Субота, 11 ліпеня 2026
No Result
View All Result
MOST Media
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama
No Result
View All Result
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama
No Result
View All Result
MOST Media
No Result
View All Result
Галоўная Навіны

Намеснік кіраўніка МУС Польшчы: «Лукашэнка паспрабуе ўмяшацца ў выбары ў Польшчы»

MOST MOST
16 жніўня 2023, 14:40
Навіны
A A
Польшча пра Лукашэнка

Віцэ-кіраўнік польскага МУС Мацей Вонсік. Przemysław Chmielewski / Polskie Radio

Намеснік міністра ўнутраных спраў і адміністрацыі Польшчы Мацей Вонсік (Maciej Wąsik) лічыць, што правакацыі з боку Беларусі — гэта спроба дэстабілізаваць сітуацыю ў Польшчы перад парламенцкімі выбарамі.

«Мы пастаянна сочым за сітуацыяй на польска-беларускай мяжы і бярэм пад увагу факт, што Лукашэнка, хутчэй за ўсё, паспрабуе ўмяшацца ў выбары ў Польшчы дэстабілізуючы сітуацыю ў краіне, напрыклад, шляхам рознага роду правакацый», — сказаў ён у эфіры Польскага радыё.

У якасці прыклада ён прывёў беларускія верталёты, якія заляцелі ў паветраную прастору Польшчы.

«Калі беларускія верталёты зноў паляцяць, то павінна быць прынятая працэдура, выкладзеная ў міжнародным праве. Трэба адправіць сігналы, каб яны павярнулі назад, і даць ім зразумець, што яны знаходзяцца на iншым баку мяжы. Калі яны не рэагуюць на гэта, то толькі тады могуць быць прынятыя сілавыя меры», — падкрэсліў Вонсік.

Таксама Вонсіка спыталі, што адбудзецца, калі ПВК «Вагнер» пачне страляць па польскіх службах.

«Мы адкажам адэкватна», — адказаў ён, нагадаўшы, што ЗША і НАТА зазначылі, што напад вагнераўцаў будзе разглядацца  як агрэсія Пуціна супраць краін НАТА.

Тэгі: Артыкулы

ГАЛОЎНЫЯ НАВІНЫ

водительские права в Польше

Беларус за 1000 евро купил в России водительские права. Теперь у него проблемы в Польше

MOST
10 ліпеня 2026, 16:27

В Варшаве дорожная полиция остановила для проверки гражданина Беларуси, но его права показались патрульным подозрительными. Оказалось, мужчина купил их несколько лет назад в России. Теперь он может получить...

международная защита в Польше

Иностранка выиграла суд по ВНЖ у польских чиновников, хотя они ссылались на закон. Суд решил, что он противоречит Конституции

MOST
10 ліпеня 2026, 12:03

Воеводский административный суд в Гливице обязал воеводу Силезского воеводства рассмотреть заявление на вид на жительство в течение 30 дней. О деле рассказал портал Prawo.pl, MOST кратко пересказывает, что...

таксист в Варшаве

Иностранцев обяжут предоставлять справку о несудимости на родине для работы в польском такси — проект закона

MOST
9 ліпеня 2026, 11:45

Для работы в такси в Польше иностранцы должны будут предоставлять справку о несудимости, в том числе с родины. Требование не будет распространяться только на граждан стран ЕС или...

  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
  • Рэклама/Reklama
Пры выкарыстанні зместу MOST прачытайце нашы Правілы выкарыстання матэрыялаў

Звяжыцеся з намі: [email protected]

© 2026 Mostmedia.io. Час будаваць масты

No Result
View All Result
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama

© 2026 Mostmedia.io. Час будаваць масты