Субота, 29 лістапада 2025
No Result
View All Result
MOST Media
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama
No Result
View All Result
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama
No Result
View All Result
MOST Media
No Result
View All Result
Галоўная Гісторыі

Беларускія памежнікі правяраюць і фатаграфіруюць ВНЖ

MOST MOST
11 мая 2023, 16:41
Гісторыі
A A
беларускія памежнікі правяраюць дакументы

Фота: БелТА

Апошнім часам беларускія памежнікі сталі патрабаваць дазвол на жыхарства ці іншыя дакументы ў тых беларусаў, якія падаюць пашпарт без дзейнай візы пры выездзе ў Еўрасаюз. Пакуль гэта практыка не закранае ўсіх. «Наша Ніва» разбіраецца, ці законна гэта, і навошта гэта робяць беларускія памежнікі.

У некаторых дазвол на жыхарства фатаграфавалі

Яшчэ ў красавіку некаторыя ўладальнікі ДНЖ сталі расказваць пра тое, што пры праходжанні памежнага кантролю памежнік патрабаваў паказаць дакумент, які дазволіць перасекчы мяжу.

— Шмат гадоў выязджаю за мяжу па пашпарце, у якім няма візы і да канца красавіка ніводнага разу беларускія памежнікі не пыталіся ў мяне, як я збіраюся патрапіць у Польшчу. Але калі апошні раз я выязджала з Беларусі, пагранічнік паведаміў, што трэба даказаць, ці сапраўды я маю магчымасць патрапіць у суседнюю краіну, — згадвае жанчына.

Яна паказала дзейны польскі ДНЖ беларускаму памежніку.

— Мой ДНЖ быў засвечаны яшчэ з тых часоў, калі ў Беларусі дзейнічалі кавідныя абмежаванні на выезд, таму асаблівага сэнсу супраціўляцца не было, і я паказала дакумент, але перад гэтым пацікавілася, на якой падставе яны яго патрабуюць.

Ён мне нічога не паказаў, а толькі вусна спаслаўся на нейкую невядомую пастанову, нумар і дату выхаду якой ён так і не агучыў. Пры гэтым памежнік дадаў, што калі я адмоўлюся паказаць дакумент, то ён мае права развярнуць мяне ў Беларусь.

Памежнік паведаміў жанчыне, што робіцца гэта, каб не ствараць дадатковай нагрузкі на пункт пропуску тым, што праходзіць мяжу будуць людзі, якія нібыта не могуць патрапіць у Польшчу і ў выніку будуць вымушаныя адразу вяртацца.

Іншыя чытачы «Нашай Нівы» таксама казалі пра тое, што гэтай вясной упершыню сутыкнуліся з патрабаваннем паказаць ДНЖ пры перасячэнні мяжы па пашпарце, у якім няма дзейнай візы.

Памежнікі не толькі праглядалі дазвол на жыхарства, але і фатаграфавалі яго з абодвух бакоў.

Пакуль выглядае, што такія запыты на мяжы не маюць масавага характару. Але ў адмысловых тэлеграм-чатах, дзе людзі абменьваюцца інфармацыяй пра сітуацыю ў памежных пунктах пропуску, абмяркоўваюцца падобныя выпадкі. Некаторыя сцвярджаюць, што такое патрабуюць і на ўездзе ў Беларусь.

Па законе пашпарта для выезду дастаткова. Навошта тады патрабуюць ДНЖ?

Згодна з дзейным заканадаўствам, беларускія пагранічнікі не маюць права патрабаваць ад грамадзян Беларусі паказваць дакументы, якія пацвярджаюць права грамадзяніна на ўезд у сумежную дзяржаву.

У Дзяржпагранкамітэце, куды тэлефанавала наша чытачка, пацвердзілі: для выезду з Беларусі патрэбны толькі дзейны нацыянальны пашпарт грамадзяніна, але дадалі, што пагранічнік можа папрасіць паказаць іншы дакумент, каб быць упэўненым у тым, што вы маеце права патрапіць у іншую краіну. Нібыта такім чынам яны хочуць прадухіліць праблемы, што могуць узнікнуць у сумежным пункце пропуску.

