Субота, 13 снежня 2025
No Result
View All Result
MOST Media
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama
No Result
View All Result
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama
No Result
View All Result
MOST Media
No Result
View All Result
Галоўная Гісторыі

«Можа быць Трэцяя сусветная…» Палякі — пра ядзерную зброю ў Беларусі

MOST MOST
30 чэрвеня 2023, 14:02
Гісторыі
A A
ядерное оружие в беларуси, что думают поляки про ядерное оружие в беларуси

Пуцін і Лукашэнка дамовіліся прывезці ў Беларусь расійскую ядзерную зброю. Спыталіся ў людзей на вуліцах Беластока, найбліжэйшага да Беларусі польскага ваяводскага горада, ці з’яўляецца гэтая зброя пагрозай і праблемай для Польшчы? Для Еўрасаюза? Для свету?..

 

***

— Зразумела, што ёсць небяспека. Беларусь зараз не прымае ўдзел у вайне непасрэдна, хоць фактычна яшчэ як прымае, а Беларусь — гэта таксама наш сусед. Таму тут ёсць яшчэ большая небяспека ў тым, што Польшча можа быць атакавана. Хоць маем надзею, што гэтага не будзе.

— Што з гэтым рабіць польскім вайскоўцам ці палітыкам?

— Мне здаецца, што Польшча таксама павінна неяк дбаць пра бяспеку. Напэўна, так і ёсць: мы дбаем пра бяспеку і недзе там на мяжы з Беларуссю зараз падвышаная гатоўнасць. Маю надзею, што Польшча, у выпадку чаго, будзе ў стане на самым пачатку ўсё адбіць… Калі нешта такое будзе. Але спадзяюся, нічога не будзе.

— Можа, тут, у Польшчы, мусяць з’явіцца амерыканскія ракеты ці нешта падобнае?

— Мы ў НАТА, таму яны павінны нам дапамагчы. Тут няма іншых магчымасцей, бо сама Польшча не мае сродкаў, каб абараніцца ад Беларусі і Расіі. Мы ў НАТА, і ўсё НАТА мусіць быць за намі, падтрымліваць і дапамагаць нам так, як і дагэтуль.

***

— Не ведаю, гэта не да мяне пытанне. Хутчэй да палітыкаў, вайскоўцаў, праўда?

— Але ці змогуць выкарыстаць атамную зброю?

—  Думаю, не.

— Тэхнічна не змогуць?

— Думаю, што наўпрост не выкарыстаюць.

***

— Я лічу, што гэта вельмі небяспечна. Гэта небяспека і для Польшчы, і для суседзяў побач з нашай дзяржавай. Тым больш, падазраю, што можа быць Трэцяя [сусветная] вайна на гэты момант… Але маю надзею, што нічога падобнага не адбудзецца.

***

— Ядзерная зброя не павінна распаўсюджвацца ні ў якіх краінах. Яе колькасць там, дзе яна ёсць, мусіць памяншацца, ці наогул трэба пазбавіцца ад яе. Таму, думаю, [шкодна] распаўсюджваць любую ядзерную зброю — ці гэта Беларусь, ці гэта Іран, ці… не ведаю.

***

— Ці з’яўляецца гэта праблемай і небяспекай для Польшчы?

— Канешне, гэта вялікая небяспека.

— А ці могуць Пуцін і Лукашэнка яе выкарыстаць?

— Ці могуць? Могуць.

***

— Праблема? У пэўным сэнсе, і так, і не. З перспектывы для Беларусі і Лукашэнкі — гэта толькі дадатковы аргумент для Пуціна, каб некалі ўвесці туды свае войскі, каб забяспечыць [ахову] сваім узбраенням, лакалізаваным у Беларусі. Але ў значнай ступені гэта не змяняе нашу стратэгічную сітуацыю, бо, калі захочуць яе [атамную зброю] выкарыстаць, то і так выкарыстаюць. Няважна, ці будзе яна ў Беларусі, ці ў якім іншым месцы. На маю думку, гэта толькі элемент забеспячэння інтарэсаў Расіі на тэрыторыі Беларусі.

***

— Можа быць праблема, можа быць… Але не павінна.

— Але ці змогуць атамную зброю выкарыстаць? Альбо гэта элемент запалохвання?

— На дадзены момант — запалохванне, каб Польшча не далучалася [да вайны]. У гэтым сэнс. Каб Польшча не ўлазіла, бо зашмат, магчыма, улазіць. Бо іншыя дзяржавы не ангажаваны настолькі, толькі Польшча.

***

— Трэба думаць, але будзе цяжка!

— Але агулам ці з’яўляецца гэта пагрозай для Польшчы, Еўрасаюза?

— Ёсць пагрозай. Для ўсяго свету гэта пагроза.

***

— У расійцаў ці ў Беларусі — усё адно пагроза, як любая атамная зброя.

***

— Думаю, так. Так.

***

— На маю думку, у сучасным свеце — не.

— Чаму?

— Бо атамная зброя, канвенцыйная ці балістычныя ракеты, можа дзейнічаць з любога месца на зямлі. Будзе гэта на 100 км далей, ці на 100 км бліжэй — няма розніцы…

— У такім разе, навошта гэта аперацыя з перавозам ракет з Расіі ў Беларусь?

— На маю думку, гэта эскалацыя канфлікту. Пагрозы. Падаграванне атмасферы. І ў іх гэта атрымліваецца.

***

— Ці з’яўляецца праблемай тое, што атамная зброя з Расіі хутка будзе ў Беларусі?

— Так.

— Што з гэтым рабіць?

— Не маю паняцця…

Тэгі: АртыкулыГалоўнае

ГАЛОЎНЫЯ НАВІНЫ

таксист в Варшаве

«За мой счет катали не пойми кого». Беларуска заметила, что с ее польской карты списываются деньги за чужие поездки в такси по Тбилиси

MOST
11 снежня 2025, 18:48

Минус 12 злотых за поездку в такси по Тбилиси. Увидев такое оповещение в приложении польского банка, Марина (имя изменено) подумала, что произошла ошибка. Сама она живет в Белостоке...

дети

В соцсети женщина поинтересовалась, где комфортнее растить детей — в Беларуси или в Польше. Эмигранты ей ответили

MOST
11 снежня 2025, 17:45

«Если заводить детей, где вам было бы комфортнее их растить и почему?» — спросила в Threads автор аккаунта great.ekt, пояснив, что ее интересует сравнение Беларуси и Польши. В...

историческая реконструкция в Польше

«Безопаснее, но меньше адреналина». Беларус создал «наемную дружину» для польских клубов исторической реконструкции

MOST
11 снежня 2025, 15:53

Когда Юрий уезжал из Беларуси, думал, что оставляет на родине многолетнее хобби — занятия исторической реконструкцией: бои, фестивали, костюмы и экипировку. Но в Польше он вернулся к любимому...

  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
  • Рэклама/Reklama
Пры выкарыстанні зместу MOST прачытайце нашы Правілы выкарыстання матэрыялаў

Звяжыцеся з намі: [email protected]

© 2025 Mostmedia.io. Час будаваць масты

No Result
View All Result
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama

© 2025 Mostmedia.io. Час будаваць масты