Пятніца, 12 снежня 2025
No Result
View All Result
MOST Media
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama
No Result
View All Result
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama
No Result
View All Result
MOST Media
No Result
View All Result
Галоўная Гісторыі

Пайшла супраць сістэмы Лукашэнкі — і яе не прызналі палітвязнем. Гісторыя Рэгіны Лавор

MOST MOST
14 чэрвеня 2023, 15:26
Гісторыі
A A
палітзняволеныя Беларусі

Фота: MOST

Рэгіна Лавор — культуролаг і рамеснік з горада Іўе. Была заснавальніцай Іўеўскага музея нацыянальных культур. У 2021 годзе жанчыне прысудзілі два гады абмежавання волі («хатняй хіміі») за абразу супрацоўніка міліцыі. У 2023 годзе пакаранне хацелі зрабіць больш жорсткім і перавесці Рэгіну ў калонію, але яна збегла з Беларусі. MOST запісаў гісторыю беларускі.

Рэгіна Лавор скончыла Беларускі ўніверсітэт культуры ў 1995 годзе. Працавала ў сельскім, затым раённым Доме культуры ў Іўі. У 2005-ым стварыла цэнтр рамёстваў і кіравала ім. У 2009 годзе яна заснавала, а пасля ўзначаліла Музей нацыянальных культур — першы і адзіны ў Беларусі. Дваццаць чатыры гады жанчына адпрацавала ў галіне культуры. У 2020 годзе выходзіла на пратэсты, трапіла пад пераслед.

«Уляпілі парушэнне рэжыму»

У пачатку снежня 2020 года на Рэгіну завялі крымінальную справу за абразу міліцыянтаў у гарадскім тэлеграм-чаце горада Іўе. Жанчына атрымала два гады «хатняй хіміі» з мноствам абмежаванняў — нельга было выходзіць у свой двор пасля 19:00, на вуліцу ці ў краму можна было толькі з 14 да 16 гадзін.

— Першае парушэнне ў мяне было ўжо праз месяц пасля пастаноўкі на ўлік у крымінальна-выканаўчай інспекцыі. Там мне паставілі ўмову: цягам пятнаццаці дзён уладкавацца на працу. А як? Мяне нідзе не бралі, нават мае былыя калегі адмаўлялі.

Вырашыла пайсці на прыём да старшыні райвыканкама, каб задаць яму гэтае пытанне. Напярэдадні візіту схадзіла ў РАУС і ў пісьмовай форме папрасіла дазволу на наведванне ўстановы, міліцыянты адказалі мне вусна: «Ідзі».

Я і пайшла. Старшыня райвыканкама ў гэты дзень не прымаў, хоць я і была да яго запісана. Толькі вярнулася дадому, як адразу прыйшоў участковы. Службоўца завёў мяне ў РАУС, дзе мне далі вымову. Ніхто нават не хацеў слухаць маіх тлумачэнняў. Проста ўляпілі парушэнне рэжыму адбывання пакарання — і ўсё на гэтым.

Галадоўка

Праз два тыдні ў Рэгіны было другое парушэнне — нібыта ў часе праверкі яна падышла да дзвярэй, але не адчыніла іх. Жанчыне далі дзесяць сутак дысцыплінарнай ізаляцыі.

— У мяне з сабой не было ніякіх рэчаў, я не чакала такога павароту. «Суткі» адбывала без нічога, бо перадачы там забаронены. Прагулкі, дарэчы, таксама. Выдавалі толькі матрац на ноч. Сядзела я ў адзіночнай камеры. Абвясціла галадоўку. Іншай формы пратэсту, знаходзячыся за кратамі, я ўжо не бачыла на той момант. Праз некалькі дзён мне стала блага, прыехала «хуткая». Забралі ў шпіталь, пракапалі глюкозу і адправілі назад у камеру.

Падчас адбыцця «сутак» вельмі часта згадвала парады свайго псіхолага — ужо доўгі час я атрымліваю псіхалагічную кансультацыю анлайн — і адмыслоўца вучыў мяне, як паводзіць сябе ў экстрэмальных сітуацыях. Вельмі ўдзячна яму за гэта, яго парады мне дужа дапамаглі.

Будзе замена пакарання

Пасля чарговых «сутак» за парушэнне рэжыму, начальнік ІЧУ ў размове з Рэгінай сказаў: «Не рохкай, скора паедзеш у металічным вагоне ў ПК-4», то бок у жаночую калонію.

— Яшчэ перад гэтым мяне прымушалі пісаць тлумачальную [запіску], і я напісала так: «Тройка НКВД пастанавіла: Рэгіну Лавор расстраляць». Начальнік РАУС раззлаваўся і сказаў прыкласці гэтую запіску да асабістай справы. Ён мне сказаў, што будзе суд па замене пакарання.

Пасля гэтага жанчына вырашыла збегчы з Беларусі. Эміграцыя ёй далася вельмі цяжка.

Больш падрабязна глядзіце на відэа:

 

Тэгі: БеларусьГалоўнае

ГАЛОЎНЫЯ НАВІНЫ

таксист в Варшаве

«За мой счет катали не пойми кого». Беларуска заметила, что с ее польской карты списываются деньги за чужие поездки в такси по Тбилиси

MOST
11 снежня 2025, 18:48

Минус 12 злотых за поездку в такси по Тбилиси. Увидев такое оповещение в приложении польского банка, Марина (имя изменено) подумала, что произошла ошибка. Сама она живет в Белостоке...

дети

В соцсети женщина поинтересовалась, где комфортнее растить детей — в Беларуси или в Польше. Эмигранты ей ответили

MOST
11 снежня 2025, 17:45

«Если заводить детей, где вам было бы комфортнее их растить и почему?» — спросила в Threads автор аккаунта great.ekt, пояснив, что ее интересует сравнение Беларуси и Польши. В...

историческая реконструкция в Польше

«Безопаснее, но меньше адреналина». Беларус создал «наемную дружину» для польских клубов исторической реконструкции

MOST
11 снежня 2025, 15:53

Когда Юрий уезжал из Беларуси, думал, что оставляет на родине многолетнее хобби — занятия исторической реконструкцией: бои, фестивали, костюмы и экипировку. Но в Польше он вернулся к любимому...

  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
  • Рэклама/Reklama
Пры выкарыстанні зместу MOST прачытайце нашы Правілы выкарыстання матэрыялаў

Звяжыцеся з намі: [email protected]

© 2025 Mostmedia.io. Час будаваць масты

No Result
View All Result
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama

© 2025 Mostmedia.io. Час будаваць масты