Субота, 10 чэрвеня 2023
No Result
View All Result
MOST Media
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Афіша
  • Бізнес
  • ПАДТРЫМАЙ!
  • Пра нас
    • Чытачу і рэкламадаўцу
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
No Result
View All Result
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Афіша
  • Бізнес
  • ПАДТРЫМАЙ!
  • Пра нас
    • Чытачу і рэкламадаўцу
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
No Result
View All Result
MOST Media
No Result
View All Result
Галоўная Гісторыі

Чаму Канстытуцыя 3 Мая важная для Беларусі

Максім Шульц Максім Шульц
3 мая 2023, 14:41
Гісторыі
A A
конституция 3 мая в Польше

Фото: muzeumpulaski.pl

Сёння ў Польшчы выходны — краіна адзначае Нацыянальнае свята Трэцяга Мая. Яно прысвечана прыняццю Канстытуцыі Рэчы Паспалітай 1791 года — першай у Еўропе, і другой у свеце, пасля амерыканскай. Гэты асноўны закон датычыўся і беларускіх зямель, якія ўваходзілі ў склад Вялікага княства Літоўскага.

Расказваем, што Ustawa rządowa (менавіта так афіцыйна называўся гэты дакумент) гаварыла пра Беларусь, ці сапраўды ліквідавалася ВКЛ, і чаму прыняцце Канстытуцыі 3 Мая лічаць важнай для нашай гісторыі падзеяй.

«Усялякая ўлада бярэ пачатак з волі народа». Роля Канстытуцыі 3 мая

Прыняцце Канстытуцыі 3 Мая сталася важнай падзеяй для Рэчы Паспалітай. Перш за ўсё, гэта была адчайная спроба выратаваць краіну, якая распадалася менавіта з-за таго, што ў яе не было сучаснай сістэмы кіравання, якая б не дазваляла ўплываць на дзяржаву звонку і раз’ядаць яе знутры.

«Устава жондова» ўсталёўвала спадчынную канстытуцыйную манархію замест змяшанай сістэмы, пры якой Сейм мог выбіраць манарха. То бок уводзіўся лад, які быў на той час у большасці развітых краін Еўропы. Таксама скасоўвалася «ліберум вета», якое дазваляла з дапамогай усяго толькі аднаго дэпутата прагаласаваць супраць рашэння Сейма, ці наогул закрыць яго падседжванне. Гэтым правам часта карысталася «пятая калона», каб прасунуць інтарэсы суседніх дзяржаў.

Не менш важным было і тое, што ў дакуменце прапісваўся падзел галін улады — на заканадаўчую (Сейм), выканаўчую (Кароль) і судовую. Прынцып, якім дагэтуль кіруюцца ў цывілізаваным свеце.

конституция 3 мая в Польше
Вокладка Уставы жондовай. Крыніца: wikipedia.org

Хоць Канстытуцыя і захавала саслоўную сістэму «шляхта — мяшчане — сяляне», жыхарам гарадоў даваліся грамадзянскія правы, у тым ліку і набыццё шляхецтва. А вось становішча сялян кардынальна не змянілася. Так, ім гарантавалася абарона дзяржавы, а ўсе ўзаемаадносіны паміж земляробамі і памешчыкамі мусілі быць прапісанымі ў дамовах. Ва Уставе нават назвалі сялян «самай магутнай сілай краіны». Але прыгонніцтва ўсё ж не адмянялася.

Канстытуцыю 3 Мая называюць сімвалам незалежнасці Польшчы, бо менавіта яна, пасля падзелаў Рэчы Паспалітай, стала тым арыенцірам, на які раўняліся прыхільнікі ўзнаўлення польскай дзяржавы.

конституция 3 мая в Польше
Карціна Казімежа Вайнякоўскага “Прыняцце Канстытуцыі 3 Мая 1791 года”. Крыніца wikipedia.org

Гэты дакумент не быў ідэальным, але яго можна назваць прагрэсіўным. Характэрна, што нягледзячы на тое, што першы ж артыкул Уставы быў прысвечаны пануючай рэлігіі (ёй аб’яўлялася каталіцтва), упершыню крыніцай улады быў названы не бог, а людзі: «Усялякая ўлада ў чалавечай супольнасці бярэ пачатак з волі народа».

