Нядзеля, 8 лютага 2026
No Result
View All Result
MOST Media
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama
No Result
View All Result
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama
No Result
View All Result
MOST Media
No Result
View All Result
Галоўная Навіны

«Сакрэтны супрацоўнік?» Выйшла расследаванне па слядах публікацыі MOST

MOST MOST
3 кастрычніка 2023, 08:21
Навіны
A A
Максім Кузняцоў

Максім Кузняцоў. Скрыншот відэа

25 верасня MOST зрабіў матэрыял пра IT-прадпрымальніка Максіма, вядомага таксама як блогер Злы Дальнабой. Ён распрацаваў аплікацыю «AntiBAG Тахограф» для кіроўцаў-дальнабойнікаў. А нядаўна зрабіў яе беларускамоўную версію і сам яе агучыў.

Публікацыя была перадрукаваная многімі медыя. Постаць прадпрымальніка зацікавіла журналістаў. 1 кастрычніка на «Белсаце» выйшла расследаванне пра дзейнасць Максіма Кузняцова, у якім яго звязалі з працай на беларускіх сілавікоў.

MOST не мае ўласных доказаў прыналежнасці Максіма Кузняцова да работы ў ГУБАЗіК альбо абвяржэння гэтай інфармацыі. Але паколькі падставай для расследавання стала публікацыя ў нашым медыя, мы лічым правільным распаўсюдзіць інфармацыю абодвух бакоў: з сюжэта «Белсата» і з абвяржэння Кузняцова. Мы паразмаўлялі з ім зноў.

Пасля выхаду тэксту з каналам «Белсат» звязаўся чытач, які даслаў інфармацыю пра тое, што Максім Кузняцоў з’яўляўся сакрэтным супрацоўнікам 9-га ўпраўлення ГУБАЗіК па Гродзенскай вобласці. Там сцвярджалася, что ягоная праца — сачэнне за прыхільнікамі пераменаў, праслухоўванне іх тэлефонаў і іншыя формы сачэння і кантролю за іншадумцамі.

«Белсат» правёў расследаванне. З яго вынікае, што Кузняцоў ужо некалькі гадоў жыве ў Польшчы. У Варшаве ён стварыў Лічбавы прафсаюз кіроўцаў, які мае ўласны фонд і дапамагае дальнабойнікам, якія трапілі ў непрыемнасці. Мясцовыя ўлады да Кузняцова прэтэнзій не мелі.

Але ў Беларусі, па дадзеных канала, ён працаваў у дзяржаўнай праектнай установе «Ларіскор», праз якую, па дадзеных BYPOL, працавала міліцэйская агентура. Як супрацоўнік гэтай арганізацыі ён рабіў выплаты ў Фонд сацыяльнай абароны насельніцтва. А апрача таго, па дадзеных кіберпартызанаў, меў некалькі пашпартоў на розныя прозвішчы. Тры з іх былі выдадзеныя ў адзін дзень.

Кузняцоў адмаўляе, што меў альбо мае якія-небудзь сувязі з ГУБАЗіК, а інфармацыю пра працу ў «Ларіскор» называе трызненнем. «Гэта чарнуха, замануха звычайная», — пракаментаваў ён вынікі расследавання, дадаўшы што таую таблічку Excel, як прыведзеная ў расследаванні (пра супрацоўнікаў «Ларіскор»), можа стварыць хто заўгодна.

Адключаная картка

У свой час інфармацыя пра ўсіх супрацоўнікаў «Ларіскор» трапіла да спецыяльных баз дадзеных, у тым ліку на Чорную мапу Беларусі. Але некалькі чалавек з ліберальных колаў прасілі выдаліць Кузняцова з базы, спасылаючыся на тое, што ён свой. Тады картку адключылі, хаця з сістэмы не выдалілі.

