Нядзеля, 11 кастрычніка 2026
No Result
View All Result
MOST Media
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama
No Result
View All Result
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama
No Result
View All Result
MOST Media
No Result
View All Result
Галоўная Навіны

Беларус у Варшаве спяваў «Воіны свету» па-руску і абурыў украінку

MOST MOST
2 кастрычніка 2023, 13:14
Навіны
A A
беларусы ў Варшаве

Скрыншот з відэа ў Twitter @trayanmuse

У Варшаве вулічны музыка з Беларусі спяваў песню «Воіны свету» Сяргея Міхалка, якая стала адным з гімнаў Майдана ў 2014 годзе. Да яго падышла ўкраінка, графічная дызайнерка Дана Ішчук, стала здымаць на тэлефон і абурацца, што хлопец спявае па-руску. Яна закрыла яму мікрафон і стала тлумачыць, што гэта мова тэрарыста, таму хай спявае па-ангельску, па-польску, але толькі не па-руску. Пра інцыдэнт распавяла «Наша Ніва».

У працягу спрэчкі дзяўчына прапанавала беларусу спяваць па-беларуску, але музыка адказаў, што яе не ведае, бо ў школе не вучылі як след.

«Стаць і крычаць пасярод Варшавы — гэта адзінае, што хочацца», — напісала дзяўчына ў сторыс у інстаграме, дзе выклала відэа размовы з музыкам.

Знайома у центрі Варшави почула російськомовну пісню і зупинила цього музиканта з білорусі. Мене тригернуло те, що він не знає білоруської, бо у школі не вчили. Відповідно пісень, традицій білоруських, все те, що ідентифікує його як білоруса, він не знає. Таке і на нас чекало. pic.twitter.com/XwUvepomRt

— Trayan ✙ (@trayanmuse) October 1, 2023

Гісторыю падхапілі ў твітары.

Адны лічаць, што дзяўчына мела рацыю, другія — што заўвага была абсурднай, з улікам таго, якая песня гучала, трэція — што хлопец мог бы і вывучыць беларускую мову.

«Давайце яшчэ раз. Украінка, у Польшчы, пратэстуе супраць вулічнага музыкі з Беларусі, які спявае на расейскай, майданаўскую песню. Вінегрэт».

«Як мне часам хочацца падысці да кожнага расейскамоўнага ўкраінца ў Варшаве і распавесці яму пра мову агрэсара. Не беларусы прывезлі шалёную колькасць расейскай мовы ў Польшчу, а менавіта ўкраінцы. Толькі ў Беларусі за мову садзяць і збіваюць, а ўкраінцам проста пофіг».

«Яны ходзяць на курсы польскай, а сваю мову не вучаць. Дзяўчына малайчына! Нельга дапускаць, каб у Еўропе пашыралася мова тэрору».

«Ёсць пытанне да ўсіх удзельнікаў відэа».

Тэгі: Артыкулы

ГАЛОЎНЫЯ НАВІНЫ

счет в польском банке РКО

Меняете счет в банке? На пособие 800+ нужно подавать новое заявление

MOST
9 кастрычніка 2026, 11:12

Получатели пособия на детей 800+, которые планируют сменить банковский счет, должны подать новое заявление. Такое разъяснение выпустило Управление социального страхования (ZUS). Ведомство рекомендовало делать это заблаговременно, с учетом...

нападения в польских школах

В польских школах усилены меры безопасности, но некоторые родители все равно не пускают детей

MOST
9 кастрычніка 2026, 08:56

Полиция Польши опровергает слухи о запланированных нападениях в школах. Они появились после нескольких подобных случаев, произошедших на этой неделе. Тем не менее в некоторых поветах 9 октября школы...

проверка в Польше

В Польше проверили строительную фирму, где работали беларусы. Результат — сигнал для многих иностранцев

MOST
8 кастрычніка 2026, 18:06

В Свентокшиском воеводстве Польши Погранслужба проверила строительную компанию, где работали четверо граждан Беларуси. Один из них выполнял работу без необходимого разрешения. Случай кажется рядовым, но из сообщения о...

  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
  • Рэклама/Reklama
Пры выкарыстанні зместу MOST прачытайце нашы Правілы выкарыстання матэрыялаў

Звяжыцеся з намі: [email protected]

© 2026 Mostmedia.io. Час будаваць масты

No Result
View All Result
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama

© 2026 Mostmedia.io. Час будаваць масты