Пятніца, 5 снежня 2025
No Result
View All Result
MOST Media
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama
No Result
View All Result
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama
No Result
View All Result
MOST Media
No Result
View All Result
Галоўная Гісторыі

Ранчо, пушча, кляштар. Дзе можна атмасферна адпачыць на Падляшшы

MOST MOST
1 красавіка 2023, 14:01
Гісторыі
A A
адпачынак на Падляшшы

Фота: Tomasz BerLin / unsplash.com

Зіма адступае і гэта значыць, што надышоў час для першых вясновых падарожжаў. Добрыя навіны для жыхароў Усходняй Польшчы — ехаць далёка не прыйдзецца. Падляшша ўмее ўражваць амаль самых спрактыкаваных падарожнікаў. Топ месцаў і як да іх дабрацца — чытайце ў новым артыкуле MOST.

Белавежская пушча

Белавежская пушча — найстаражытны запаведны лес. Можна прагуляцца па пешаходным мосце «рэбры зубра», бясконца здзіўляцца багаццю відаў флоры і фаўны, асабіста сустрэцца з каралём лесу, а ў вёсцы Белавежа (Białowieźa) схадзіць у музей Przyrodniczo-Leśne і смачна павячэраць у рэстаране «Царскі» на былым чыгуначным вакзале, пабудаваным у 1903 годзе.

адпачынак на Падляшшы
Фото: Maria_Globetrotter / flickr.com

Як дабрацца

  • цягнік Warszawa-Hajnówka;
  • аўтобус Białystok-Białowieża;
  • цягнік Białystok-Hajnówka.

Гасцініца

Можна знайсці на любы густ і бюджэт: ад 90 злотых за ноч.

Былы кляштар камедулаў у Віграх

Сапраўдная машына часу для аматараў акунуцца ў мінулае. Манастыр з’явіўся ў Віграх у XVII стагоддзі. Манастыр збудаваны на высокім пагорку. Гадзінная вежа выкарыстоўваецца як назіральная пляцоўка. Пад’ём на яе платны, але ў дадзеную суму ўваходзіць наведванне крыпты з мошчамі пустэльнікаў, а таксама агляд былых апартаментаў прыязджаў у гэтыя краю нябожчыка Папы Рымскага Яна Паўла II.

Нацыянальны Вігерскі парк — выдатнае месца каб паплаваць на яхтах, лодках, байдарках, водных роварах. Але таксама падыдзе для прагулак і асалоды прыродай. Тут можна пакаштаваць лепшыя стравы польскай і літоўскай кухні.

Гасцініца

Для турыстаў ёсць звычайныя кемпінгі з характэрнымі для іх умовамі, пабудаваныя гасцявыя дамы, пансіёны. Але можна правесці незабыўную ноч у скіце, дзе калісьці жылі манахі. Бясспрэчна, гэта адно з самых атмасферных месцаў для начоўкі ў Польшчы.

адпачынак на падляшшы
Фота: wrotapodlasia.pl

Пейзажны парк Сувалкі

Уладальнік тытула «сёмы цуд Польшчы 2014» у апытанні National Geographic. Варыянт для тых, хто любіць актыўны адпачынак. Таксама азнаёміцца з гэтым казачным месцам можна на ровары, праз раку Чарна-Ханьча ёсць шмат масткоў. Унікальны ландшафт быў сфармаваны ледніком 10 тысяч гадоў таму.

Як дабрацца

  • Аўтобус Suwałki-Białystok;
  • Цягнік Suwałki-Białystok.

Гара Крыжоў Грабарка

Грабарка — святое месца праваслаўных жыхароў Падляшша. Паводле традыцыі, у гэтым месцы ў 1710 годзе хаваліся жыхары наваколляў падчас эпідэміі халеры ці чумы. Яны выкарыстоўвалі ваду з мясцовай крыніцы, якая была вельмі чыстай. Людзі зберагліся ад хваробы, а гэта месца стала шанавацца з тых часоў як цудадзейнае. Сюды стагоддзямі накіроўваліся паломнікі. Вядома, тут можна начэрпаць вады з святой крыніцы і проста пабыць сам-насам са сваімі думкамі.

Ранча Купала

Выдатны варыянт для адпачынку з дзецьмі. На ранча ёсць велізарная колькасць жывёл, якіх можна пакарміць і пагутарыць з імі. Лепш ехаць кампаніяй, на ранча ёсць некалькі начлегаў у выглядзе аграсядзібы. А для аматараў асаблівага камфорту ёсць люкс-апартаменты. Ранча функцыянуе круглы год.

Тэгі: АртыкулыГалоўнае

ГАЛОЎНЫЯ НАВІНЫ

кинолог

«На всех старых фотографиях я с собаками». Беларус переехал в Польшу и исполнил мечту детства — стал кинологом

MOST
4 снежня 2025, 17:43

Еще в детстве Сергей Величко был уверен: он станет кинологом. Но жизнь распорядилась иначе — годы работы в других сферах отложили мечту на потом. Только вынужденная эмиграция в...

работа таксистом в Польше

В такси Bolt в Варшаве теперь можно выбрать водителя, который знает польский. Что об этом думают таксисты-иммигранты?

MOST
4 снежня 2025, 14:06

С 1 декабря сервис такси Bolt ввел в Польше новую услугу — выбор машины, за рулем которой будет гражданин этой страны или иностранец со знанием польского языка не...

похоронить домашнее животное в Польше

Что делать, если домашнее животное умирает в Польше? Беларуска поделилась грустным, но полезным опытом

MOST
3 снежня 2025, 17:12

Чихуахуа Зарик прожил 16 лет — это немало для маленькой собаки. Но для Татьяны, которая сейчас живет в Варшаве, смерть все равно была ударом. Женщина признается, что для...

  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
  • Рэклама/Reklama
Пры выкарыстанні зместу MOST прачытайце нашы Правілы выкарыстання матэрыялаў

Звяжыцеся з намі: [email protected]

© 2025 Mostmedia.io. Час будаваць масты

No Result
View All Result
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama

© 2025 Mostmedia.io. Час будаваць масты