Субота, 7 лістапада 2026
No Result
View All Result
MOST Media
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama
No Result
View All Result
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama
No Result
View All Result
MOST Media
No Result
View All Result
Галоўная Гісторыі

«Ніхто не збіраецца нікога вешаць на слупах». Павел Латушка — пра санкцыі, закрыццё мяжы і пераходны перыяд

Марыя Седышова Марыя Седышова
12 красавіка 2023, 09:59
Гісторыі
A A
латушка і беласток

Фота: Павел Латушка / Telegram

Запыталіся ў кіраўніка НАУ пра закрыццё польска-беларускай мяжы, санкцыі, Паспалітае Рушэння і пераходны перыяд. Расказваем падрабязнасці.

«Закрыццё мяжы — моцны ўльтыматум»

— Мы выступаем за інструменты ціску. Выкарыстоўваць іх па-максімуму. Толькі калі ўзяць узровень рэпрэсій, гвалту, які ажыццяўляе рэжым, то супраць гэтага гвалту павінен быць яшчэ больш моцны ціск. Лукашэнка разумее толькі мову сілы. Выкарыстанне фізічнага інструменту закрыцця межаў — гэта вельмі моцны ўльтыматум. Гэта вельмі моцная сіла. Тым больш, што ціск ідзе не толькі з боку Польшчы, а ціск ідзе з боку Кітая.

Пачобут для нас герой

— Лукашэнка зараз знаходзіцца ў такой цяжкой сітуацыі. Альбо адрэзаць, альбо спыніць транзіты Кітая ў перспектыве. А што гэта такое? Гэта дзясяткі, сотні вагонаў, грузаў. Канешне, з іншага боку мы бачым, што Польшча кажа: «Нам трэба вызваліць Анджэя Пачобута». Мы таксама гэта падтрымліваем. Але паглядзім глыбей: заява міністра замежных спраў Польшчы. Там было сказана «і палітзняволеных беларусаў». У нас жа баліць таксама за ўсіх: і Анджэй Пачобут для нас герой, і ён грамадзянін Беларусі, і ён для нас вельмі важны і нам важны ўсе. Таму, ставіць трэба максімальна высокія патрабаванні, максімальна.

Польша озвучила условие, при котором откроет «Бобровники»

MOST
23 сакавіка 2023, 13:35
когда откроют бобровники

Пограничный переход «Бобровники» на границе с Беларусью будет закрыт до момента, пока журналист и представитель польского национального меньшинства в Беларуси...

Чытаць далейDetails

Беларусь не разглядаюць як партнёра

— Сёння нават калі хтосьці кажа: «Ой, давайце здымаць санкцыі». Чаму ў сённяшні момант санкцыі прыняты? Таму што гэтыя краіны адчуваюць пагрозу нацыянальнай бяспецы. Яны ўжо сёння Беларусь не разглядаюць як партнёра. Яны разглядаюць як крытычную праблему з пункту гледжання стварэння перманентных праблемаў для нацыянальнай бяспекі. І яны ўжо будуць карыстацца інструментамі, ацэньваючы менавіта пагрозу для сябе. А ў другую чаргу, думаючы пра нас. Гэта рэальная палітыка. Але трэба таксама разумець. Таму зачыненне мяжы, таму што ў іх небяспека, таму што міграцыйная вайна.

«Змаглі арганізаваць невялічкую дапамогу»

Таксама Павел Латушка адказаў на пытанне наконт матэрыяльнай падтрымкі Паспалітага Рушэння, адзінкі якога ёсць у некалькіх гарадах Польшчы і Літвы, а таксама і ў Беластоку.

— Я, калі не памыляюсь, уваходжу ў партнёры Паспалітага Рушэння. І штосьці мы невялічкую дапамогу змаглі арганізаваць. Ну вы ж самі разумееце, калі мы былі бы ўрад ці дзяржава і ў нас былі б падаткі, тады я магу сказаць: «Ну, канешне, гэта варта і неабходна». Таму мы можам казаць толькі пра падтрымку грамадскую, запрашаць людзей, каб яны гэта падтрымлівалі, ну і шукаць спонсараў. Мы находзімся ў камунікацыі з Паспалітым Рушэннем. Будзем, наколькі гэта магчыма, дапамагаць. Штосьці мы ўжо дапамаглі — гэта першае, і я думаю, што патрошкі, дзе магчыма, будзем дапамагаць, — кажа Павел Латушка.

«Мы — подспорье для новой беларусской армии». Командир гренадёрской хоругви Белостока — о тренировках, консолидации, освобождении Беларуси

Максім Шульц
23 лютага 2023, 11:59
хоругвь беларусов в Белостоке

30 сентября 2022 было создано «Паспалітае рушэнне» — добровольное объединение белорусов за границей, которые проходят военную подготовку, чтобы защищать Беларусь....