Узаемныя заручыны. Чаму Канстытуцыя 3 мая важная для Беларусі

Каб выратаваць краіну, якая ўжо перажыла першы падзел, было вырашана ісці да ўнітарнага ладу дзяржавы. Для гэтага, напрыклад, скасоўваліся органы выканаўчай улады ВКЛ, замест іх уводзіліся агульныя.

Характэрна, што саюзную дзяржаву ў Канстытуцыі называлі Польшчай — словы «Рэч Паспалітая» ў дакуменце можна сустрэць толькі тры разы. А ў дачыненне да народа, законаў, зямлі, уладаў і гэтак далей ужываўся прыметнік «польскі».

Наогул пытанне ўзаемаадносін Княства і Кароны ў дакуменце амаль не закраналася. Тое, што ВКЛ фармальна працягвала існаваць можна зразумець з таго, што Кароль Польскі працягваў называцца таксама і Вялікім князем Літоўскім. Больш падрабязна ўзаемаадносіны паміж Літвой і Польшчай былі апісаныя ў дадатках да Уставы.

Напрыклад, у прынятай 5 мая «Дэкларацыі аб’яднаных дзяржаў» (Deklaracja Stanów Zgromadzonych) ужываліся звыклыя назвы: Карона Польская і Вялікае княства Літоўскае. А больш дэтальна варункі паміж дзвюма часткамі адной краіны былі апісаны ў дакуменце «Узаемныя заручыны абодвух народаў» (Zaręczenie Wzajemne Obojga Narodów), які быў прыняты 27 кастрычніка 1791 года.

конституция 3 мая в Польше
Лідары Польшчы, Літвы, Украіны, Латвіі і Эстоніі на святкаванні 230-й гадавіны Канстытуцыі 3 Мая. Крыніца: tvp.info

Згодна з «Узаемнымі заручанымі…» у створаных агульных Камісіях (міністэрствах) Войска і Скарбу уводзілася роўнае прадстаўніцтва ад Польшчы і Літвы. Таксама старшынямі гэтых ведамстваў мусілі быць па чарзе літвіны і палякі. А вось Камісію Паліцыі гэтыя квоты не датычыліся, там большасць заставалася за палякамі — 2/3.

ВКЛ змагло захаваць на сваёй тэрыторыі скарбовую касу, куды ішлі даходы ад мясцовых падаткаў. Яшчэ адзін важны пункт — справы жыхароў Літвы меліся разглядацца толькі ў мясцовым скарбовым судзе, які працаваў па мясцовых законах. Ды і наогул, усё судаводства ў Княстве заставалася асобным і кіравалася літоўскімі законамі.

У цэлым «Узаемныя заручыны…» пацвярджалі непадзельнасць саюзнай дзяржавы, якая там называлася Rzeczypospolita Polska. Але з іншага боку, дакумент гарантаваў правы Вялікага княства Літоўскага і яго суб’ектнасць.

Што гавораць гісторыкі

Даволі працяглы час польскія гісторыкі рабілі акцэнт на ўніфікацыйным характары Канстытуцыі 3 мая. Яны амаль не звярталі ўвагі на «Узаемныя заручыны…», называючы іх малазначнымі.

Ужо пасля аднаўлення незалежнасці Польшчы ў 1918 годзе, «Узаемныя заручыны» сталі называць важным дапаўненнем да «Уставы жондовай». І толькі ў другой палове XX стагоддзя пачалі з’яўляцца меркаванні аб тым, што кастрычніцкі дадатак да Канстытуцыі 3 мая, па сутнасці, пацвярджаў Люблінскую ўнію і абараняў правы ВКЛ. Таму нельга лічыць тыя падзеі інкарпарацыяй Літвы ў Польшчу.

Цікава, што ў сучасных святочных прамовах прэзідэнт Польшчы падкрэслівае ролю Канстытуцыі і «Узаемных заручын» як для сваёй краіны, так і для Літвы, а таксама падкрэслівае важнасць федэратыўнага характару Рэчы Паспалітай.

Вось урывак з віншавання ў 2021 года, калі адзначалася 230-годзе «Уставы жондовай»:

— Канстытуцыя 3 мая і «Узаемныя заручыны абодвух народаў» — гэта адны з асноўных элементаў шматвяковай спадчыны польска-літоўскіх адносін. Іх працяг — адзін з фундаментаў сённяшняга супрацоўніцтва нашых краін у рамках Еўрасаюза і НАТО.

