла пральню. У ёй працаваў сам Ісак разам з усімі членамі сваёй сям’і. Імя Ісака Капіцы ёсць у спісе падаткаплацельшчыкаў за 1937−38-я гады. Ці выжыў у гета Ісаак Капіца, невядома.

знаходкі ў гета ў Гродне
Фотаздымак з архіву Ісака Капіцы. Фота: Руслан Кулевіч
знаходкі ў гета ў Гродне
Былы дом Ісака Капіцы. Фота: Руслан Кулевіч
знаходкі ў гета ў Гродне
Рэчы Ісака Капіцы знаходзяцца ў фондах Гродзенскага гісторыка-археалагічнага музея. Фота: Руслан Кулевіч

Фатаграфіі Канчука

Будынка на вуліцы Антонава, дзе знайшлі фатаархіў, даўно няма. На яго месцы ўзвышаецца гасцініца «Сямашка». На гарышчы старога аднапавярховага дома, які ў 1941 годзе знаходзіўся каля ўваходу ў Гета №2, гродзенец Віктар Малей у 1980-я гады знайшоў старыя альбомы з фотаздымкамі. Паміж альбомнымі старонкамі ляжалі лісты з Амерыкі ў Польшчу і Гродна. Усяго каля 50 фотаздымкаў на якіх было жыццё польскіх яўрэяў у міжваенны перыяд.

На здымку, зробленым у 1924 годзе, значыцца: «на памяць для сябра З. Канчука». Адпраўнік — Абрагам Вазвуцкі. Яшчэ адно фота, зробленае ў 1929-м: «Канчук Меіл Вольф, мой сябар, на вечную табе памяць… памятай пра наша сяброўства ў самы цяжкі час». Можна меркаваць, што альбом належаў сям’і па прозвішчы Канчук. Па спісах людзей, якія жылі на Іерусалімскай у 1930-х, нікога з такім прозвішчам там не знайшлі. Па дадзеных ізраільскага гісторыка Рут Маркус, Канчук і Вазвуцкі родам з польскага Аўгустова, магчыма падчас нямецкай акупацыі яны былі пераведзены ў гета горада Гродна. Паводле дадзеных «Яд Вашэм», ізраільскага мемарыяла Халакоста і гераізму, абодва загінулі падчас Халакосту.

Сёння фатаграфіі Канчука, знойдзеныя на тэрыторыі былога гета, знаходзяцца ў рэдакцыі MOST Media.

знаходкі ў гета ў Гродне
Фатаграфіі з архіву Канчука. Фота: Руслан Кулевіч
знаходкі ў гета ў Гродне
Фатаграфіі з архіву Канчука. Фота: Руслан Кулевіч

Скарб Эфраіма і Рывекі

У лютым 2016 года будаўнікі знайшлі ў доме на вуліцы Антонава 4/1 яўрэйскі скарб часоў Другой сусветнай (4 пярсцёнкі і 13 манет). На пярсцёнках напісаны імёны Эфраім і Рывека, а таксама дата іх шлюбу, прыблізна 1920-я гады. Верагодна, у архіве можна знайсці больш падрабязную інфармацыю аб гэтых людзях і дзе яны жылі да вайны, але гэтым пытаннем ніхто не займаўся. Можна толькі меркаваць, што людзі схавалі свае каштоўнасці падчас вайны, калі знаходзіліся ў гета. Скарб мог схаваць чалавек, які жыў у доме, або пазней перасяліўся сюды ў гета. Столькі манет можна было схаваць у далоні, шкарпэтцы і г. д. Хутчэй за ўсё, золата схавалі ад безвыходнасці. Яўрэі ведалі, што ўсіх вывязуць, але надзея на вяртанне заставалася.

Будаўнікі вырашылі дзейнічаць згодна з заканадаўствам — выклікалі міліцыю і археолагаў. У выніку знаходку апісалі і забралі на часовае захоўванне ў Гродзенскі гісторыка-археалагічны музей. Знаходцы надалі статус гісторыка-культурнай каштоўнасці трэцяй катэгорыі. А рабочым і ўласнікам будынка (усяго 7 чалавек) гродзенскі гарвыканкам павінен быў перавесці на рахунак узнагароджанне. Праз сем месяцаў грошы былі пералічаны ўсім рабочых і ўласнікам будынка — братам Быкоўскім.

У якую суму скарб ацанілі, мы не ведаем, але можам сказаць, што кожнаму на рахунак было пералічана 669 рублёў [рэд. MOST — на ўсіх 4683 рублі], — казалі браты Быкоўскія. Мы з братам, як уласнікі будынка, адразу ж грошы перадалі на дабрачыннасць, як і казалі раней. Дарэчы, будынак дзе знайшлі скарб, атрымаў назву «Клад».

знаходкі ў гета ў Гродне
Знойдзены скарб на тэрыторыі гета. Фота: Руслан Кулевіч
знаходкі гродзенскага гета
Знойдзены пярсцёнак на тэрыторыі гета ў Гродне. Фота: Валерый Курбатаў.

Скарб у скрынцы ад тытуню

У 2018 годзе падчас будаўнічых работ у доме №3 на вуліцы 2-й Працоўнай на гарышчы будаўнікі знайшлі схаваную скрыначку ад тытуню. У ёй былі ўпрыгожванні, манеты 19-20 ст., зубныя каронкі і некалькі кавалкаў паперы. Верагодна, каштоўнасці схавалі яўрэі перад ліквідацыяй гета, бо дом якраз знаходзіўся на тэрыторыі былога гета №1. Скарб знайшоў будаўнік Уладзімір Страковіч. Будынак, дзе знайшлі скарб, быў пабудаваны ў 1894 годзе, уладальнікам яго быў яўрэй Хаім. Падчас Другой сусветнай вайны гэты дом знаходзіўся на тэрыторыі гета. Хто і калі схаваў скарб, невядома.

