От смерти Лукашенко до прогулок по родному городу. MOST поговорил с беларусам о том, что им снится в эмиграции.
Дамінік
— Снілася Беларусь. Бачыў тыя мясціны, з каторымі было звязанае маё жыццё. Нібы ўсё залітае сонцам, квітнеючае, але зусім няма людзей. Я падняўся над краінай і стаў глядзець на яе зверху, нібы на Google Map. Каля мяне з’явіўся сівы дзед і глядзеў разам са мной. Рысаў твару не разабраць, толькі бараду сівую відаць. І такім родным ад той барады вее, як з дзяцінства ўспаміны. «А дзе ж людзі?», — запытаўся я дзеда. А той адказвае: «Тута, толькі пахаваліся». Гляджу на Мінск, а там, у самым цэнтры сядзіць Лукашэнка. Толькі не ён гэта, а адна скура ягоная і пустыя шкляныя вочы. А праз спіну ў тую скуру лезуць розныя пачвары і кіруюць гэтай лялькай як хочуць. «Дык ён памер?», — пытаюся. «Даўно ўжо», — дзед адказвае. І пачвары гэтыя водзяць тулава Лукашэнкі па ўсёй краіне і там, дзе пройдуць, чорныя плямы за сабой пакідаюць. Але як толькі адыходзяць, праз плямы трава прарастае. «І калі гэта ўсе скончыцца?», — запытаўся я. Дзед усміхнуўся толькі. Па усмешцы зразумеў, што хутка скончыцца. А яшчэ зразумеў, што проста так пачвары здавацца не хочуць. Яны як паразіты шукаюць новае тулава. І яснасць такая ў галаве напрыканцы сна з’явілася, што трэба бараніць людзей ад тых пачвар і самому ім не здавацца. Вось такі філасофскі сон.
Аляксандр
— Калі сніцца Беларусь, то абавязкова у сне бачу сына, з якім не бачыўся амаль два гады. Якімсьці чынам з’яўляюся ў родным горадзе і бягу насустрач сыну, абдымаюся з ім і плачу. Альбо бачу сына, заву яго, а ён мяне не пазнае і адварочваецца, ці ўвесь час пытаю ці ён любіць мяне яшчэ. Але ў любым выпадку плачу альбо ад шчасця, альбо ад роспачы. І што самае цікавае, прачынаюся ад гэтых сноў і ўвесь твар у слязах…
Виктория
— Все участники моих снов — это были или мои какие-то старые знакомые из Беларуси, или мои новые знакомые из Польши, в том числе, мои новые одноклассники. Все они разговаривали на польско-беларусско-английско-русской трасянке. И вот это всё вместе происходило где-нибудь или в моём любимом лагере, или в моей гимназии, в которой я проучилась последние 5 лет в Беларуси.
Снилось, как я гуляла с новыми знакомыми из Польши по Минску, видела много родных мест. Больше всего по Немиге. Ещё и с гитарой. Проснулась, было очень грустно, что не могу вернуться туда в ближайшее время.
Ігар
— Няхай гэта будзе гучаць прымітыўна, але мне ўвесь час сніцца Беларусь. Сапраўды, гэта самая частая тэма, самыя частыя вобразы, якія ўзнікаюць. Яны менавіта з дому, менавіта з тых вуліц, якія мне вельмі дарагія, з тых месцаў, з тых лакацый, з тымі людзьмі, якія былі ў маім жыцці і застаюцца, якія звязаныя менавіта з гэтай гісторыяй пра Дом. «Дом» з вялікай літары. Літаральна сёння мне сніўся Полацк. І гэта быў вельмі такі дзіўны сон, таму што я ехаў па горадзе і з аднаго боку пазнаваў яго, а з іншага не пазнаваў. Тое, што заўсёды было такімі адметнасцямі горада, тое, што ўтварала яго «скайлайн» — гэта цэрквы, Сафійскі сабор, нейкія будынкі, — яно ўсё выглядала максімальна занядбаным, як быццам закінутым, як быццам бы задача — хаця б проста выжыць. Я прыехаў чамусьці на могілкі ў гэтым сне і знайшоў там магілу адной сваёй знаёмай, якая, дзякуй богу, жывая і здаровая. Я памятаю, што мне ў гэты момант хацелася разабрацца, чаму так сталася, і я не мог зразумець, колькі я тут не быў. Я як быццам бы бачыў гэты горад нанова. Як быццам гэта мой горад, але як быццам яму вельмі балюча. Мне хацелася плакаць, мне хацелася проста падаць на рэшткі асфальта. Было адчуванне, што я сваімі слязамі гэты горад ці неяк напітваю, ці быццам мае слёзы становяцца яго кроўю. А я сам не разумеў, што будзе далей. Памятаю, што прачнуўся з думкай пра тое, як жа я хачу дамоў. Бо Полацк — гэта маё безумоўнае месца сілы.
Ника
— Мне снился буллинг со стороны одноклассников [в Польше — прим. MOST], а ещё переезд в город побольше в идеальную кавалерку с идеальными условиями и хорошим арендодателем. Ну и поездка в Беларусь на выходные тоже снилась, но не мне, но я в этом сне была.
Андрей
— Сны иногда такие приходят: ты каким-то образом находишься дома, у себя в городе, потом ты понимаешь, что меня здесь быть не должно, начинается паника, учащённое дыхание. В другом: ты находишься на своей улице ночью, опять же внезапно, ты знаешь, что тебя ищут в Беларуси, ты спрятался среди гаражей, и не знаешь что делать, опять же паника. В третьем: ты снова внезапно дома, ты смотришь на дату, и знаешь, что в среду за тобой придут, и в панике бежишь родным кричать, что надо уходить, завтра будет поздно, но никто не понимает, о чём ты. Или, например, ты стоишь на границе, в сторону Беларуси, и кричишь, что мне нельзя туда, а мне в ответ: «Да нормально, успеем выехать до среды».