Сапраўды, у 2020 годзе Максім удзельнічаў у пратэстах, а яго будучая (на той момант) жонка звольнілася з аднаго з сілавых ведамстваў, паколькі была нязгодная з тым, што адбываецца. Як сцвярджае сам Кузняцоў, пасля выклікаў у міліцыю і пагроз у сувязі з удзелам у пратэстах сям’я вырашыла канчаткова пакінуць Беларусь.

Зараз, пасля скандалу, картку Кузняцова зноў уключылі. Яго зноў можна знайсці на Чорнай мапе.

Адным з тых, хто прасіў выдаліць інфармацыю пра Кузняцова, быў Аляксандр Азараў. На той момант ён узначальваў BYPOL і з’яўляўся прадстаўніком Аб’яднанага пераходнага кабінета. Тады Кузняцоў публікаваў ролікі, якія кампраметуюць Азарава.

— Мы з ім заключылі пагадненне: ён выдаляе гэтыя непраўдзівыя ролікі… А я са свайго боку папрашу кіберпартызанаў, каб яны маглі выдаліць яго. Ён з’ехаў з Беларусі яшчэ да падзей 2020 года. Мы звярталіся да некаторых людзей, якія ведаюць яго асабіста. І яны яго ахарактарызавалі толькі з лепшага боку, — сказаў Азараў «Белсату».

Спрэчка з-за кватэры

Па інфармацыі «Белсата», магчымасці для вярбоўкі Кузняцова ў ГУБАЗіК былі. У рэпартажы са спасылкай на ананімныя крыніцы сцвярджаецца, што супраць Кузняцова была заведзеная крымінальная справа за махлярства.

З гэтай інфармацыі Кузняцоў смяецца. Ён кажа, што купіў кватэру у Гродна, у тым жа доме, у якім жыў — на вул. Сацыялістычнай. Але родныя прадаўца абурыліся, што здзелка была заключаная па цане ніжэйшай за рынкавую і пайшлі ў Следчы камітэт і пракуратуру. Але справа была закрытая «за адсутнасцю падзеі злачынства». Цана пакупкі была нават вышэйшай за тую, па якой ён пасля прадаў кватэру.

Таксама Кузняцоў абвяргае, што ведаў чалавека, які ў сюжэце «Белсата» названы яго куратарам, і тое, што яны разам ездзілі за мяжу.

Тэгі: АртыкулыГалоўнае

ГАЛОЎНЫЯ НАВІНЫ

поезда в Польшу

Слышали слух, что Польша запускает электрички в Беларусь? Возможно, это маркетинговый ход польской компании с беларусскими корнями

MOST
6 лютага 2026, 19:48

Государственный бларусский телеканал «Первый информационный» сообщил, что с 1 апреля Польша собирается возобновить пассажирское железнодорожное сообщение с Беларусью. Теперь страница с новостью удалена, но Гугл помнит ее, к...

Варшава

Опрос: 46% жителей Польши испытывают неприязнь к беларусам. Что это значит?

MOST
6 лютага 2026, 11:12

46% жителей Польши испытывают неприязнь к беларусам. Еще 26% относятся к беларусам равнодушно, и 19% симпатизируют им. Таковы результаты январского опроса Центра исследований общественного мнения CBOS. CBOS каждый...

задержали на работу на разведку

Военная контрразведка Польши полтора года следила за сотрудником Минобороны, который работал на беларусские спецслужбы

MOST
6 лютага 2026, 08:00

Сотрудника Минобороны Польши, которого 3 февраля задержали в Варшаве за работу на беларусскую разведку, разоблачили еще в 2024 году, но с тех пор следили за ним и использовали...

  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
  • Рэклама/Reklama
Пры выкарыстанні зместу MOST прачытайце нашы Правілы выкарыстання матэрыялаў

Звяжыцеся з намі: [email protected]

© 2025 Mostmedia.io. Час будаваць масты

No Result
View All Result
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama

© 2025 Mostmedia.io. Час будаваць масты