Тэгі: АртыкулыГалоўнае

ГАЛОЎНЫЯ НАВІНЫ

кого задержали и судили в Беларуси

Дайджест политического преследования в Беларуси: с 3 июня по 9 июня 2023 года

MOST
9 чэрвеня 2023, 15:57

В этом дайджесте MOST рассказывает, что произошло в Беларуси за последнюю неделю: кого задерживали и судили с 3 июня по 9 июня 2023 года. * * * Читайте...

беларуски рассказали про гинекологов в Польше

Гинеколог в Польше: как записаться, что нужно и сколько стоит

MOST
9 чэрвеня 2023, 14:01

Сколько стоит приём гинеколога в Польше и как на него попасть. MOST собрал истории женщин, которые обращались к гинекологу в Польше. «Было не вельмі камфортна, бо кепска яго...

необычное и дешёвое жильё в Польше

Заплатить за аренду работой. Какие дешёвые и необычные квартиры можно снять в Варшаве, Гданьске и Вроцлаве

Максім Шульц
9 чэрвеня 2023, 12:22

Снять квартиру в Польше становится всё дороже, особенно в столице и других больших городах. Однако среди объявлений попадаются и весьма необычные предложения, но с невысокой стоимостью аренды. Рассказываем...

  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Афіша
  • Бізнес
  • ПАДТРЫМАЙ!
  • Пра нас
Пры выкарыстанні зместу MOST прачытайце нашы Правілы выкарыстання матэрыялаў

Звяжыцеся з намі: most@mostmedia.io

© 2022 Mostmedia.io. Час будаваць масты

No Result
View All Result
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Афіша
  • Бізнес
  • ПАДТРЫМАЙ!
  • Пра нас
    • Чытачу і рэкламадаўцу
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў

© 2022 Mostmedia.io. Час будаваць масты

Кіраваць згодай Cookies
Мы і нашы партнёры атрымліваем доступ і захоўваем інфармацыю на прыладзе і апрацоўваем асабістыя дадзеныя, такія як унікальныя ідэнтыфікатары і стандартную інфармацыю, якая адпраўляецца прыладай, альбо дадзеныя прагляду, каб выбраць і прафіляваць персаналізаваны змест і рэкламу, вымераць змест і рэкламную эфектыўнасць, а таксама распрацоўка і ўдасканаленне прадукцыі. Са згоды карыстальніка мы і нашы партнёры можам выкарыстоўваць дакладныя дадзеныя геалакацыі і ідэнтыфікацыю шляхам сканавання прылад. Націскаючы «Прыняць», вы пагаджаецеся на апрацоўванне звестак намі і нашымі партнёрамі, як апісана вышэй. Перш як пагадзіцца ці адмовіцца, вы можаце атрымаць больш падрабязную інфармацыю і змяніць наладкі. Для некаторых відаў апрацоўвання звестак не патрэбная вашая згода, але вы маеце права не пагадзіцца. Параметры не будуць распаўсюджвацца на іншыя сайты, што маюць глабальны альбо сэрвісны дазвол.
Функцыянал Always active
Тэхнічнае сховішча або доступ строга неабходныя з законнай мэтай забеспячэння магчымасці выкарыстання пэўнай паслугі, відавочна запытанай падпісчыкам або карыстальнікам, або з адзінай мэтай ажыццяўлення перадачы паведамленняў па сетцы электронных камунікацый.
Preferences
The technical storage or access is necessary for the legitimate purpose of storing preferences that are not requested by the subscriber or user.
Статыстыка
Тэхнічнае сховішча або доступ, якія выкарыстоўваюцца выключна ў статыстычных мэтах. The technical storage or access that is used exclusively for anonymous statistical purposes. Without a subpoena, voluntary compliance on the part of your Internet Service Provider, or additional records from a third party, information stored or retrieved for this purpose alone cannot usually be used to identify you.
Маркетынг
Тэхнічнае сховішча або доступ, неабходныя для стварэння профіляў карыстальнікаў для адпраўкі рэкламы або для адсочвання карыстальніка на вэб-сайце або на некалькіх вэб-сайтах у аналагічных маркетынгавых мэтах.
Manage options Manage services Manage vendors Read more about these purposes
Налады
{title} {title} {title}
Are you sure want to unlock this post?
Unlock left : 0
Are you sure want to cancel subscription?