Аўторак, 9 чэрвеня 2026
No Result
View All Result
MOST Media
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama
No Result
View All Result
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama
No Result
View All Result
MOST Media
No Result
View All Result
Галоўная Гісторыі

«Жонка часам не разумее, чаго ад яе хоча дачка». Беларус і полька выхоўваюць дзіця-білінгва

MOST MOST
27 верасня 2023, 13:57
Гісторыі
A A
дзеці білінгвы

Здымак носіць ілюсрацыйны характар. Крыніца: Gautam Arora / Unsplash

Беларус Ягор жыве ў Польшчы некалькі гадоў. Яго жонка — полька. Іх дачцэ год і дзевяць месяцаў. Дзіця ўжо пачало размаўляць — і на польскай, і на беларускай, — але не без нюансаў. Ягор распавёў MOST, як выхоўвае маленькага білінгва.

Білінгвізм — свабоднае валоданне дзвюма мовамі і іх практычнае ўжыванне; двухмоўе.

Ягор таксама рос білінгвам, бо вучыўся ў беларускамоўнай школе. Размаўляў і па-беларуску, і па-руску.

Зараз з жонкай і яе сам’ёй размаўляе на польскай, а са сваімі бацькамі і сям’ёй брата — на беларускай. Таму дачка знаходзіцца ў двухмоўным асяроддзі і запамінае і беларускія, і польскія словы. Размаўляе больш па-польску, і ў будучым гэта мова, верагодна, будзе дамінуючай. Але беларускія словы таксама разумее і ўжывае.

— Жонка не валодае беларускай мовай, таму часам не разумее, што ад яе хоча дачка — тады я прыходжу на дапамогу, — кажа Ягор. — А нядаўна застаўся з дачкой сам на тры дні. Шпацыравалі разам, і яна выбірала кірунак, у якім нам ісці. Замест польскага «там» пачала казаць беларускае «туды» альбо «сюды». Потым жонка вяла яе ў садок, і дачка зноў стала выкарыстоўваць гэтыя словы. Жонка не магла яе зразумець.

«Дзеці ствараюць сваю ўласную мову»

Але сапраўдных праблем з білінгвізмам не было, і Ягор упэўнены, что ў будучыні білінгвам дачкі ніяк не паўплывае на працэс навучання.

— Патрэбны час, каб прыстасавацца. Не трэба думаць, што дзіця будзе горш развівацца ці не будзе ведаць аніводнай мовы, бо блытае словы. Гэта нармальна нават да 3-4 гадоў. Дзеці не разумеюць, што ўжываюць словы з дзвюх моваў, таму ствараюць сваю ўласную мову. Але з часам гэта праходзіць.

Фанетыка беларускай і польскай адрозніваюцца, але Ягор не хвалюецца, што дачка будзе «щекаць і чекаць», бо «палова Беларусі размаўляе па-руску з беларускім акцэнтам — і нічога страшэннага ў гэтым няма».

А вось значэнні некаторых слоў дзяўчынка ўжо блытае: ідучы каля будоўлі, кажа «кран» замест «dźwig». Яе маці гэта вельмі смешыць. Дарэчы, з бабуляй і дзядуляй з Беларусі дзіця размаўляе часта, але таксама на «сваёй» мове.

— З польскімі дзецьмі дачка пакуль што размаўляе няшмат. Але калі пачне больш актыўна, то будзе рабіць гэта неяк па-свойму, як прызвычаілася. Як з намі дома, — мяркуе Ягор.

Спяваюць Вайцюшкевіча і чытаюць «Kicia Kocia»

Беларуская культура з’яўляецца значнай часткай выхавання дачкі. Сям’я ўключае ёй беларускія казкі і музыку, а таксама «Пэтсан і Фіндус» у беларускім перакладзе. Ягор кажа, што дзяўчынка вельмі любіць «Калыханку» і песню Зміцера Вайцюшкевіча «На Каляды», якую часта спявае.

А вось якасць беларускай літаратуры для дзяцей сям’і не падабаецца.

— Было б файна, калі б польскія кнігі «Kicia Kocia» і «Pucio» былі перакладзены на беларускую мову, — кажа беларус.

Тэгі: АртыкулыГалоўнае

ГАЛОЎНЫЯ НАВІНЫ

Кароль Навроцкий

Беларуска создает кукол-мотанок. Одну из них подарили президенту Польши

MOST
9 чэрвеня 2026, 15:23

Ангелочка, созданного беларуской Ольгой Пашкович, в январе подарили президенту Польши Каролю Навроцкому. Делать куколок-мотанок мастерица начала в эмиграции, и всего за несколько лет они разлетелись по миру, в...

штрафы для водителей в Польше

Поляки обсуждают в соцсетях, нужно ли запретить обмен иностранных водительских прав на польские без экзамена

MOST
9 чэрвеня 2026, 13:10

В польских группах в соцсетях активно обсуждают, стоит ли ввести дополнительный экзамен на вождение для иностранцев, которые обменивают национальные водительские права на польские. Поводом стала резонансная авария под...

врач

«Люди стесняются вызвать скорую». Беларуска работает дежурным врачом в Польше и выезжает на констатацию смерти

MOST
8 чэрвеня 2026, 18:58

Юлия работает врачом в Польше, в учреждении, которое оказывает помощь в ночное время, выходные и праздничные дни (NPL). К ней пациенты приходят, когда обычные поликлиники уже закрыты, а...

  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
  • Рэклама/Reklama
Пры выкарыстанні зместу MOST прачытайце нашы Правілы выкарыстання матэрыялаў

Звяжыцеся з намі: [email protected]

© 2026 Mostmedia.io. Час будаваць масты

No Result
View All Result
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama

© 2026 Mostmedia.io. Час будаваць масты