Серада, 11 сакавіка 2026
No Result
View All Result
MOST Media
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama
No Result
View All Result
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama
No Result
View All Result
MOST Media
No Result
View All Result
Галоўная Навіны

Уладзімір Някляеў выдаў у Польшчы новы зборнік вершаў. Ён на дзвюх мовах — беларускай і польскай

MOST MOST
2 лістапада 2023, 11:53
Навіны
A A
Уладзімір Някляеў

Уладзімір Някляеў . Крыніца: Радыё Рацыя

Уладзімір Някляеў выдаў у Польшчы новы зборнік вершаў. Па-беларуску кніга называецца «Адзін» — у яе ўвайшлі вершы, прысвечаныя вайне ва Украіне і вымушанай эміграцыі. Творы прасякнутыя адчуваннем духоўнай адзіноты, неразумення, адчужэння і выгнання.

На польскай мове зборнік выйшаў пад назвай «Сам». Аўтар адзначае, што назва адпавядае зместу кнігі і часу, у якім яна пісалася:

— Ніколі на маёй памяці не былі мы гэтак самі па сабе, як цяпер. Зрэшты, можна сказаць, што з назвай не давялося асабліва мудрыць. Напісаў кнігу сам — і назваў яе «Сам».

Кніга стваралася, калі Уладзімір Някляеў жыў у Кракавае. А перакладаўся зборнік ужо ва Уроцлаве:

— Польскае выдавецтва прапанавала выдаць кнігу паэзіі. У Беларусі, дзе не засталося ніводнага незалежнага выдавецтва, як бы я выдаў яе? — распавёў Някляеў у інтэрв’ю культурна-асветніцкаму парталу Budzma.

Пераклады вершаў на польскую мову зрабілі Адам Паморскі, Богдан Задура і Чэслаў Сэнюх, які ўжо пайшоў з жыцця.

Прэзентацыіі зборніка «Адзін/Сам» адбыліся ў Кракаве і Варшаве. Зараз пісьменнік працуе над кнігай, прысвечанай падзеям 2020 года.

Тэгі: Артыкулы

ГАЛОЎНЫЯ НАВІНЫ

забор на границе

Польша начинает строить второй забор вдоль границы с Беларусью

MOST
11 сакавіка 2026, 10:42

Вдоль польско-беларусской границы в Подляском воеводстве построят второе ограждение. Пограничники рассчитывают, что с ним нарушителям будет еще труднее нелегально пересечь границу. Работы начнутся в ближайшие дни, сообщает RMF...

карта поляка

Только три группы заявителей теперь смогут записаться на замену карт поляка в консульстве Польши в Минске

MOST
11 сакавіка 2026, 09:51

Записаться на замену карт поляка в консульстве Польши в Минске смогут только некоторые категории лиц: меняющие документ при наступлении совершеннолетия, лица старше 65 лет, а также находящиеся в...

депортация из Польши

У Польши возникают проблемы с депортацией криминальных авторитетов в Беларусь, Россию и Грузию

MOST
10 сакавіка 2026, 19:15

За последний год Польша задержала пятерых криминальных авторитетов с постсоветского пространства: четверых грузин и гражданина Беларуси. В таких случаях с депортацией возникают проблемы: страны их гражданства не спешат...

  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
  • Рэклама/Reklama
Пры выкарыстанні зместу MOST прачытайце нашы Правілы выкарыстання матэрыялаў

Звяжыцеся з намі: [email protected]

© 2025 Mostmedia.io. Час будаваць масты

No Result
View All Result
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama

© 2025 Mostmedia.io. Час будаваць масты