Закон об абортах в Польше является одним из самых суровых в Европе. В законе закреплено всего два пункта, которые допускают прерывание беременности: угроза жизни или здоровью матери и беременность, наступившая в результате изнасилования. MOST поговорил с беларусками, живущими в Польше, и узнал, что они думают на этот счёт.
«В этом плане Польша похожа на средневековье»
Беларуска Татьяна считает, что право на аборт — это элементарное право женщины распоряжаться своим телом так, как ей захочется. По мнению девушки, решать за женщину не могут ни государство, ни религия, ни супруг, ни кто-либо ещё.
— Польша в этом плане похожа на средневековье — из-за религии и патриархальной системы. Как гражданка другой страны я боялась бы здесь забеременеть и рожать, потому что, если бы с ребёнком было что-то не так, то легально сделать аборт в Польше у меня не было бы права. Знаю, что аборты разрешены только в том случае, если беременность представляет угрозу жизни матери. Но на деле всё совершенно иначе. Даже при наличии серьёзной угрозы, врачи тянут до последнего, так как боятся попасть под суд. С одной стороны, их можно понять, так как никто не хочет садиться в тюрьму. Но, с другой стороны, мне непонятно, в чём смысл рожать ребенка, который скоро умрёт, или ждать, пока ребёнок умрёт в утробе, чтобы сделать женщине аборт. Уже существующая жизнь женщины должна быть важнее, чем жизнь плода, который, возможно, и не будет жить. Это одна из главных вещей, которые мне не нравятся в Польше.
Татьяна надеется, что в результате предстоящих выборов правящая партия сменится, а вместе с тем найдётся более гуманное решение вопроса об абортах. Девушка считает странным факт того, что, находясь в центре Европы, женщина не может свободно купить себе контрацептивы, не может сделать аборт, должна скрываться и что-то придумывать.
— Человека могут посадить за изнасилование на меньший срок, чем женщину, которая продала таблетки. Это абсурд. В Беларуси с абортивной практикой дела обстоят лучше. Хватает, конечно, проблем с отношением к женщинам, которые делают аборты, но их там, по крайней мере, сделать можно.
«Дзеці для мяне — гэта безумоўная каштоўнасць»
— Я не прафесіянал у гэтай сферы, і маё ўласнае меркаванне — гэта толькі маё ўласнае меркаванне. Як чалавек, які перажыў не адзін выкідак, я — на жаль ці на шчасце — не магу зразумець жанчын, якія робяць аборты. Для мяне магчымасць мець дзяцей — гэта вялікае шчасце. Зараз я знаходжуся ў працэсе лячэння ракавага захворвання і часова ў стане штучнай менапаўзы. Перажываю гэта вельмі цяжка. А яшчэ цяжэй даецца асэнсаванне таго, што мне нельга мець дзяцей. Тэарэтычна, я магу зацяжарыць, але цяжарнасць будзе азначаць альбо смерць для мяне, альбо смерць ці невылечную хваробу для майго патэнцыяльнага дзіцяці. На жаль, лекі, якія я зараз прымаю, абсалютна не сумяшчальныя са здароўем дзіцяці, — падзялілася Наталля (імя зменена па просьбе гераіні).
На кожным прыёме Наталля чуе ад дактароў, што ёй катэгарычна нельга зацяжарыць. Жанчына падкрэслівае, што гэта вельмі цяжка для яе.
Аднак Наталля не зусім разумее палітыку польскай дзяржавы, якая не дазваляе жанчынам вырашаць свой лёс і лёс сваёй сям’і.
— Нягледзячы на тое, наколькі важнай для мяне з’яўляецца магчымасць мець дзяцей, я ўсё ж лічу, што кожная жанчына мае права вырашаць, як ёй жыць і што ёй рабіць са сваім целам. Адказнасць за цела і здароўе ляжыць толькі на жанчыне. І ў пытанні абортаў рашэнне мусіць прымаць жанчына. Але гэта не значыць, што яна мусіць заставацца сам-насам са сваёй праблемай. Таты дзяцей таксама мусяць быць на сто адсоткаў уключаны ў працэс прыняцця рашэння. Аборт — гэта цяжка і страшна для арганізма. Але ж кожная жанчына мусіць мець магчымасць права вырашаць.
«Плод, які не рабіў самастойна аніводнага ўздыху, мае больш правоў, чым жанчына, якая жыве тут і цяпер»
— Я пераехала ў Польшчу не так даўно, але пра тое, што аборты ў гэтай краіне забаронены, даведалася некалькі гадоў таму: мне расказаў муж. Сказаць, што я была ў шоку, — гэта прамаўчаць. Не разумею, як такое магчыма ў XXI стагоддзі, — дзеліцца Ганна. — Калі мне было дзевятнаццаць гадоў, я зацяжарыла. На той момант я была студэнткай другога курса беларускага інстытута, жыла ў інтэрнаце за кошт стыпендыі і фінансавай дапамогі бацькоў. Цяжарнасць была зусім няўчас. Хлопец, калі даведаўся пра ўсё, адразу, як кажуць, даў заднюю. Пра падтрымку і адказнасць не было і размовы. Я вырашыла зрабіць аборт. Пазычыла грошы ў сяброўкі, запісалася ў прыватную клініку ў цэнтры Мінска, і праз тры дні мая праблема была вырашана. Хтосьці асудзіць мяне, але ці шкадую я сама пра гэта? Не. Зараз мне 26 гадоў, у мяне цудоўныя сын і муж. І ніхто не ведае, як бы склалася маё жыццё, калі б я не пайшла на той складаны крок.
Ганна лічыць, што забарона абартыўнай практыкі — гэта антыгуманнасць, бо ў XXI стагоддзі права — гэта тое, без чаго немагчыма ўявіць ні аднаго чалавека. Дзяўчына не разумее, як у Польшчы так склалася, што плод, які не рабіў самастойна аніводнага ўздыху, мае больш правоў, чым жанчына, якая жыве тут і цяпер.