Субота, 24 мая 2025
No Result
View All Result
MOST Media
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama
No Result
View All Result
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama
No Result
View All Result
MOST Media
No Result
View All Result
Галоўная Навіны

«Чорт, што адбываецца?!» Наведалі фестываль японскай культуры Moricon 2023

MOST MOST
14 верасня 2023, 16:21
Навіны
A A
Moricon 2023

На фестывалі Moricon 2023. Здымак: MOST

Героі анімэ, дэманы, тэлепузікі, робаты, самураі — усе гэтыя і мноства іншых вобразаў давялося сустрэць на фестывалі японскай культуры Moricon 2023, які адбыўся з 8 па 10 верасня ў Беластоку. Ён прапаноўваў звыш за 120 мерапрыемстваў — ад гульняў у маджонг да караоке, лекцый і майстар-класаў.

Як паведамляюць арганізатары, імпрэзу наведала каля 1 800 фанатаў. Сярод іх — і журналісты MOST.

Што такое Moricon 2023?

Moricon (ад mori — «лес», con — «канвент») — гэта штогадовы Падляшскі фестываль анімэ-культуры. Афіцыйная назва сустрэчы — навукова-культурная імпрэза Moricon 2023, або — канвент. Арганізатары — таварыства «Жабенька» (Stowarzyszenie Żabenka) і Палітэхніка Беластоцка. Якраз на тэрыторыі ўніверсітэта і праходзіў фестываль: на двух паверхах Цэнтра сучаснага навучання і ў залі Электратэхнічнага аддзялення.

Мэта фестывалю — пашырэнне ведаў пра японскую культуру і анімацыю. Аўдыторыя — фанаты анімэ, мангі і культуры Азіі, але таксама і фантастыкі, настольных і кампутарных гульняў.

Мерапрыемства закрытае і платнае — каб наведаць яго, трэба было набыць квіток (на адзін дзень ці на ўсе тры). Ніякіх абмежаванняў па ўзросце не было, але ўдзельнікі да 18 гадоў мусілі мець падпісаны дазвол ад бацькоў або апекуноў, а да 12 — маглі прыйсці толькі з імі разам.

З забаронаў — ужыванне алкаголю на тэрыторыі палітэхнікі. Да таго ж удзельнікаў папярэджвалі, што ў нецвярозым стане ўваход забаронены.

Kurde, co sie dzieje?!

Галоўнымі падзеямі канвенту сталі конкурс касплэю (кожны з удзельнікаў не проста паказваў касцюм, але і распавядаў гісторыю персанажа) і выступы ідал-гуртоў Honeyed Idols і Milky Way Heroes, якія спецыялізуюцца на стварэнні кавераў відэакліпаў у рытме k-popu. Дарэчы, ідал-гурты — гэта адна са з’яў японскай поп-культуры. Звычайна яны складаюцца з маладых дзяўчат, якія спяваюць і танчаць.

Кіроўца таксі, які падвозіць нас да месца дзеяння, раптам вымаўляе: «Kurde, co sie dzieje?!» («Чорт, што адбываецца?!»). Ён выглядае здзіўленым і ўзрушаным, гледзячы на натоўп удзельнікаў, які арганізавана ідзе на канцэрт ідал-гурту Honeyed: большасць — у касцюмах ці вобразах.

На ўваходзе ў асноўны будынак збіраецца чарга з такіх персанажаў. То тут, то там хтосьці вітаецца і прапаноўвае сфоткацца разам.

На кожную гадзіну — да 12 розных актыўнасцяў

Уваходзім у партэр Цэнтра сучаснай адукацыі. Тут размясціліся маркет, стэнды кірмашу, фудкорт, прастора «Аула», дзе праходзяць конкурсы і лекцыі; «Мастацкі куток» з выставай арыгамі і заняткамі па маляванні, а таксама «Чытальня» — зона настольных гульняў і гульні ў мафію. Наведвальнікі абсалютна ўключаныя ў тое, што адбываецца на лекцыях, у гульнях і конкурсах — гэта сапраўды захапляе.

