Аўторак, 27 студзеня 2026
No Result
View All Result
MOST Media
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama
No Result
View All Result
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama
No Result
View All Result
MOST Media
No Result
View All Result
Галоўная Гісторыі

Дзень палітвязня і памяці Вітольда Ашурка: якія акцыі ладзілі беларусы Польшчы

Марыя Седышова Марыя Седышова
22 мая 2023, 09:55
Гісторыі
A A
беларускія палітвязні

Фота: Беларуская дыяспара Беластоку

У неядзелю, 21 мая, беларусы Польшчы правялі акцыі салідарнасці з нагоды Дня палітвязня ў Беларусі і памяці актывіста Вітольда Ашурка. MOST расказвае, што адбывалася ў гэты дзень у польскіх гарадах.

21 мая 2021 года ў шклоўскай калоніі № 17 пры нявысветленых абставінах загінуў палітзняволены актывіст з Бярозаўкі Вітольд Ашурак. На знак памяці Вітольда 21 мая адзначаецца як Дзень салідарнасці з палітвязнямі. У гэтым годзе беларусы таксама выйшлі на вуліцы польскіх гарадоў, каб падтрымаць палітвязняў.

Беласток

Больш за 100 асобаў прынялі ўдзел у акцыі з нагоды міжнароднага дня палітвязняў і дня смерці Вітольда Ашурка ў Беластоку. Беларусы выйшлі з партрэтамі палітзняволеных. У знак салідарнасці з тымі, каго рэжым Лукашэнкі прызнаў «экстрэмістамі», удзельнікі акцыі прычапілі жоўтыя біркі.

На акцыі выступілі Сяргей Верамеенка, Ян Роман, Уладзімір Хільмановіч, Вольга Верамеенка, Алена Вішнеўская, іншыя грамадскія актывісты.

Варшава

У памяць Вітольда Ашурка беларускі моладзевы хаб супольна з праваабарончым цэнтрам «Вясна» зладзілі акцыю.

Таксама перад беларусамі выступілі былы палітвязень і кандыдат у прэзідэнты Беларусі Андрэй Саннікаў, галоўны рэдактар Gazeta Wyborcza Адамі Міхнік, сяброўка Вітольда Ашурка Вольга Быкоўская, а таксама польскія і беларускія палітыкі і праваабаронцы. Амбасадар Польшчы ў Беларусі Артур Міхальскі звярнуўся да ўдзельнікаў акцыі па-беларуску.

Удзельнікі акцыі таксама пайшлі шэсцем праз цэнтр Варшавы ў бок Старога гораду, дзе каля помніка Каперніка зладзілі ланцуг салідарнасці з беларускімі палітзняволенымі. Арганізатарамі ланцугу выступілі Народнае антыкрызіснае ўпраўленне, а таксама ініцыятывы «Беларусы Варшавы» і DissidentBY.

Уроцлаў

Больш за 100 чалавек сабралася на рынкавай плошчы ў цэнтры Уроцлава. Там агучылі імёны загінулых і закатаваных беларусаў, у тым ліку гісторыю Вітольда Ашурка.

На плошчы таксама можна было ўбачыць партрэты ўсіх палітвязняў Беларусі.

Кракаў

21 мая беларусы Кракава разам чыталі лісты палітвязняў, працаваў вольны мікрафон, а кожны жадаючы мог прачытаць на стэндах інфармацыю пра вязняў і тое, як можна іх падтрымаць.

Люблін

У Любліне адбыўся перформанс «камера», пад час якога зачыталі кавалкі гісторый арыштантаў на Акрэсціна

— Знаходзячыся тут, за мяжой, мы можам падтрымліваць адно аднаго, палітвязняў і іх сем’і, рабіць усё, што ў нашых сілах, каб сотні тысяч людзей зноў пабачылі свае сем’і і вярнуліся на Радзіму. Не важна, якое ў нас грамадзянства, няма розніцы, на якой мове мы размаўляем, якога колеру ў нас скура, у што мы верым і каго кахаем. Толькі разам мы можам спыніць знішчэнне чалавека і яго свядомасці, — кажуць беларусы.

Дзясяткі людзей прынялі ўдзел у акцыях у Гданьску, Познані, Любліне, Шчэціне, Торуні, Катавіцах і Быдгашчы.

На сённяшні момант, паводле праваабарончага цэнтра «Вясна», ў Беларусі налічваецца 1 525 палітычных вязняў.

 

Тэгі: АртыкулыГалоўнае

ГАЛОЎНЫЯ НАВІНЫ

Алесь Папкович

Польша может передать Литве беларусского музыканта, который попросил международной защиты. Его судьбу решит суд

MOST
26 студзеня 2026, 19:00

Польша может передать Литве еще одного бывшего беларусского политзаключенного — музыканта Алеся Папковича. Он въехал в ЕС по литовской визе, а затем попросил международной защиты в Польше. Недавно...

Новый год в колони

«Чувствую себя не собранной, а живой». Бывший политзаключенный и волонтерка, которая ему помогала, строят отношения в эмиграции

MOST
26 студзеня 2026, 12:27

Когда волонтерка Татьяна подходила к варшавскому отелю, где разместили бывших беларусских политзаключенных, не знала, что этот день станет для нее особенным. Она сама прошла через тюрьму в Беларуси,...

Kinder Joy

«Полки пустые». Перекупщики массово вывозят из Польши в Беларусь яйца Kinder одной серии

MOST
23 студзеня 2026, 17:54

Беларусы массово ищут в польских магазинах шоколадные яйца Kinder Joy из лимитированной коллекции — по сериалу «Очень странные дела». В Беларуси они не продаются. Спрос уже привел к...

  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
  • Рэклама/Reklama
Пры выкарыстанні зместу MOST прачытайце нашы Правілы выкарыстання матэрыялаў

Звяжыцеся з намі: [email protected]

© 2025 Mostmedia.io. Час будаваць масты

No Result
View All Result
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama

© 2025 Mostmedia.io. Час будаваць масты