Чацвер, 5 лютага 2026
No Result
View All Result
MOST Media
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama
No Result
View All Result
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama
No Result
View All Result
MOST Media
No Result
View All Result
Галоўная Гісторыі

Беларусь, Польшча і нават Кітай. Беларускамоўныя ціктокі, якія вядуць падлеткі

Максім Шульц Максім Шульц
26 мая 2023, 13:37
Гісторыі
A A
беларускамоўны цікток для падлеткаў

Фота: Solen Feyissa / unsplash.com

Беларуская мова становіцца ўсё больш папулярнай, прычым не толькі сярод дарослых, але і ў падлеткаў. Нямала айчынных ціктокераў, якім нават не споўнілася 19 гадоў, пераводзяць свой кантэнт на родную мову.

Расказваем пра некаторых пачынаючых блогераў, якія жывуць ў розных краінах, але расказваюць пра сябе і сваё жыццё па-беларуску.

«Я — Алівія, і мне чатырнаццаць»

Алівія — адна з самых маладых беларускіх ціктокераў. Яна жыве ў Гданьску, і расказвае па-беларуску пра сябе, асаблівасці польскай школы, свае хобі, белую сабачку і шмат чаго яшчэ. З кароткіх відэа таксама можна даведацца пра тое, як працуе дастаўка ў Польшчы, што такое сартаванне смецця, і як вучыць польскую мову.

Сям’я Алівіі пераехала ў Польшчу паўтары гады таму. У Беларусі дзяўчынка з пяці гадоў займалася музыкай, і працягвае гэта рабіць у Гданьску. Ацаніць яе вакальныя дадзеныя можна таксама ў TikTok.

@mehavita

Клип на ютуб канале “Olivia Ka” ❤️ #рекомендации #рек #беларусь #песня #польша

♬ оригинальный звук – MEHAVITA

Васямнаццацігадовая кветачка з Кітаю

Люба Чайко пачала весці беларускамоўны TikTok ў 2022 годзе, калі ёй было 17 год і яна яшчэ жыла ў Беларусі. Зараз дзяўчына расказвае пра сваё жыццё ў Кітае, дзе яна вучыцца ва ўніверсітэце.

Люба выкладвае відэа пра сябе, свой адпачынак, паступленне ў кітайскую ВНУ, знойдзены у пекінскай краме «Слодыч» і асаблівасці жыцця ў Кітаю.

@lyubachayko

І такім чынам мы атрымліваем, шо да стэпендыі застаецца ўсё менш і менш грошаў? #кітай #中国 #北京 #беларускітыкток #беларускіцікток #беларусь

♬ оригинальный звук – Люба Чайко

Планы на лета: жыць, як гаварыў Уладзімір Караткевіч

Ілья Шынкарэнка — яшчэ адзін малады ціктокер, які выкладае кантэнт па-беларуску. І ў яго ўжо больш за 30 тысяч падпісчыкаў. Хлопец жыве і вучыцца ў Беларусі, што дадае яшчэ большай значнасці яго творчасці.

Ілья выкладае кароткія смешныя відэа, у якіх папулярызуе родную мову і літаратуру. Таксама хлопец сам піша вершы і спявае песні. У мінулым годзе выйшаў яго сінгл — «Нявесце Каліноўскага», а зусім нядаўна — трэк «Нібы сон».

@shynkarenka

Падпісвайся на тэлеграм і размаўляй па-беларуску! #беларускіцікток #беларускаямова #рэкамендацыі

♬ Et si tu n’existais pas – Joe Dassin

Беларускамоўны куток тык току

Яшчэ адзін беларускі TikTok з Беларусі. Яго вядзе 16-гадовая Каця з Ліды. Яна папулярызуе родную мову і расказвае пра свой вопыт пераходу на яе, не скаромячыся гаварыць пра памылкі.

На канале можна таксама пабачыць відэа пара літаратуру, гісторыю і любоў да радзімы.

https://www.tiktok.com/@knaitrev/video/7162960882509597958

Беларускі вайб

Арына Колесава таксама жыве і вучыцца ў Беларусі, і вядзе TikTok па-беларуску. Тут відэа пра жыццё, адпачынак, вучобу і, канешне ж беларускую мову. Відэа пакуль няшмат, як падпісчыкаў, але ўсё наперадзе.

Таксама Арына спявае і піша вершы па-руску і беларуску.

https://www.tiktok.com/@zznichkaa/video/7199211458910031109

Беларус Мікітачка

Малады хлопец с нікам Mikitachka вядзе чарговы беларускамоўны TikTok. На яго ўжо падпісалася амаль дзевяць тысяч чалавек. Аўтар выкладвае відэа пра вучобу, жыццёвыя сітуацыі, гісторыю і проста мемы.

@mikitachka

пакрыўдзіўся ((0( #генрыхвалуа #рэкамендацыі #гісторыябеларусі #рэчпаспалітая #вялікаекняствалітоўскае

♬ –

Тэгі: АртыкулыГалоўнае

ГАЛОЎНЫЯ НАВІНЫ

купить квартиру в Польше

«Все выглядело правдоподобно». Беларус хотел снять квартиру в Польше — и лишился 3 тысяч злотых

MOST
4 лютага 2026, 18:51

Максим живет в Белостоке и в конце 2025 года решил сменить жилье. Он просматривал в интернете объявления об аренде, а когда нашел подходящий вариант, перевел 3000 злотых хозяйке....

BMW M5

«Цена была слишком хорошей». Как машины из Европы по чужим документам попадают в Беларусь — спросили участника схемы

MOST
4 лютага 2026, 16:43

За год польские таможенники предотвратили незаконный вывоз в Беларусь, Россию и Украину более 150 автомобилей. Часто это машины, угнанные в странах Евросоюза, которым перебивают VIN-номера и меняют документы....

банкоматы в Варшаве

Польский банк PKO заблокировал счет беларусу, который ждет международной защиты

MOST
4 лютага 2026, 11:19

Анатолию (имя изменено) польский банк PKO заблокировал интернет- и мобильный банкинг, а также карты, принадлежащие ему и его дочери. Оба они ждут международной защиты и находятся в Польше...

  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
  • Рэклама/Reklama
Пры выкарыстанні зместу MOST прачытайце нашы Правілы выкарыстання матэрыялаў

Звяжыцеся з намі: [email protected]

© 2025 Mostmedia.io. Час будаваць масты

No Result
View All Result
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama

© 2025 Mostmedia.io. Час будаваць масты