Нядзеля, 23 жніўня 2026
No Result
View All Result
MOST Media
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama
No Result
View All Result
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama
No Result
View All Result
MOST Media
No Result
View All Result
Галоўная Навіны

«У СV пазначыў, што добра ведае беларускую — і яго запрасілі». Наведалі беларускі ліцэй у Бельску-Падляшскім

MOST MOST
11 верасня 2023, 15:24
Навіны
A A
беларускі ліцэй у Бельску-Падляшскім

Фота: MOST

Сярод шматлікіх навучальных устаноў Польшчы, што распачалі новы год 4 верасня, — беларускі ліцэй у Бельску-Падляшскім. Журналіст MOST наведала яго і даведалася, чаму валоданне беларускай мовай тут лічаць добрым пунктам у рэзюмэ.

II Ліцэй у Бельску-Падляшскім распачаў сваю гісторыю ў 1944 годзе — у той час ён існаваў у выглядзе чатырохгадовай Беларускай дзяржаўнай гімназіі, а таксама двухгадовай Беларускай сярэдняй школы.

Афіцыйна ўстанова называецца ліцэем з беларускай мовай навучання. Фактычна ўсе асноўныя прадметы, канечне, выкладаюцца па-польску, але факультатыўна вучні наведваюць заняткі беларускай мовы і літаратуры — агульна тры гадзіны на тыдзень. У трэціх класах ёсць дадатковая гадзіна па гісторыі і культуры беларускай меншасці, распавяла настаўніца беларускай мовы Ганна Бражоўская.

У статуце ліцэя прапісана, што яго дзейнасць накіравана на падтрымку беларускай культуры сярод навучэнцаў. Беларусаў, якія зусім нядаўна з’ехалі з радзімы, ліцэй можа здівіць: у класе бел-чырвона-белы сцяг, а калідоры ўпрыгожаныя стэндамі, якія распавядаюць пра Браніслава Тарашкевіча (яго імя носіць ліцэй) і «Пагоню». Пры ліцэі ёсць невялікая праваслаўная капліца.

Сёлета ў ліцэй паступіла больш за 90 вучняў. Сярод іх палякі і этнічныя беларусы, а таксама ўкраінцы, якія вымушана пакінулі радзіму. Колькасць украінцаў аднак увесь час змяняецца, бо некаторыя сем’і пераязжаюць на захад Польшчы, паведаміў дырэктар ліцэя Уладзімір Вавульскі.

У асноўным у ліцэй паступаюць дзеці з пачатковай школы, якая знаходзіцца побач з ліцэем, а таксама дзеці бацькоў, якія самі вучыліся ў гэтым ліцэі.

беларускі ліцэй у Бельску-Падляшскім
Фота: MOST

— Зараз бацькі перад пачаткам навучальнага года пішуць заяву, калі іх дзеці плануюць наведваць урокі беларускай. Раней такіх правіл не было: за ўсю гісторыю існавання ліцэя мову вывучалі ўсе, а потым здавалі экзамены, — кажа Ганна Бражоўская.

Дзецям больш за ўсё падабаецца Багдановіч

Навучэнцы, якія займалі высокія месцы ў алімпіядах або з добрай адзнакай здавалі экзамены, маглі прэтэндаваць на паступленне ў прэстыжныя польскія ўніверсітэты: беларускую мову залічвалі як замежную, нароўні з ангельскай або нямецкай.

— Мой выхаванец вучыўся ў Вышэйшай тэхнічнай акадэміі ў Варшаве. Дзесьці на трэцім курсе ён разам з аднагрупнікамі пачаў шукаць працу: у СV пазначыў, што добра ведае беларускую мову. Ён быў адзіны, каго запрасілі на тую працу, — адзначае Бражоўская.

Падручнікі для вывучэння мовы рыхтуюць настаўнікі з Гайнаўкі — горада, які з’яўляецца цэнтрам беларускай нацыянальнай меншасці. Суразмоўца адзначае, што ў беларускіх школах ухіл робяць на вывучэнні мовы, літаратура ж адыходзіць на другі план. У ліцэі — не так.

— Перадусім навучаем арфаграфіі, да кожнай тэмы імкнемся падбіраць патрэбную лексіку. Рыхтуемся і да сдачы экзаменаў: распавядаем дзецям, як правільна інтэрпрэтаваць і аналізаваць вершы.

З беларускіх класікаў дзецям больш за ўсё падабаецца Максім Багдановіч, лічыць настаўніца. Цікавяцца таксама творчасцю Васіля Быкава.

Тэгі: АртыкулыГалоўнае

ГАЛОЎНЫЯ НАВІНЫ

депортация из Польши

Налоговая реформа и новая миграционная политика. Главные новости Польши за неделю

MOST
23 жніўня 2026, 19:34

Рассказываем, что случилось в Польше с 17 по 24 августа 2026 года. Правительство представило реформу ставок подоходного налога. Необлагаемую налогом сумму предлагается оставить той же — 30 тыс....

фургон

На трассе в Польше у беларуса закончилось топливо. Оказалось, он пьян, а фургон украден

MOST
21 жніўня 2026, 17:47

В Польше, недалеко от границы с Беларусью, задержали 40-летнего беларуса, в машине которого закончилось топливо. Полицию вызвали очевидцы, заметившие водителя, который пытается остановить проезжающие автомобили. Но когда на...

граница Польша

Выезда из Беларуси в Польшу ждет больше 2700 легковых автомобилей

MOST
21 жніўня 2026, 16:07

На выезд из Беларуси в Польшу через пункты пропуска «Брест», «Брузги» и «Берестовица» в электронной очереди зарегистрированы больше 2700 легковых автомобилей. Это следует из статистики Погранкомитета Беларуси на...

  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
  • Рэклама/Reklama
Пры выкарыстанні зместу MOST прачытайце нашы Правілы выкарыстання матэрыялаў

Звяжыцеся з намі: [email protected]

© 2026 Mostmedia.io. Час будаваць масты

No Result
View All Result
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama

© 2026 Mostmedia.io. Час будаваць масты