Кіра
— Мае сны: краіна год таму, мне ўсё нанова і зноўку, як быццам на дыску з перамоткай мне снілася Валадарка, кожны допыт. Але яшчэ часцей тая жахлівая ноч, калі я страціла дзіця, вельмі часта я прачыналася ад уласных крыкаў або ў слязах, часам мне здавалася, што гэта ніколі не скончыцца, мала проста выйсці з турмы фізічна, мозг па-ранейшаму перажываў гэтыя падзеі і быў там. Адзін час сны былі настолькі відавочнымі і доўгімі, што часам я задумвалася, а дзе рэальнасць, ці рэальна я ўжо ў бяспецы, ці мне сніцца Украіна, гэты дом і ўсе гэтыя людзі, і я яшчэ там.
Калі пачалася вайна ва Украіне і быў чутны першы выбух, і я даведалася што з Беларусі ляцяць ракеты, мне перастала сніцца турма. За першы месяц я, наогул, напэўна, паспала дня 4-5. Мне нічога не снілася, проста я нагружала сябе: гэта была дапамога ўкраінцам, дзяжурства, звязанае з валанцёрствам, склад, раздача дапамогі, лісты палітвязням па начах, думала, як і што арганізаваць, сустрэчы з дыяспарай Лодзінскай, акцыі ўкраінцаў, акцыі беларусаў. І тут я зразумела, што так нельга, я павольна забіваю сябе, патрэбен рэжым. Потым мне снілася вайна ва Украіне, аўтобусы з эвакуіраванымі людзьмі, выбухі, я проста ўражлівая асоба сама па сабе.
Цяпер кожную ноч мне сніцца адзін і той жа сон: межы, нашыя сцягі, як мы ўрываемся ў Беларусь, вайна, не ведаю, дзе гэта ўжо, можа Беларусь, а не Украіна, кроў, я кагосьці вечна перавязваю, турнікеты, стогны, перамога. І паўсюль нашыя нацыянальныя сцягі, людзі плачуць, але больш не ад болю, а ад радасці. Гэта сніцца кожны дзень, але ў розных варыяцыях і ў розных падрабязнасцях. А яшчэ я ведаю — гэта не сон, я ведаю, што Беларусь будзе свабодная і ад расійскай акупацыі, і ад дыктатарскага рэжыму Лукашэнкі. Пытанне толькі часу. Я ведаю, я веру, інакш і быць не можа.
Алиса
— Часто снится мой родной город, в основном центр и почему-то две остановки: та, с которой я ездила на учёбу, и та, с которой я ездила домой. Просто стою там, счастливая, вокруг весна, всё зелёное, так тепло и уютно, как в детстве.
Бывает снится, что весь этот ужас закончился и уже можно возвращаться в Беларусь. И я еду в свой родной город с волнением и трепетом, попадаю в центр, припадаю к земле, а потом просто хожу по улицам. Я поворачиваю голову в разные стороны, разглядываю каждый миллиметр, стараюсь охватить всё, будто бы боюсь не успеть запомнить, запечатлить.
В моих снах, связанных с Беларусью, всегда весна. Несколько раз я видела, как возвращаюсь домой к маме после какой-то долгой поездки в лагерь или похода. Я всегда стою в коридоре, что-то ей передаю, никогда не прохожу дальше. Квартира вроде бы та же, что и была, но всё равно она выглядит как-то иначе, искажённая, как будто я не видела её очень долгое время. Иногда я вижу нашу квартиру и подъезд как будто после войны, которая закончилась пару месяцев назад.
А последний сон был о том, как мы с беларусами идём через леса к границе. Вижу верхушки елей на той стороне, прикасаюсь к стволам деревьев, ощущаю трепет в груди и точно знаю, что вот-вот, ещё немного — и мы ступим на нашую родную землю.
А что снится другим беларусам?
Один из участников группы «Беларусы ў Варшаве» в Facebook спросил у беларусов, какие сны они видят в эмиграции. MOST прочитал комментарии и узнал, что рассказывают люди.
— Мне часто снится сон, как я тайно приезжаю в Беларусь, иду по улицам Минска, и меня задерживает КГБ/ГУБОП/ОМОН. Во сне я начинаю размышлять, что я полный глупец, приберёг свободой и методами личной безопасности. Сон периодически повторяется более двух лет, меняются лишь локации и силовики, которые меня задерживают.
— На протяжении двух лет снится такое, либо втихаря приехал и думаю как теперь выбираться, либо уже поймали, либо ловят, не знаю с чем это связано, в жизни не думаю вообще за этот момент, может где-то на подсознательном уровне что-то.
— Вельмі часта сняцца мінскія хрушчоўкі. І кожным мне яны ўсё больш раздолбаныя і аблезлыя. Аднойчы прыснілася, што самалёт упаў насупраць кінатэатра «Салют». Вось такія сны аб Беларусі.
— Мне сніцца, што маю маму затрымалі і паабяцалі адпусціць, калі я вярнуся і здамся.
— Мне снится как мы толпой идём по Минску и чернь эта расступается. По нам стреляют, но мы идём.
— Как я на троллейбусе по Гродно катаюсь.
— Мне часто снится отец, на похороны которого я не мог поехать…
— Что ломают дверь, переворачивают дом, пугают детей, забирают меня, дети остаются одни.