Некаторыя карыстальнікі чатаў выказваюць меркаванне, што такім чынам беларускія ўлады хочуць вызначыць не толькі ўладальнікаў ДНЖ, але і замежных пашпартоў.

Пільна прыглядаюцца да віз

З замежнымі пашпартамі сітуацыя з юрыдычнага пункту гледжання таксама выглядае як мінімум супярэчліва, бо за асобай, якая зʼяўляецца грамадзянінам Рэспублікі Беларусь, не прызнаецца прыналежнасць да грамадзянства замежнай дзяржавы, калі іншае не прадугледжана міжнароднымі дагаворамі. Іншымі словамі, замежны пашпарт, які чалавек можа мець паралельна з беларускім, наша краіна не прызнае.

Але варта адзначыць, што, згодна з прынятымі ў пачатку года праўкамі ў Закон «Аб грамадзянстве Рэспублікі Беларусь», беларусы, якія набылі грамадзянства замежнай дзяржавы або атрымалі дазвол на жыхарства ці іншы падобны дакумент замежнай дзяржавы, на працягу трох месяцаў з дня атрымання адпаведных дакументаў абавязаны праінфармаваць пра гэта органы ўнутраных спраў або органы дыпламатычнай службы.

Праўкі ў закон набудуць моц у наступным месяцы.

Таксама выглядае, што апошнім часам беларускія памежнікі пачалі больш пільна прыглядацца і да пашпартоў з візамі.

Імаверна, візы яны могуць разглядаць дзеля таго, каб выяўляць уладальнікаў карты паляка. Каб атрымаць інфармацыю, што віза атрымана менавіта на падставе гэтага дакумента, беларускаму памежніку дастаткова паглядзець у графу «мэта выдачы». Кожная падстава для выдачы візы мае свой нумар.

Магчыма, менавіта такім чынам збіраюцца звесткі, якія потым спускаюць па дзяржаўных установах, каб ціснуць на людзей і прымушаць іх адмовіцца ад карты паляка.

Тэгі: АртыкулыГалоўнае

ГАЛОЎНЫЯ НАВІНЫ

крыж Сафіі Менскай

Беларуская папулярызатарка гісторыі намагаецца зрабіць рэпліку крыжа Сафіі Менскай — каралевы Дацкай і праўнучкі Усяслава Чарадзея

MOST
28 лістапада 2025, 14:21

Папулярызатарка беларускай гісторыі Марыя Грыц запусціла праект па стварэнні рэплікі знакамітага крыжа Сафіі Менскай — адной з самых славутых ювелірных каштоўнасцей Даніі. Але беларусам яна хіба што бліжэй:...

Черная пятница в Польше

Футболка с Тупаком подешевела на 20 злотых, а айфоны — без скидок. Прогулялись в Черную пятницу по торговым центрам Белостока

MOST
28 лістапада 2025, 10:06

В этом году Черная пятница — популярный в Европе день распродаж — пришлась на 28 ноября. Продавцы одежды, косметики, бытовой техники и других товаров уже накануне расклеили скидочные...

Евгений Веревка

«Американский военный оставил самые большие чаевые». Беларусский футболист тренирует в Польше три команды и подрабатывает в такси

MOST
26 лістапада 2025, 19:55

В Беларуси его трижды задерживали после выборов 2020 года, но он не уезжал до последнего, чтобы быть рядом с дочерью. Сегодня футболист Евгений Веревка живет в Познани и...

  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
  • Рэклама/Reklama
Пры выкарыстанні зместу MOST прачытайце нашы Правілы выкарыстання матэрыялаў

Звяжыцеся з намі: [email protected]

© 2025 Mostmedia.io. Час будаваць масты

No Result
View All Result
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama

© 2025 Mostmedia.io. Час будаваць масты