Серада, 4 лістапада 2026
No Result
View All Result
MOST Media
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama
No Result
View All Result
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama
No Result
View All Result
MOST Media
No Result
View All Result
Галоўная Гісторыі

На кніжным кірмашы ў Беластоку будзе працаваць беларускі павільён

MOST MOST
19 красавіка 2023, 13:02
Гісторыі
A A
ярмарка беларусских книг в Белостоке

У Беластоку 21-23 красавіка пройдзе грандыёзная кніжная выстава — галоўнае мерапрыемства такога кшталту на ўсходзе Польшчы. Сярод удзельнікаў — беларускія незалежныя выдавецтвы, якія будуць мець адмысловы павільён пад нумарам 24.

Тут вы знойдзеце самы шырокі выбар кніг выдавецтваў «Янушкевіч», «Цымбераў», «Гутэнберг», ARCHE, «Кнігазбор», «Тэхналогія», «Кнігаўка» і іншых. Па-сапраўднаму вялікі выбар кніг, якія выходзілі ў Беларусі, а цяпер — за яе межамі.

Выстава будзе праходзіць на тэрыторыі Гарадскога стадыёна (вул. Сланечная, 1). Што важна, уваход і паркоўка бясплатныя.

На выставе адбудуцца сустрэчы з пісьменнікамі Уладзімірам Арловым (нядзеля, 12:00) і Алесем Кудрыцкім (субота, 14:00). Будзе прадстаўлена мноства навінак:

Ад выдавецтва «Янушкевіч»

  • Алесь Кудрыцкі «Казік з Каменнай Горкі і Вядзьмак Схаванага Горада» (жанр фэнтэзі 12+);
  • Валер Гапееў «Вольнеры. Прадвесце» (жанр фэнтэзі, казка 12+);
  • «Ніколі болей. Успаміны рэпрэсаваных гарадзенцаў» (нон-фікшн).

Ад выдавецтва «Гутэнберг»:

  • Пазл «Бітва пад Оршай»;
  • Аліна Высоцкая «Беларускі народны соннік».

Ад выдавецтва «Цымбераў»:

  • Наста Кудасава «Побач» (зборнік вершаў), з ілюстрацыямі Святланы Дземідовіч.

Таксама ў Беластоку можна будзе набыць дадрукаваныя экзэмпляры трох першых кніг пра Гары Потэра, а таксама апошнія рамана Альгерда Бахарэвіча, дэтэктыў ад Сціны Джэксан, першае выданне «Вялікага Гэтсбі» Фрэнсіса Фіцджэральда, «І ўзыходзіць сонца» Эрнэста Хэмінгуэя.

Тэгі: АртыкулыГалоўнае

ГАЛОЎНЫЯ НАВІНЫ

Мурал в Белостоке

«Найти свои корни — то же самое, что отрастить крылья». Польская художница с беларусскими корнями создала образ Подлясья

MOST
4 лістапада 2026, 15:24

На одном из жилых домов Белостока появился мурал: девушка в венке-короне, куда вплетены цветы, церкви и костелы, ратуша и деревянные дома. Образ жительницы с Подлясья создала местная художница...

польская виза студентам

Пока беларуска ждала студенческий ВНЖ в Польше, успела окончить университет. Чиновники пошли навстречу

MOST
4 лістапада 2026, 11:35

Нина (имя изменено) приехала в Польшу учиться в университете, а параллельно устроилась на работу в крупную компанию. Решила получить ВНЖ по работе, но не учла, что как раз...

шахтер в Польше

«Молодежь не хочет идти в шахты». Беларус 17 лет отработал на «Беларуськалии», а теперь добывает уголь в Польше

MOST
3 лістапада 2026, 18:20

Каждый рабочий день Александр (имя изменено) спускается в шахту и семь с половиной часов проводит под землей. Последние четыре года бывший сотрудник «Беларуськалия» работает на польской угольной шахте....

  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
  • Рэклама/Reklama
Пры выкарыстанні зместу MOST прачытайце нашы Правілы выкарыстання матэрыялаў

Звяжыцеся з намі: [email protected]

© 2026 Mostmedia.io. Час будаваць масты

No Result
View All Result
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama

© 2026 Mostmedia.io. Час будаваць масты