Аўторак, 7 красавіка 2026
No Result
View All Result
MOST Media
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama
No Result
View All Result
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama
No Result
View All Result
MOST Media
No Result
View All Result
Галоўная Навіны

Беларуская стужка «Радзіма» — у шорт-лісце прэміі Еўрапейскай кінаакадэміі

MOST MOST
8 снежня 2023, 11:47
Навіны
A A
фільм Радзіма

Кадр з дакументальнай стужкі «Радзіма» / Аператар: Сяргей Канаплянік

Дакументальная стужка «Радзіма», створаная беларускай камандай, трапіла ў шорт-ліст прэміі Еўрапейскай кінаакадэміі. Лаўрэатаў аб’явяць 9 снежня ў Берліне.

Рэжысёры «Радзімы» Аляксандр Міхалковіч і Ганна Бадзяка праз стужку даследуюць гвалт у беларускай арміі і грамадстве. У фільме разгортваюцца дзве паралельныя лініі: гісторыя маці, якая страціла сына, калі ён служыў у войску, і аповяд пра маладога хлопца, які толькі збіраецца ісці на службу.

Аўтары працавалі над стужкай чатыры гады, фінансавую падтрымку аказвалі кінаістытуты Швецыі, Нарвегіі і Украіны.

Днямі фільм паказалі на фестывалі Watch docs, які праходзіць у Варшаве з 1 па 10 снежня.

Як адзначыў Аляксандр Міхалковіч у інтэрв’ю Polskie Radio, у праграмы першых фестываляў, на якіх паказвалі фільм, стужку ўключалі разам з расійскімі фільмамі. Гэта вымусіла аўтараў напісаць антыкаланіяльны стэйтмэнт аб тым, што Беларусь — асобная дзяржава. Рэжысёры кажуць, што хацелі зрабіць свой унёсак у працэс дэкаланізацыі.

— Мы дамагліся свайго — нас зразумелі і перасталі так прадстаўляць.

Стваральнікі распавялі, што фільм не толькі пра Беларусь і сістэму, якая пануе ў нашай краіне. У ім ёсць і ўніверсальныя тэмы сталення і супраціву.

— Мы пачалі здымаць да вялікай эскалацыі — гаворым пра пратэсты 2020-га ці пра расійскую агрэсію супраць Украіны. Людзям цікава разабрацца ў гэтых прычынах, — кажа Аляксандр Міхалковіч.

Ганна Бадзяка дадае, што публіка рэагуе эмацыйна, плача, але гэта пераважна беларуская дыяспара. Сярод замежных гледачоў рэжысёрка часцей заўважае здзіўленне.

— Яны не ведалі пра маштаб рэпрэсій — у іх шмат цікаўнасці і пытанняў.

Тэгі: Артыкулы

ГАЛОЎНЫЯ НАВІНЫ

магазины в Польше

Как снизить цены на продукты и навести порядок на рынке труда. Главные новости Польши за неделю

MOST
5 красавіка 2026, 16:22

Рассказываем, что случилось в Польше с 30 марта по 5 апреля 2026 года. Пшемыслав Чарнек, будущий кандидат на пост премьера от партии «Право и справедливость», предложил снизить с...

заблокировали счет в польском банке

В Польше заблокировали десятки счетов беларусов, которые ввезли сбережения, не декларируя. Юрист объяснил, как этого избежать

MOST
3 красавіка 2026, 18:28

В практике польских юристов десятки дел беларусов, которым в Польше заморозили счета, где лежали сбережения. Речь идет о деньгах, скопленных на родине и перевезенных наличными без декларирования. