Панядзелак, 12 кастрычніка 2026
No Result
View All Result
MOST Media
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama
No Result
View All Result
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama
No Result
View All Result
MOST Media
No Result
View All Result
Галоўная Навіны

Беларускую валанцёрку затрымлівалі ва Украіне. Пыталіся пра вагнераўцаў

MOST MOST
11 жніўня 2023, 17:59
Навіны
A A
Наталля Грынь

Наталля Грынь. Крыніца: «Радыё Свабода»

Беларуска Наталля Грынь жыве ў Польшчы і ездзіць ва Украіну з гуманітарнай дапамогай. Падчас чарговай паездкі яна знікла на ўкраінскай тэрыторыі, родныя і сябры не маглі знайсці Наталлю некалькі дзён. Што з ёй здарылася, перадае «Радыё Свабода».

Наталля супрацоўнічае з фондам, які возіць гуманітарную дапамогу з Польшчы ў Харкаў. Мае адпаведныя дакументы. Першы раз, калі Наталля ездзіла з камандай у Харкаў і вярталася ў Польшчу, да яе не было ніякіх прэтэнзій. Непрыемныя прыгоды пачаліся падчас другой паездкі.

«29 ліпеня мая каманда паехала ў Польшчу, а я засталася ў Кіеве, каб вырашыць свае асабістыя пытанні. Потым села на аўтобус Кіеў – Варшава і паехала. Аўтобус па дарозе зламаўся, у выніку мы ехалі да мяжы каля 23 гадзін. Заставалася недзе хвілін дваццаць, калі аўтобус спынілі на блокпасту вайскоўцы. У іх узніклі пытанні да мяне, бо я мела беларускі пашпарт і ў ім рэгістрацыю ў Луганскай вобласці. Мяне знялі з аўтобуса і перадалі паліцыі», — расказала валанцёрка.

Наталля кажа, што жыла ва Украіне да пачатку поўнамаштабнай вайны. Каб працягнуць часовы дазвол на жыхарства, замежным грамадзянам ва Украіне трэба мець рэгістрацыю. Наталля зарэгістравалася ў сваякоў у паселішчы Крамянная Луганскай вобласці (цяпер яно пад расійскай акупацыяй).

Пасля затрымання, з яе слоў, Наталлю прывезлі ў львоўскую паліцыю і пасадзілі ў камеру. Жанчына прабыла за кратамі з вечара суботы да вечара аўторка. Беларуска кажа, што першы допыт пачаўся ў панядзелак. Паліцыю цікавіла, чаму ўкраінскія сваякі Наталлі засталіся пад акупацыяй. А таксама што яна ведае пра сітуацыю ў Беларусі і «вагнераўцаў».

Тым часам муж і сябры Наталлі пачалі яе шукаць, публікацыі аб знікненні жанчыны з’явіліся ў беларускіх недзяржаўных СМІ. У паліцэйскі пастарунак прыйшлі знаёмыя Наталлі.

У выніку ўвечары 1 жніўня яе адпусцілі, не даўшы ніякіх дакументаў.

Тэгі: Артыкулы

ГАЛОЎНЫЯ НАВІНЫ

полиция

«Кровавая пятница» и покушение на премьера. Главные новости Польши за неделю

MOST
11 кастрычніка 2026, 18:44

Рассказываем, что случилось в Польше с 5 по 11 октября 2026 года. После нескольких нападений в школах Мазовецкого воеводства в интернете расползлись слухи о «кровавой пятнице». 8 октября...

счет в польском банке РКО

Меняете счет в банке? На пособие 800+ нужно подавать новое заявление

MOST
9 кастрычніка 2026, 11:12

Получатели пособия на детей 800+, которые планируют сменить банковский счет, должны подать новое заявление. Такое разъяснение выпустило Управление социального страхования (ZUS). Ведомство рекомендовало делать это заблаговременно, с учетом...

нападения в польских школах

В польских школах усилены меры безопасности, но некоторые родители все равно не пускают детей

MOST
9 кастрычніка 2026, 08:56

Полиция Польши опровергает слухи о запланированных нападениях в школах. Они появились после нескольких подобных случаев, произошедших на этой неделе. Тем не менее в некоторых поветах 9 октября школы...

  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
  • Рэклама/Reklama
Пры выкарыстанні зместу MOST прачытайце нашы Правілы выкарыстання матэрыялаў

Звяжыцеся з намі: [email protected]

© 2026 Mostmedia.io. Час будаваць масты

No Result
View All Result
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama

© 2026 Mostmedia.io. Час будаваць масты