Чацвер, 14 мая 2026
No Result
View All Result
MOST Media
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama
No Result
View All Result
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama
No Result
View All Result
MOST Media
No Result
View All Result
Галоўная Навіны

У Беларусі перасталі выдаваць дублікаты дыпломаў па даверанасці, аформленай за мяжой

MOST MOST
29 верасня 2023, 14:49
Навіны
A A
дакументы па даверанасці

Крыніца: Belsat.eu

Навучальныя ўстановы перасталі выдаваць дублікаты дакументаў аб адукацыі, спасылаючыся на нормы ўказа Лукашэнкі, піша «Наша Ніва». Пад абмежаванні трапілі выпускнікі і былыя навучэнцы, якія пакінулі краіну. Ім прапануецца вярнуцца і самім забраць патрэбнае.

У такой сітуацыі аказалася былая студэнтка аднаго з мінскіх універсітэтаў. Дзяўчына адвучылася тры курсы і вымушаная была разам з бацькамі ратавацца ад пераследу на радзіме.

Сёлета яна вырашыла працягнуць навучанне за мяжой. Для паступлення патрэбны атэстат «Аб агульнай сярэдняй адукацыі» і выпіска з ацэначнай ведамасці, як пацвярджэнне таго, што яна вучылася ва ўніверсітэце.

Гэтых дакументаў не аддалі сваячцы дзяўчыны, аргументуючы адмову ўказам Лукашэнкі №278 «Аб парадку выдачы дакументаў і выкананні дзеянняў».

Даверанасць, якую зрабіла за мяжой былая студэнтка, у беларускай ВНУ назвалі несапраўднай. Супрацоўнікі адміністрацыі прапанавалі дзяўчыне самой прыехаць па неабходнае ёй.

Бацькі перакананыя, што дачка з Беларусі не вернецца.

«У нас можна атрымаць дакументы»

Пра тое, што дакументы аб адукацыі нельга атрымаць па даверанасці, аформленай за мяжою, пацвердзілі ў БДУ. Там заявілі, што «на сёння крыху змянілася заканадаўства». Па такія дакументы трэба прыязджаць самому былому студэнту альбо іх аддадуць іншай асобе па даверанасці, аформленай натарыяльна ў Беларусі, патлумачылі ў навучальнай установе.

У Беларускім дзяржаўным эканамічным універсітэце спачатку супрацоўніца аддзела кадраў сказала, што атрымаць дакументы па замежнай даверанасці, перакладзенай на рускую мову, можна, а потым пасля падказкі калег заявіла, што нельга. Аргументаваць чаму не стала.

У БДУІР не бачаць перашкод у тым, каб выдаць дакументы аб адукацыі па даверанасці, аформленай за мяжою. Галоўнае, каб яна была перакладзеная на рускую мову. На згадку пра ўказ Лукашэнкі супрацоўніца ўніверсітэта адрэагавала:

«Ён не тычыцца нас. Яшчэ раз паўтараю: у нас можна атрымаць дакументы. Нам так сказалі юрысты».

У «пашпартным» указе Лукашэнкі пералічваюцца натарыяльныя функцыі, якіх пазбавіліся консульствы.

Адукацыя значыцца ў дадатку да ўказа пад сёмым нумарам. З тлумачэння вынікае, што па дакументы аб адукацыі, дадаткі да іх і іх дублікаты трэба звяртацца асабіста ці з аформленай у Беларусі даверанасцю.

Указ Лукашэнкі набыў моц 7 верасня і істотна ўскладніў жыццё грамадзянам Беларусі за мяжою. Асноўны яго пункт — забарона на выдачу і замену пашпартоў у беларускіх консульствах за мяжой. Указ называюць крокам у кірунку пазбаўлення беларускіх эмігрантаў беларускага грамадзянства.

Тэгі: Артыкулы

ГАЛОЎНЫЯ НАВІНЫ

вызвали в МИД Польши

Польша сокращает финансирование польского меньшинства в Беларуси

MOST
14 мая 2026, 09:35

Сенат Польши сократил финансирование прессы польского меньшинства за границей. По сравнению с прошлым годом дотации на портал Союза поляков Беларуси Portalzpb.pl и журнал Magazyn Polski уменьшились в четыре...

продать на Allegro

В Польше налоговая просит некоторых плательщиков изменить декларации. Это касается тех, кто продавал имущество в интернете

MOST
13 мая 2026, 19:30

«Из имеющейся у нас информации следует, что вы вели деятельность, связанную с продажей через интернет-платформы, поэтому просим вас скорректировать налоговую декларацию и указать доходы», — такое письмо из...

польский паспорт

В 2025 году польское гражданство получили 6,5 тысячи беларусов

MOST
13 мая 2026, 13:12

В 2025 году польское гражданство получили 19 тыс. иностранцев, в том числе 6,5 тыс. граждан Беларуси. Такую статистику озвучили в Сейме представители МВД. Об этом сообщает Portal Samorzadowy...

  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
  • Рэклама/Reklama
Пры выкарыстанні зместу MOST прачытайце нашы Правілы выкарыстання матэрыялаў

Звяжыцеся з намі: [email protected]

© 2026 Mostmedia.io. Час будаваць масты

No Result
View All Result
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama

© 2026 Mostmedia.io. Час будаваць масты