Пятніца, 17 ліпеня 2026
No Result
View All Result
MOST Media
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama
No Result
View All Result
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama
No Result
View All Result
MOST Media
No Result
View All Result
Галоўная Навіны

«У гей-анталогіі баяцца публікавацца нават пад псеўданімамі». Схадзілі на фестываль беларускай інтэлектуальнай кнігі ў Беластоку

MOST MOST
31 кастрычніка 2023, 14:08
Навіны
A A
геи в Польше

Здымак: MOST

На мінулых выходных фестываль беларускай інтэлектуальнай кнігі «Прадмова» наведаў Беласток. Журналістка MOST схадзіла на фестываль і даведалася, куды крочыць наша літаратура і чаму ёй далёка да дэмакратызацыі.

Акрамя шматлікіх лекцый і воркшопаў, адной з галоўных частак кожнага кніжнага фестывалю з’яўляецца кірмаш. Канешне, параўнаць колькасць прадстаўленай вытворчасці на сёлетняй «Прадмове» з той, якая калісьці адбывалася ў Беларусі, — немагчыма.

Але наведвальнікі ўсё роўна праяўлялі зацікаўленасць, і, нягледзячы на кошт кніг, набывалі адразу па некалькі выданняў. Зборнік вершаў Андрэя Хадановіча прадавалі за 25 злотых — як распавёў сам аўтар, кніга была надрукавана ў Беластоцкай тыпаграфіі. Творы Уладзіміра Арлова каштавалі ад 30 да 50 злотых. Самым дарагім аказаўся Альгерд Бахарэвіч — 80 злотых за кнігу.

Дзіцячай літаратуры мы амаль не знайшлі — на вочы трапілі толькі дзве кніжкі. «Хлопчык Томчык» Сяргея Календы і «Хто жыве ў гаражы» Волі Кузьміч.

А вось з кнігавыдаўцамі паразмаўляць не атрымалася — многія з іх адмаўляліся ад каментарыяў, бо маюць сувязі з Беларусью.

Караткевіч пісаў пра аб’юз і фемінізм

Увагу наведвальнікаў розных узростаў прыцягнула лекцыя Марыны Казлоўскай пра «Дзікае паляванне караля Стаха». Падчас сустрэчы спікерка распавяла, як варта перачытваць школьны белліт.

Па словах Марыны, галоўная праблема ў тым, што нас яшчэ ў школах вучаць успрымаць беларускую літаратуру як апісанне «роднай зямелькі» і «беднага, прыгнечанага народа». Але калі перавярнуць твор і паглядзець на яго, напрыклад, з боку псіхалогіі, можна адшукаць шмат сучаснага ў літаратуры мінулага стагоддзя. Аказваецца, у «Дзікім паляванні…» ўздымаюцца тэмы эмансіпацыі жанчын, аб’юза і дзіцячых траўмаў.

«Мы змагаемся як за гей-справу, так і за беларусізацыю»

Прыйсці на «Прадмову» і прапусціць прэзентацыю першай анталогіі беларускага гей-пісьменства «Мальцы выходзяць з-пад кантролю» было б дзіўна. Мы паразмаўлялі з яе ўкладальнікам Уладзіславам Гарбацкім пра тое, наколькі тэма аднаполых зносінаў табуіраваная ў сучаснай беларускай літаратуры.

— Мы паспрабавалі выйсці са сляпой беларускай літаратуры, якая цудоўна апісвае многія тэмы, але чамусьці замоўчвае такое важнае пытанне — быццам нас і няма. Мы, жывучы ў дэмакратычных краінах, маем прывелегіі, якіх няма ў нашых калег з Беларусі. Таму мы не маглі не скарыстацца магчымасцю і ў Лонданскім выдавецтве «Скарына» анталогія пабачыла свет, — падзяліўся ўкладальнік.

Асноўнай праблемай, па яго словах, стала тое, што аўтары забіралі свае творы ўжо пасля таго, як дасылалі іх для ўключэння ў кнігу — людзі баяліся публікавацца нават ананімна або пад псеўданімам.

Уладзіслаў Гарбацкі кажа, што многіх палохае паралель паміж маргінальным станам беларускай мовы і геяў:

— Мне і маім калегам, наадварот, было вельмі важна падкрэсліць гэтую паралель — бо мы змагаемся як за гей-справу, так і за беларусізацыю. Няхай гэта кагосьці карабаціць, здіўляе, раздражняе — гэта ўжо не наш клопат.

«Мальцы выходзяць з-пад кантролю» стала лакмусавай паперкай — да гэтага часу тэмы сэксуальнасці і цялеснасці ў беларускай літаратуры замоўчвалася. Але ў выпадку, калі мы прэтэндуем на еўрапейскасць і прагрэсіўнасць нашай літаратуры — падобнага кшталту тэмы не павінны выклікаць негатыў, лічыць Гарбацкі.

У анталогію ўвайшлі творы Тамаша Зана, Адама Міцкевіча (аўтары не сцвярджаюць, што гэтыя пісьменнікі былі геямі — проста ў іх творчасці сустракаецца апісанне негетэранарматыўнага вопыту). Ёсць і работы сучасных беларускіх аўтараў і аўтарак, паэтаў і драматургаў, некаторыя з якіх напісалі творы на беларускай мове ўпершыню. З мэтай падтрымаць ініцыятыву свае работы даслалі Альгерд Бахарэвіч і Адам Глобус.

— Я лічу, што мы стварылі моцнае пасланне. Але трэба ісці далей — плануем шукаць іншых аўтараў, гісторыі якіх замоўчваліся. Спадзяюся, анталогія дапаможа эмансіпавацца і беларускаму гей-руху, і нашай літаратуры, — падсумаваў Уладзіслаў Гарбацкі.

Тэгі: АртыкулыГалоўнае

ГАЛОЎНЫЯ НАВІНЫ

посылки в Польше

Беларусу отправили в польский город несколько посылок, но одну по ошибке доставили не туда. Его будут судить по серьезной статье

MOST
16 ліпеня 2026, 14:35

Прокуратура польского города Ходзеж направила в суд обвинительное заключение против беларуса за хранение значительного количество наркотиков. Попался он случайно: одна из посылок с запрещенным грузом, которую ему прислали,...

Корощин

Польша начала ремонт терминала на границе с Беларусью. Дальнобойщиков предупредили о задержках

MOST
16 ліпеня 2026, 09:53

На терминале таможенного оформления «Корощин» на польско-беларусской границе начался ремонт дороги. В ближайшие три месяца возможны затруднения для грузовиков, въезжающих в Польшу из Беларуси через пункт пропуска «Кукурыки...

допрос на беларусской границе

«Могут расценить как шпионаж по обе стороны границы». Польский офицер спросил, безопасно ли ему ехать в Беларусь

MOST
15 ліпеня 2026, 17:20

«Разумно ли ехать к нашим соседям? Никто не будет создавать мне проблем?» — такие вопросы появились в польской группе Zwiedzaj Białoruś NOWA GRUPA» («Посети Беларусь. Новая группа»). Для...

  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
  • Рэклама/Reklama
Пры выкарыстанні зместу MOST прачытайце нашы Правілы выкарыстання матэрыялаў

Звяжыцеся з намі: [email protected]

© 2026 Mostmedia.io. Час будаваць масты

No Result
View All Result
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama

© 2026 Mostmedia.io. Час будаваць масты