У Гродзенскім гісторыка-археалагічным музеі знаходку ацанілі і прызналі гісторыка-культурнай каштоўнасцю. Яе кошт склаў $19 500. Паводле закону ўласніку будынка і таму, хто знайшоў скарб, належыла па 50% ад усяго кошту скарбу. У выніку гісторыя з знаходкай на Працоўнай скончылася толькі праз год: рабочыя і ўласнік будынка на 2-й Працоўнай атрымалі законнае ўзнагароджанне за скарб, які знайшлі ў 2018 годзе. Кожны атрымаў па 5070 рублёў.

знаходкі ў гета ў Гродне
Знойдзены скарб на тэрыторыі гета. Фота: Руслан Кулевіч
знаходкі ў гета ў Гродне
Знойдзены скарб на тэрыторыі гета. Фота: Руслан Кулевіч
Знойдзены скарб на тэрыторыі гета. Фота: Руслан Кулевіч
Тэгі: ГалоўнаеГісторыя

ГАЛОЎНЫЯ НАВІНЫ

куда сходить в Белостоке

Куда сходить в Белостоке с 22 по 28 марта

Лена Бурміна
22 сакавіка 2023, 17:16

Лекция беларусского историка, занятия для подростков, три квиза, два из них на беларусском, фестиваль уличной еды, презентация литературного журнала, акция и концерт ко «Дню Воли», семейный пикник, митап...

поддержка Лукашенко

Беларуская актывістка з Варшавы прыдумала «Бабу Галю», каб высмейваць ябацек

Руслан Кулевіч
22 сакавіка 2023, 16:30

Вобраз папулярнага сатырычнага персанажа ў беларускім ютубе «Баба Галя» прыдумала актывістка Ганна Федаронак. Жанчына другі год жыве ў Варшаве і арганізоўвае акцыі ў падтрымку беларусаў. Таксама яна кіруе...

польские транспортники начали забастовку

Польские перевозчики начали забастовку

MOST
22 сакавіка 2023, 15:19

Польские перевозчики начали забастовку Об этом рассказывает портал trans.info. Забастовку организовали транспортные компании Люблинского воеводства и политиками крайне правой партии «Конфедерации». Забастовка началась с пресс-конференции, а затем грузовые...

  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Афіша
  • Бізнес
  • ПАДТРЫМАЙ!
  • Пра нас
Пры выкарыстанні зместу MOST прачытайце нашы Правілы выкарыстання матэрыялаў

Звяжыцеся з намі: most@mostmedia.io

© 2022 Mostmedia.io. Час будаваць масты

No Result
View All Result
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Афіша
  • Бізнес
  • ПАДТРЫМАЙ!
  • Пра нас
    • Чытачу і рэкламадаўцу
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў

© 2022 Mostmedia.io. Час будаваць масты

Кіраваць згодай Cookies
Мы і нашы партнёры атрымліваем доступ і захоўваем інфармацыю на прыладзе і апрацоўваем асабістыя дадзеныя, такія як унікальныя ідэнтыфікатары і стандартную інфармацыю, якая адпраўляецца прыладай, альбо дадзеныя прагляду, каб выбраць і прафіляваць персаналізаваны змест і рэкламу, вымераць змест і рэкламную эфектыўнасць, а таксама распрацоўка і ўдасканаленне прадукцыі. Са згоды карыстальніка мы і нашы партнёры можам выкарыстоўваць дакладныя дадзеныя геалакацыі і ідэнтыфікацыю шляхам сканавання прылад. Націскаючы «Прыняць», вы пагаджаецеся на апрацоўванне звестак намі і нашымі партнёрамі, як апісана вышэй. Перш як пагадзіцца ці адмовіцца, вы можаце атрымаць больш падрабязную інфармацыю і змяніць наладкі. Для некаторых відаў апрацоўвання звестак не патрэбная вашая згода, але вы маеце права не пагадзіцца. Параметры не будуць распаўсюджвацца на іншыя сайты, што маюць глабальны альбо сэрвісны дазвол.
Функцыянал Always active
Тэхнічнае сховішча або доступ строга неабходныя з законнай мэтай забеспячэння магчымасці выкарыстання пэўнай паслугі, відавочна запытанай падпісчыкам або карыстальнікам, або з адзінай мэтай ажыццяўлення перадачы паведамленняў па сетцы электронных камунікацый.
Preferences
The technical storage or access is necessary for the legitimate purpose of storing preferences that are not requested by the subscriber or user.
Статыстыка
Тэхнічнае сховішча або доступ, якія выкарыстоўваюцца выключна ў статыстычных мэтах. The technical storage or access that is used exclusively for anonymous statistical purposes. Without a subpoena, voluntary compliance on the part of your Internet Service Provider, or additional records from a third party, information stored or retrieved for this purpose alone cannot usually be used to identify you.
Маркетынг
Тэхнічнае сховішча або доступ, неабходныя для стварэння профіляў карыстальнікаў для адпраўкі рэкламы або для адсочвання карыстальніка на вэб-сайце або на некалькіх вэб-сайтах у аналагічных маркетынгавых мэтах.
Manage options Manage services Manage vendors Read more about these purposes
Налады
{title} {title} {title}
Are you sure want to unlock this post?
Unlock left : 0
Are you sure want to cancel subscription?