Субота, 7 лютага 2026
No Result
View All Result
MOST Media
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama
No Result
View All Result
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama
No Result
View All Result
MOST Media
No Result
View All Result
Галоўная Навіны

«Голас меншасці, які павінен быць пачуты» Беларуска-ўкраінскі драматург напісаў п’есу пра мігрантаў у Польшчы

MOST MOST
1 верасня 2023, 13:26
Навіны
A A
«Голас меншасці, які павінен быць пачуты» Беларуска-ўкраінскі драматург напісаў п’есу пра мігрантаў у Польшчы

Крыница: Oko.press

У Варшаве адбылася прэм’ера спектакля «Мазайка». Дакументальная п’еса распавядае пра двух мігрантаў у Польшчы — беларускамоўную грузінку і таксіста з татарскімі каранямі, якому праз цёмны колер скуры не вераць, што ён нарадзіўся ў Беларусі, і часта прыгнячаюць.

Героі шукаюць сваё месца ў новым асяроддзі і пры гэтым імкнуцца не страціць уласную беларускасць.  Стваральнік п’есы — беларуска-ўкраінскі драматург Віталь Карабань. Ён распавёў MOST, чаму п’еса пісалася для палякаў і перад якім выбарам стаяць беларусы.

— Пасля пачатку ваенных дзеянняў ва Украіне я апынуўся ў Варшаве і прыкладна ў той час распачаў пошук герояў, — дзеліцца Віталь. — Тыя два вобразы, якія сустракаюцца ў п’есе — беларускамоўная грузінка Софіко і таксіст Макс — я скампіляваў з розных людзей, якіх я сустракаў і з якімі вёў размовы. Аднойчы, падчас вакацый, позна вяртаўся дадому і ў адной з пякарань заўважыў дзяўчынку — яна прыбіралася пасля працоўнага дня. Тады я проста застаўся, каб паразмаўляць з ёй.

Не так даўно мы ехалі на трамваі з сябрам. Мужчына гучна скардзіўся, што мы прыехалі ў яго краіну і жывем на яго падаткі. Нават калі мы выйшлі, ён рушыў услед за намі і крычаў на нас.

Урывак з маналогу Сафіко з пьесы «Мазайка»

Персанаж таксіста пераклікаецца з уласным вопытам Віталя:

— Я выглядаю не зусім як тыповы беларус. З дзяцінства мяне заўжды называлі румынам з-за тона скуры. І калі я сеў да таксіста ў машыну, ён адразу спытаўся ў мяне: «Ты што, з Крыма?» І мы з ім паразмаўлялі. Апынулася, што ён беларус з крымскімі каранямі, а па лініі майго дзеда таксама ёсць крымскія татары.

Усё было файна, пакуль мы не наведалі яе сяброў. Калі яны ўбачылі мяне, яны спыталі, чаму на вакацыях я загараў, а Іоанна— не. Мы не былі на вакацыях, у мяне такі колер твару.

Урывак з маналогу Макса з пьесы «Мазайка»

Падчас напісання п’ес, трэба сачыць за тым, як змяняецца кантэкст вакол нас, адзначае Віталь.

— Я бачыў: Польша ўпершыню сутыкаецца з тым, што ёй давядзецца жыць з такой масай мігрантаў. Калі я размаўляў з сябрамі палякамі, яны казалі: «Слухай, ніколі такога не было. У нас няма вопыту, адсутнічаюць інтэграцыйныя праграмы. Насамрэч мы не ведаем, хто такія ўкраінцы. Усё, што нам выкладалі на ўроках гісторыі — гэта Валынская разня. Мы не ведаем, хто такія беларусы, і знаходзімся ў шокавым стане». А акрамя гэтага ў Польшчу прыязджаюць афрыканскія і індусскія студэнты.

Віталь збіраў матэрыял для п’есы каля года. А трапіўшы на мастацкую рэзідэнцыю «Беларусь. Украіна», якая праходзіла ў Варшаве, напісаў тэкст за тыдзень.

