Субота, 7 лістапада 2026
No Result
View All Result
MOST Media
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama
No Result
View All Result
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama
No Result
View All Result
MOST Media
No Result
View All Result
Галоўная Гісторыі

«Беларускае павінна быць сэксі!» — фінальная дыскусія пра беларусаў Падляшша

MOST MOST
19 чэрвеня 2023, 14:37
Гісторыі
A A
беларусы падляшша

Фота: Beer&History

На заключнай дыскусіі з серыі «Свае пра сваЁ» грамадскія і культурніцкія актывісты Беластока гаварылі пра будучыню беларусаў Падляшша. Як будаваць масты паміж дыяспарай і беларусамі Польшчы? Як увогуле захавацца?

Удзельнікі сустрэчы абмеркавалі некалькі сцэнарыяў далейшых падзей: вольная дэмакратычна Беларусь у бліжэйшы час, «замарозка» сітуацыі на доўгія гады, яшчэ больш масавы наплыў беларусаў у Польшчу… Пры кожным з іх пытанне будучыні беларусаў Падляшша актуальнае, бо беларусы былі тут і застануцца.

На жаль, зараз адбываецца «старэнне» актыўнай беларускай меншасці ў рэгіёне: моладзь найчасцей абірае польскую ідэнтычнасць. Нават у беларускім ліцэі ў Гайнаўцы, дзе выкладанне вядзецца часткова па-беларуску, на перапынках дзеці (і нават выкладчыкі) размаўляюць па-польску. Апошнім часам навісла пагроза калі не закрыцця, то скарачэння беларускага сегмента выкладання нават там.

«Нічога дзіўнага, бо якая перспектыва ў выпускніка беларускай школы ці гімназіі? — задаўся пытаннем мадэратар сустрэчы Алесь Кіркевіч. — Калі літовец закончвае ў Польшчы літоўскую школу, то можа ехаць у Вільню вучыцца далей. А беларусу куды ехаць? У Мінск?.. Таму размовы пра росквіт беларускай адукацыі тут не маюць сэнсу, пакуль Беларусь не стане прывабнай краінай, як, напрыклад, Польшча для палякаў з Беларусі».

Журналіст і рэдактар Руслан Кулевіч дадаў, што альтэрнатывай можа быць нефармальная адукацыя: рознага кшталту курсы, напрыклад, школа блогераў. У сучасным свеце чалавек вучыцца ўсё жыццё, таму, магчыма, не варта ўсё зводзіць да класічнай адукацыі ў фармаце «дзеці-парта-школа».

беларусы падляшша
Фота: Beer&History
беларусы падляшша
Фота: Beer&History

Руслан таксама падкрэсліў, што любы беларускамоўны кантэнт мусіць быць прывабным, каб людзі хацелі спажываць яго. З досведу MostMedia тэксты па-беларуску збіраюць сотні праглядаў, а па-расійску — тысячы і дзясяткі тысяч. Таму трэба намагацца, каб беларускамоўны тэкст «стрэліў». «Беларускае павінна быць сэксі!», — падсумаваў Кулевіч.

Моўнае пытанне не раз гучала цягам дыскусіі. Беларуская мова яднае дыяспару альбо… усё ж наадварот? Напрыклад, падляскі беларус Міхаіл Іванюк, які прысутнічаў на сустрэчы, часцей карыстаецца польскай мовай, хоць цікавіцца беларушчынай і нават піша ў «Ніву». Абсалютная большасць беларускіх імігрантаў тут — расійскамоўныя, што не робіць іх «беларусамі другога гатунку».

Як магчымае выйсце прагучала прапанова акцэнтавацца не на мове, а на самасвядомасці — развіваць актыўнасць, да якой можна далучыцца незалежна ад мовы, на якой размаўляеш: спартыўны клуб альбо музычны фэст. «Калі слухаеш музыку, то не заўжды разумееш словы. Але гэта далучае цябе да культуры, чаму не?», — заўважыў Марцін Біргель.

Дарэчы, Марцін паходзіць з поўначы Падляскага ваяводства — з горада Сувалкі. Ён распавёў, як у Польшчы жыве літоўская нацыянальная меншасць — не такая шматлікая, як беларуская, але з перспектывамі. Чаму? Бо ёсць падтрымка з боку Літвы, магчымасць вучыцца ці працаваць там, адсутнасць неабходнасці апраўдвацца перад кожным палякам за палітыку сваёй дзяржавы…

Такім чынам, маем: без падтрымкі Беларусі, якая ўжо не будзе асацыявацца ў свеце з «краінай-агрэсарам», а займее прывабны твар, калідор магчымасцей для беларускай меншасці і дыяспары, як ні круці, даволі вузкі.

* * *

Праект лекцый-дыскусій «Свае пра сваЁ» для беларускай дыяспары і беларусаў Падляшша ладзіўся гістарычным клубам Beer&Hictory і фондам Kamunikat.org пры падтрымцы MostMedia і Радыё «Рацыя», дзякуючы датацыі Міністэрства Унутраных спраў і Адміністрацыі Польшчы.

Тэгі: АртыкулыГалоўнае

ГАЛОЎНЫЯ НАВІНЫ

мурал в Познани

17-летняя беларуска организовала создание мурала в Познани. На нем девушки из Беларуси и Польши

MOST
6 лістапада 2026, 19:31

17-летняя беларуска Алиса живет в Польше почти год. За это время она успела организовать свой первый большой проект — создание польско-беларусского мурала в Познани. На рисунке две девушки...

Znieczulenie

В польском сериале, который вышел на Netflix, один из персонажей — беларусский врач. У него на спине выжжено «здраднік»

MOST
6 лістапада 2026, 18:57

История беларусского врача, вынужденно покинувшего родину после протестов, стала одной из сюжетных линий польского сериала «Анестезия» (Znieczulenie), который вышел на стриминговой платформе Netflix. Она показывает драму многих талантливых...

арест недвижимости эмигрантов

«Сколько же отнимать всего можно?» Беларус отказался возвращаться из Польши — теперь у него забирают имущество

MOST
6 лістапада 2026, 12:17

Дмитрий Банит уехал из Беларуси в Польшу в декабре 2020 года, после того как против него возбудили уголовное дело из-за комментариев в интернете. Весной 2026 года его заочно...

  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
  • Рэклама/Reklama
Пры выкарыстанні зместу MOST прачытайце нашы Правілы выкарыстання матэрыялаў

Звяжыцеся з намі: [email protected]

© 2026 Mostmedia.io. Час будаваць масты

No Result
View All Result
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama

© 2026 Mostmedia.io. Час будаваць масты