Чацвер, 15 кастрычніка 2026
No Result
View All Result
MOST Media
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama
No Result
View All Result
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama
No Result
View All Result
MOST Media
No Result
View All Result
Галоўная Навіны

У польскай Гайнаўцы бацькі змагаюцца за права сваіх дзяцей не вывучаць беларускую мову

MOST MOST
14 верасня 2023, 14:11
Навіны
A A
беларускі ліцэй у Гайнаўцы

Ліцэй. Крыніца: Вікіпедыя / Wspolczesna.pl/

У польскай Гайнаўцы частка бацькоў выступіла супраць таго, каб іх дзеці вывучалі беларускую мову ў ліцэі. Кіраўніцтва ж настойвае, што абавязковае вывучэнне беларускай мовы прапісана ў статуце навучальнай установы. І прапануе нязгодным перавесці дзяцей у іншы ліцэй. Пра канфлікт распавяла Gazeta Współczesna.

Гайнаўка — невялікі горад у Падляскім ваяводстве на заходняй ускраіне Белавежскай пушчы. Ён з’яўляецца цэнтрам беларускай нацыянальнай меншасці ў Польшчы. У горадзе дзейнічае II ліцэй з дадатковым вывучэннем беларускай мовы. Да нядаўняга часу гэты прадмет вывучалі ўсе навучэнцы ліцэя.

Бацькі, якія спрабуюць вызваліць сваіх дзяцей ад вывучэння беларускай мовы, літаратуры і традыцый, спасылаюцца на палажэнні Закона аб адукацыі. Іх пазіцыю заняў таксама куратар адукацыі. Ён лічыць, што трэба даць магчымасць дзецям адмовіцца ад вывучэння мовы і прадметаў, звязаных з культурай і традыцыямі меншасці, захаваўшы права навучацца ў ліцэі.

Кіраўніцтва школы тлумачыць, што ў статуце ліцэя выразна сказана, што ўсе вучні вывучаюць беларускую мову, а адмова ад яе можа, напрыклад, прывесці да праблемы з прызнаннем экзамену на атэстат сталасці. Да таго ж у абавязковым вывучэнні беларускай мовы — асаблівая спецыфіка і даўняя традыцыя ліцэя. А настаўнікі кажуць, што гэтыя прадметы пашыраюць кругагляд навучэнцаў.

Тым, хто не хоча вывучаць беларускую, прапануюць перайсці ў іншую навучальную ўстанову.

Бацькі супраць. Кажуць, што ў «польскім» ліцэі няма такіх профільных класаў, як у «беларускім». Да таго ж тут можна выбраць вывучэнне дадатковай мовы, напрыклад французскай, якой няма ў іншых месцах у Гайнаўцы.

«Я не з’яўляюся прадстаўніцай беларускай меншасці і ўсё ж я выбрала гэтую школу, таму што альтэрнатывай быў ад’езд у Беласток, а пра гэта не магло быць і гаворкі», — сказала мама аднаго з вучняў.

Тэгі: Артыкулы

ГАЛОЎНЫЯ НАВІНЫ

ВНЖ в Польше

Во Вроцлаве чиновники завершили около 16 тысяч дел иностранцев из более чем 24 тысяч просроченных

MOST
14 кастрычніка 2026, 19:11

К концу сентября 2026 года Воеводский ужонд во Вроцлаве завершил почти 16 тыс. из более чем 24,6 тыс. просроченных дел иностранцев. Об этом госорган сообщил по итогам встречи...

допрос на беларусской границе

Африканка пыталась выехать из Беларуси в Польшу по паспорту сестры. Обман раскрылся

MOST
14 кастрычніка 2026, 13:32

Гражданка Мали пыталась выехать в Польшу через Брест по паспорту двоюродной сестры, чтобы потом уехать во Францию. Об инциденте рассказал Госпогранкомитет Беларуси. Вечером 8 октября девушка прибыла в...

ВНЖ в Польше

Как обстоят дела с легализацией в Польше беларусов на фоне других иностранцев?

MOST
14 кастрычніка 2026, 09:56

За восемь месяцев 2026 года воеводские ужонды Польши рассмотрели почти 238 тыс. заявлений иностранцев на ВНЖ (часовы побыт, сталы побыт и карту долгосрочного резидента ЕС). В 85,8% случаев...

  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
  • Рэклама/Reklama
Пры выкарыстанні зместу MOST прачытайце нашы Правілы выкарыстання матэрыялаў

Звяжыцеся з намі: [email protected]

© 2026 Mostmedia.io. Час будаваць масты

No Result
View All Result
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama

© 2026 Mostmedia.io. Час будаваць масты