Падымаемся на другі паверх. Тут зоны хэндмэйд-кірмашу, адпачынку і забаў. Дарэчы, і фудкорт, і кірмашы — цалкам у тэматыцы азіяцкай культуры. На фудкорце можна купіць цукеркі і батончыкі з норы і супер-вострай лапшы. На кірмашы — кнігі, часопісы, плакаты, фігуркі, упрыгожванні, аксэсуары,  мноства дробных вырабаў: налепак, малюнкаў, паштовак, цацак.

Moricon 2023
На фестывалі Moricon 2023. Здымак: MOST

Для навігацыі можна спампаваць на тэлефон праграму Konwencik (дарэчы, гэта адначасова і гайд па актуальных і будучых падобных фестывалях у Польшчы). Зручна: можна не толькі адзначыць пункты з праграмы, на якія хочацца патрапіць, але і зарыентавацца, дзе менавіта мерапрыемства будзе праходзіць. А выбіраць складана, бо на кожную гадзіну прыходзіцца да 12 розных актыўнасцяў.

Непадалёк ад гэтага будынка — Goblin Arena. Пад адкрытым небам ахвотныя сыходзяцца ў імправізаваных бітвах і дуэлях. Зброя самая розная, але бяспечная — з мяккіх матэрыялаў, аблепленых скотчам.

«Агульная справа так аб’ядноўвае людзей»

Заўважаем, што вакол у асноўным моладзь. Мяркуючы па размовах, многія прыехалі з іншых гарадоў Польшчы: такія фестывалі — гэта цудоўны спосаб апынуцца ў коле «сваіх». Рознакаляровыя валасы, вушкі, хвасты, яскравыя макіяжы, смелыя касцюмы і абсалютная адкрытасць — шмат хто ходзіць з шыльдачкамі Free Hugs (бясплатныя абдымкі), абменьваецца кантактамі і наўпрост знаёміцца. Сярод удзельнікаў ёсць і беларусы.

Дыяна — адна з валанцёрак фестывалю. Яна родам са Слоніма, але палову жыцця жыве ў Польшчы і зараз вучыцца ва ўніверсітэце ў Беластоку.  Да Maricona далучылася па запрашэнні аднагрупніцы.

— Я не зусім у тэме аніме, але чаму б і не? У такіх фестывалях раней не ўдзельнічала. Але ў нас пры школе ад Цэнтра дадатковай адукацыі быў гурток, мы праводзілі канцэрты бардаўскіх песень, таму я пастаянна ў чымсьці такім.

Пытаемся: ці моцна адрозніваюцца беларусы ад палякаў па адкрытасці і самавыражэнні?

— Мне здаецца, тут справа не столькі ў нацыянальнасці, колькі ў тым, што ўсіх аб’ядноўвае агульны інтарэс — да анімэ, касплэю. Для мяне гэта ўсё новае, але я захапляюся тым, што агульная справа так аб’ядноўвае людзей. У мяне проста душа радуецца. Я ўпэўненая, што калі б штосьці падобнае рабілі і беларусы, то яно было б не горшым. Мне здаецца, мы таксама здольныя на такое, проста ў нас няма такіх магчымасцяў арганізацыі.

Дыяна думае, што у наступным годзе, магчыма, таксама пастараецца прыдумаць нейкі касцюм.

Спаткаем яшчэ дзвюх дзяўчат з Беларусі, яны вучацца ў адной са школ Беластока. На фестываль патрапілі амаль выпадкова — мама адной убачыла абвестку пра імпрэзу ў інтэрнэце літаральна за дзень да яе. Дзяўчаты цікавяцца анімэ-культурай: з улюбёных называюць мангу  «Свет, які кіруецца катамі», анімэ «Намбака», «Сэйлармун» і «Магістр д’ябальскага культу».

Што калі не ведаў пра Moricon

Патрапіць на Moricon варта хаця б для таго, каб уразіцца атмасферай і арганізацыяй. Свабода самавыражэння сапраўды захапляе.

Наступны Moricon адбудзецца ў верасні 2024 года, дакладныя даты абвесцяць пазней. За імі можна сачыць на сайце moricon.pl.

Падобныя канвенты ў Польшчы адбываюцца рэгулярна. Напрыклад, у бліжэйшыя месяцы адбудуцца фестывалі Copernicon 2023 (касмічная тэматыка), Festiwal Fantastyki Opolcon 2023 (фантастыка і фэнтэзі), Tsukimi 2023 (японская культура). Акрамя вышэй узгаданай праграмы konwencik, сачыць за імі можна на сайце konwenty.info.