Некаторыя моманты п’есы былі дапісаны дзякуючы супрацы з акторамі. Ролю Софіко таксама выконвае беларускамоўная грузінка Кэціван Асраташвілі. Яна падзялілася сваімі ўспамінамі аб дзяцінстве, калі бацька падчас застолляў прамаўляў длінныя і прыгожыя тосты. Усё гэта ўвайшло ў канчатковы варыянт п’есы. У выніку атрымаўся музычны спектакль — діджэйскі тэхна-сэт, у якім выкарыстаныя гукі з пекарні і таксі.

Музыку таксама пісаў беларускі мігрант Мікіта Залатар, а напрыканцы пастаноўкі Кэціван спявае пад саўндтрэк, які яна стварыла сама.

«Тое, што нам баліць»

Драматург дзеліцца, што пасля прэм’еры «Мазайкі» асноўны водгук ад беларусаў быў такі: «Гэта тое, што мы ўсе абмяркоўваем і тое, што нам баліць».

— Але гэтая п’еса пісалася для палякаў. Мой куратар Раман Паўлоўскі сказаў: «Твая п’еса — голас меншасці, які павінен быць пачуты». Перад палякамі стаіць пытанне, прымаць або не прымаць нас. А для нас, беларусаў, наступіў пераломны момант. Ці прымем мы польскае культурнае ассяродзе або застанемся беларусамі ва ўласнай суполцы? На якой мове будзем выхоўваць сваіх дзетак? І кім мы ўвогуле будзем?

Віталь распавядае, што калі ўсё атрымаецца, то «Мазайку» можна будзе паглядзець у Варшаўскім бары Backdoor, а таксама ў Беластоку падчас фестываля Art Weekend.

— Нягледзячы на тое, што ўсе мы знаходзімся ў падвешаным стане, будзем намагацца даць п’есе жыццё. Але паўтаруся: яе трэба несці палякам. Бо калі ў інстаграме я чытаў водгукі на «Мазайку», палякі пісалі: «Але ў чым справа? Украінцы маюць магчымасць адкрыць ІП у Польшчы».

Драматург кажа, што творцы-мігранты таксама знаходзяцца ў няпростых абставінах. Займацца творчасцю атрымліваецца толькі ў вольны час. Няма нават гаворкі пра грошы, якія б дазволілі спакойна сядзець і пісаць п’есы або кнігі.

Пачытаць «Мазайку» цалкам можна на платформе Oko.press.

Тэгі: АртыкулыГалоўнае

ГАЛОЎНЫЯ НАВІНЫ

поезда в Польшу

Слышали слух, что Польша запускает электрички в Беларусь? Возможно, это маркетинговый ход польской компании с беларусскими корнями

MOST
6 лютага 2026, 19:48

Государственный бларусский телеканал «Первый информационный» сообщил, что с 1 апреля Польша собирается возобновить пассажирское железнодорожное сообщение с Беларусью. Теперь страница с новостью удалена, но Гугл помнит ее, к...

Варшава

Опрос: 46% жителей Польши испытывают неприязнь к беларусам. Что это значит?

MOST
6 лютага 2026, 11:12

46% жителей Польши испытывают неприязнь к беларусам. Еще 26% относятся к беларусам равнодушно, и 19% симпатизируют им. Таковы результаты январского опроса Центра исследований общественного мнения CBOS. CBOS каждый...

задержали на работу на разведку

Военная контрразведка Польши полтора года следила за сотрудником Минобороны, который работал на беларусские спецслужбы

MOST
6 лютага 2026, 08:00

Сотрудника Минобороны Польши, которого 3 февраля задержали в Варшаве за работу на беларусскую разведку, разоблачили еще в 2024 году, но с тех пор следили за ним и использовали...

  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
  • Рэклама/Reklama
Пры выкарыстанні зместу MOST прачытайце нашы Правілы выкарыстання матэрыялаў

Звяжыцеся з намі: [email protected]

© 2025 Mostmedia.io. Час будаваць масты

No Result
View All Result
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama

© 2025 Mostmedia.io. Час будаваць масты