Серада, 24 снежня 2025
No Result
View All Result
MOST Media
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama
No Result
View All Result
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama
No Result
View All Result
MOST Media
No Result
View All Result
Галоўная Гісторыі

«Хто дае і забірае, той да Сейму выбіраецца». Беларуска-польскія прыказкі і іх пераасэнсаванне ў мемах

Максім Шульц Максім Шульц
28 чэрвеня 2023, 15:03
Гісторыі
A A
польскія прыказкі

У гэтым мему прыказку пра калачы даслоўна перавялі на англійскую мову, каб паказаць яе дзіўнасць.

Беларуская народная культура і польская даволі падобныя. Гэта датычыцца лексікі, традыцый і нават прыказак. Часта трапныя выразы, якія можна пачуць у Польшчы, сустракаюцца і ў Беларусі.

Тое, што суседзі запазычваюць нешта адзін у аднаго — не навіна. Таму расказваем пра польска-беларускія прыказкі і як іх зараз пераасэнсоўваюць у мемах.

Агульныя карані

Трапныя выразы неабавязкова запазычваць, каб яны былі падобныя. Напрыклад, з 400 беларускіх фразеалагізмаў, якія ёсць у «Этымалагічным слоўніку прыказак», каля 12% звязаны з польскай мовай, і большасць з іх маюць агульнае польска-беларускае паходжанне.

Напрыклад, наша прыказка «Баба з возу — каню лягчэй» мае польскі адпаведнік «Baba z wozu — koniom lżej». Дакладна такія ж фразеалагізмы можна сустрэць ва ўкраінцаў і рускіх. Гэта ўказвае на агульнаславянскае паходжанне.

Таксама агульнае ў славян: «Вада не гарэлка, шмат не вып’еш» («Woda nie wódka, dużo nie wypijesz»).

Знаёмы фразеалагізм «Даронаму каню ў зубы не глядзяць» па-польску гучыць як: «Darowanemu koniowi nie zagląda się w zęby». Гэты выраз мае свае адпаведнікі шмат у якіх мовах, бо паходзіць ад лацінскага «equi dentes inspicere donati» («аглядаць зубы каня, якога аддалі»).

Яшчэ адзін прыклад больш вядомы па рускім адпаведніку: «На безрыбье и рак рыба». Але ў беларусаў і палякаў гаварылі больш трапна, хоць і не зусім талерантна : «На бязлюддзі і поп чалавек» ці «Na bezludziu і рор człowiek».

І ў палякаў, і ў беларусаў былі людзі ў якіх «язык без касцей» ці «język bez kości». А вось калі нашыя продкі хацелі сказаць, што даведацца можна пра што заўгодна, галоўнае, запытаць, то гаварылі: «Язык да Кіева давядзе». Заходнія ж суседзі лічылі, што «Język і do Krakowa dopyta». На больш далёкім жа Захадзе казалі пра Рым — адтуль і ідуць карані прыказкі.

Хутчэй за ўсё, з Украіны і да нас, і да палякаў трапіла прыказка «Цярпі, казак, атаманам будзеш» ці «Cierp, Kozacze, atamanem będziesz».

А наступнае выслоўе адлюстроўвае не толькі агульную народную культуру, але і дзяржаўны лад: «Шляхціц на сваім гародзе роўны ваяводзе» і «Szlachcic na zagrodzie równy wojewodzie». Цікава, што «zagroda» па-польску — гэта «сядзіба».

Як беларусы ведалі, што «Бог тройцу любіць», так і палякі лічылі, што «Bóg trójcę lubi». Абодва народы былі упэўнены, што «Хто шукае, той знойдзе» альбо «Kto szuka, ten znajdzie». Але ж і нашыя продкі, і нашыя суседзі былі аднолькавымі сэксістамі і з усмешкай паўтаралі: «У бабы волас доўгі, а розум кароткі» або «Kobieta ma włosy długie, a rozum krótki».

Бывала і такое, што беларусы запазычвалі прыказкі з польскай мовы і нават не мянялі словы ў іх. Такі, напрыклад, выраз: «Што задужа, то не здрова» («Co zadużo, to nie zdrowo») ці «Без працы не будзеш есці коляцы» (ад польскага «jesc kolacje» — «вячэраць»).

Новае жыццё прыказак

Прыказкі ўвабралі ў сябе мудраць папярэдніх пакаленняў. Але шмат якія назіранні і высновы, зробленыя сотні год таму, ужо састарэлі і неактуальныя ў сённяшнім свеце. Аднак гэта не перашкаджае пераасэнсоўванню народных фразеалагізмаў. Некаторыя з іх выкарыстоўваюцца ў мемах, у тым ліку пост-іранічных.

Напрыклад, часта абыгрываецца ўжо паказаная тут прыказка пра працу і вячэру. Праўда, больш папулярны варыянт з калачамі: «Bez pracy nie ma kołaczy».

Да выслоўя «Czlowiek strzela, Pan Bóg kule nosi» (беларускі адпаведнік: «Чалавек страляе, а Бог кулі носіць») дадалі жарт, каб паказаць яго неактуальнасць.

польскія прыказкі
Дадатковы надпіс: «І менавіта таму, я невінаваты, Ваша чэсць».

Канешне ж, не абысціся ў пераасэнсаванні прыказак без палітыкі. Каб паказаць недасканаласць дэпутатаў, палякі перайначылі стары трапны выраз. Дзякуючы гэтаму выслоўе «Kto daje i odbiera, ten się w piekle poniewiera» («Хто дае і забірае, той у пекле пакутуе») загучала па-новаму.

польскія прыказкі
«Хто дае і забірае, той да Сейму выбіраецца»
Тэгі: АртыкулыГалоўнае

ГАЛОЎНЫЯ НАВІНЫ

экс-политзаключенные

«Хочу увидеть маму живой». Поговорили с экс-политзаключенными, которых депортировали из Беларуси всего за полгода до освобождения

MOST
23 снежня 2025, 19:18

Николай и Иван (имена изменены) были среди 123 политзаключенных, которых 13 декабря освободили и вывезли из Беларуси. Обоим оставалось провести в колонии чуть больше полугода. Сейчас они в...

Белосток

«Перевес будет, куда ты столько тянешь!» Как изменился Белосток после открытия «Кузницы» и «Бобровников»?

MOST
23 снежня 2025, 16:41

С открытием погранпереходов «Брузги — Кузница» и «Берестовица — Бобровники» преобразился и Белосток — ближайший к ним крупный польский город. Появились новые вывески, явно рассчитанные на приезжих, компании...

польский язык

«Корпоратива не было, но выплатили премию — 600 злотых». Спросили беларусов, которые работают в Польше, что им подарили на работе к Рождеству

MOST
23 снежня 2025, 13:59

В соцсетях сотрудники беларусских предприятий активно делятся «распаковками» подарков, которые получили на работе. MOST спросил беларусов, которые работают в Польше, что к Рождеству и Новому году им подарили...

  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
  • Рэклама/Reklama
Пры выкарыстанні зместу MOST прачытайце нашы Правілы выкарыстання матэрыялаў

Звяжыцеся з намі: [email protected]

© 2025 Mostmedia.io. Час будаваць масты

No Result
View All Result
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama

© 2025 Mostmedia.io. Час будаваць масты