Тэгі: АртыкулыГалоўнае

ГАЛОЎНЫЯ НАВІНЫ

Туристический бон для Подляшья

Подляшье расширяет программу, по которой туристы могут получить до 400 злотых на отдых

MOST
23 мая 2025, 18:14

Подляское воеводство расширяет программу по привлечению туристов (bon turystyczny), в рамках которой доплачивает до 400 злотых тем, кто приезжает на отдых в регион. Ее бюджет увеличен в два...

Ночь открытых судов

Инсценировки судебных процессов и киносеанс на свежем воздухе. Рассказываем, куда сходить на первую в Польше «Ночь открытых судов»

MOST
23 мая 2025, 14:39

В Польше впервые проходит акция «Ночь открытых судов». 23 мая, в День правосудия, суды по всей стране будут открыты для желающих познакомиться с судебной системой изнутри. В этот...

работа для иностранцев в Польше

Что это за список профессий, по которым иностранцам не дадут разрешение на работу в Польше? Минтруда прокомментировало ситуацию

MOST
23 мая 2025, 11:55

С 1 июня в Польше отменяется так называемый тест рынка труда — не нужно будет проверять, можно ли на предприятие, которое хочет нанять иностранца, трудоустроить польского безработного. Но...

  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
  • Рэклама/Reklama
Пры выкарыстанні зместу MOST прачытайце нашы Правілы выкарыстання матэрыялаў

Звяжыцеся з намі: most@mostmedia.io

© 2025 Mostmedia.io. Час будаваць масты

Кіраваць згодай Cookies
Мы і нашы партнёры атрымліваем доступ і захоўваем інфармацыю на прыладзе і апрацоўваем асабістыя дадзеныя, такія як унікальныя ідэнтыфікатары і стандартную інфармацыю, якая адпраўляецца прыладай, альбо дадзеныя прагляду, каб выбраць і прафіляваць персаналізаваны змест і рэкламу, вымераць змест і рэкламную эфектыўнасць, а таксама распрацоўка і ўдасканаленне прадукцыі. Са згоды карыстальніка мы і нашы партнёры можам выкарыстоўваць дакладныя дадзеныя геалакацыі і ідэнтыфікацыю шляхам сканавання прылад. Націскаючы «Прыняць», вы пагаджаецеся на апрацоўванне звестак намі і нашымі партнёрамі, як апісана вышэй. Перш як пагадзіцца ці адмовіцца, вы можаце атрымаць больш падрабязную інфармацыю і змяніць наладкі. Для некаторых відаў апрацоўвання звестак не патрэбная вашая згода, але вы маеце права не пагадзіцца. Параметры не будуць распаўсюджвацца на іншыя сайты, што маюць глабальны альбо сэрвісны дазвол.
Функцыянал Always active
Тэхнічнае сховішча або доступ строга неабходныя з законнай мэтай забеспячэння магчымасці выкарыстання пэўнай паслугі, відавочна запытанай падпісчыкам або карыстальнікам, або з адзінай мэтай ажыццяўлення перадачы паведамленняў па сетцы электронных камунікацый.
Preferences
The technical storage or access is necessary for the legitimate purpose of storing preferences that are not requested by the subscriber or user.
Статыстыка
Тэхнічнае сховішча або доступ, якія выкарыстоўваюцца выключна ў статыстычных мэтах. The technical storage or access that is used exclusively for anonymous statistical purposes. Without a subpoena, voluntary compliance on the part of your Internet Service Provider, or additional records from a third party, information stored or retrieved for this purpose alone cannot usually be used to identify you.
Маркетынг
Тэхнічнае сховішча або доступ, неабходныя для стварэння профіляў карыстальнікаў для адпраўкі рэкламы або для адсочвання карыстальніка на вэб-сайце або на некалькіх вэб-сайтах у аналагічных маркетынгавых мэтах.
Manage options Manage services Manage vendors Read more about these purposes
Налады
{title} {title} {title}
No Result
View All Result
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama

© 2025 Mostmedia.io. Час будаваць масты