Чытаць далейDetails

— Я ўвогуле сказаў калісьці, што «Не дапамагайце палітыкам. Дапамагайце тым людзям, якія робяць справу». Калі, напрыклад, нам важна ствараць і мы не можам на зямлі ў Беларусі стварыць Рух, то мы можам зрабіць у падполлі». Так што, трэба дапамагаць тым, хто працуе ў падполлі, і хто за гэта адказвае, і хто здольны гэта ўсё арганізаваць. Калі мы кажам пра стварэнне протаарміі беларускай, то з дабраахвотнікаў, якія ваююць ва Украіне, у нас ужо ёсць і Полк Каліноўскага, і іншыя беларусы, якія ў розных адзінках. Яны нават звяртаюцца да нас боты купіць вайсковыя. Дапамагайце людзям, якія ствараюць гэтую протаармію. Забудзьце пра палітыкаў, — кажа Павел Латушка.

«Не збіраемся нікога вешаць на слупах»

Павел Латушка выказаўся і наконт пераходнага перыяда ў Беларусі, у выпадку сілавога звяржэння ўлады.

— Па-першае, гэта, канешне, кантроль над сітуацыяй. Ніхто не хоча, каб у Беларусі была грамадзянская вайна, ніхто не збіраецца нікога вешаць на слупах, як Лукашэнка пастаянна расказвае. Я перакананы ў тым, што дзяржаўная сістэма, калі няма Лукашэнкі, яна абсалютна спакойна адаптуецца, вельмі хутка будзе выконваць тое, што будзе патрэбна выконваць для дзяржавы, разумеючы знутры настрой і разумеючы ўсё ж такі, што такое дзяржаўны апарат у Беларусі. Калі будзе камандзір іншы, яны будуць выконваць тое, што скажа камандзір. Абсалютна ў гэтым перакананы, у 90%. Зразумела, што ёсць вярхушка — гэта асобы, якія па-першае, злачынства зрабілі, яны павінны быць адкінуты, тыя, хто прайшоў праз гэты першы эшалон улады, яны павінны быць адкінуты. А ўсе іншыя на пераходны перыяд павінны будуць выконваць тыя задачы, якія ёсць. Бо мы не ў стане замяніць усіх, давайце гэта прызнаем.

Латушка падкрэсліў, што Паспалітае Рушэнне і Полк Каліноўскага будуць патрэбны ў пераходны перыяд.

— Бо можа быць перад усім сцэнар-рэванш прарасійскага, рускамірскага, якія проста будуць узрываць сітуацыю знутры, а будуць паказваць пальцам: «Не-не-не, гэта ж не мы, гэта ўсё яны, вось гэтыя рэвалюцыянеры, дэмакраты». Гэта ж будуць правакацыі. Ну мы ж бачылі, што ў Гродне апошнім разам было, колькі такіх правакацый магчыма, — кажа Латушка.

Редакция MOST хочет делать больше классных статей и спецпроектов для вас — наших читателей. Расскажите MOST, что для вас важно и интересно — пройдите опрос по ссылке.
Тэгі: АртыкулыГалоўнае

ГАЛОЎНЫЯ НАВІНЫ

мурал в Познани

17-летняя беларуска организовала создание мурала в Познани. На нем девушки из Беларуси и Польши

MOST
6 лістапада 2026, 19:31

17-летняя беларуска Алиса живет в Польше почти год. За это время она успела организовать свой первый большой проект — создание польско-беларусского мурала в Познани. На рисунке две девушки...

Znieczulenie

В польском сериале, который вышел на Netflix, один из персонажей — беларусский врач. У него на спине выжжено «здраднік»

MOST
6 лістапада 2026, 18:57

История беларусского врача, вынужденно покинувшего родину после протестов, стала одной из сюжетных линий польского сериала «Анестезия» (Znieczulenie), который вышел на стриминговой платформе Netflix. Она показывает драму многих талантливых...

арест недвижимости эмигрантов

«Сколько же отнимать всего можно?» Беларус отказался возвращаться из Польши — теперь у него забирают имущество

MOST
6 лістапада 2026, 12:17

Дмитрий Банит уехал из Беларуси в Польшу в декабре 2020 года, после того как против него возбудили уголовное дело из-за комментариев в интернете. Весной 2026 года его заочно...

  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
  • Рэклама/Reklama
Пры выкарыстанні зместу MOST прачытайце нашы Правілы выкарыстання матэрыялаў

Звяжыцеся з намі: [email protected]

© 2026 Mostmedia.io. Час будаваць масты

No Result
View All Result
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama

© 2026 Mostmedia.io. Час будаваць масты