Чацвер, 4 снежня 2025
No Result
View All Result
MOST Media
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama
No Result
View All Result
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama
No Result
View All Result
MOST Media
No Result
View All Result
Галоўная Навіны

У Беластоку з’явіцца Цэнтр беларускай культуры. У праекце ваяводскага бюджэту на гэта прадугледжана 3 млн злотых

MOST MOST
16 лістапада 2023, 15:45
Навіны
A A
Центр беларускай культуры ў Беластоку

Канферэнцыя з нагоды стварэння Центра беларускай культуры. Скрыншот відэа Facebook.com/wojpodlaskie/

1 студзеня 2024 года ў Беластоку пачне працаваць Цэнтр беларускай культуры. Пра гэта на прэс-канферэнцыі 16 лістапада распавёў маршалак Падляскага ваяводства Артур Касіцкі.

Сродкі на працу цэнтра прадугледжаныя ў рэзерве праекта ваяводскага бюджэту. 1,5 млн злотых плануецца накіраваць на функцыянаванне ўстановы і яшчэ 1,5 млн злотых — на падрыхтоўку аднаго з будынкаў, у якім размесціцца цэнтр. Ад пачатку наступнага года цэнтр пачне працаваць у будынку па вул. Kilińskiego, а па меры гатоўнасці асноўнага аб’екта пераедзе туды на працягу года.

Праект яшчэ не зацверджаны, але папярэднія кансультацыі паказалі, што асноўныя камітэты не супраць.

Цэнтр будзе інтэграваць 12 беларускіх арганізацый, у тым ліку дыяспары, якія дзейнічаюць на Падляшшы, распавёў прафесар, прадстаўнік беларускай нацыянальнай меншасці ў Беластоку Алег Латышонак. Ён выказаў надзею, што цэнтр дазволіць інтэграваць у тым ліку так званую «новую дыяспару», якая сфармавалася пасля 2020 года.

Узначаліць цэнтр Анатоль Вап. Ён бачыць асноўную задачу ўстановы ў развіцці беларускай культуры праз арганізацыю канцэртаў, сустрэч, канферэнцый, правядзенне гістарычных даследаванняў, але таксама і ў папулярызацыі беларускай мовы сярод моладзі. У гэтым кірунку цэнтр плануе працаваць са школамі, у якіх вядзецца вывучэнне беларускай мовы.

Плануецца, што цэнтр будзе працаваць не толькі для жыхароў Беластока, але і супрацоўнічаць з гмінамі і няўрадавымі арганізацыямі розных населеных пунктаў рэгіёну.

Тэгі: Артыкулы

ГАЛОЎНЫЯ НАВІНЫ

беларус в Гданьске

В Гданьске мужчине не продали алкоголь после 22.00. Он достал нож и выместил злость на беларусе

MOST
4 снежня 2025, 19:19

В Гданьске будут судить 55-летнего мужчину, который с ножом в руках требовал от беларуса уехать из Польши. Так он отреагировал, когда в магазине ему отказались продать алкоголь после...

Илья Железняков

Умер беларус, которому в Польше пересадили сердце

MOST
4 снежня 2025, 12:19

Умер Илья Железняков, беларус, которому в марте 2025 года пересадили сердце в Польше. Об этом сообщает «Еўрарадыё». Илья был тату-мастером из Гомеля. В 2018 году он переехал в...

польские военные

Польша может снять часть военных с охраны границы с Беларусью. Там стало меньше мигрантов

MOST
4 снежня 2025, 10:53

Польские военные анализируют возможность передать пограничникам часть функций по охране границы с Беларусью. Это связано со снижением миграционного давления, сообщает RMF FM. В приграничье польская армия проводит операцию...

  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
  • Рэклама/Reklama
Пры выкарыстанні зместу MOST прачытайце нашы Правілы выкарыстання матэрыялаў

Звяжыцеся з намі: [email protected]

© 2025 Mostmedia.io. Час будаваць масты

No Result
View All Result
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama

© 2025 Mostmedia.io. Час будаваць масты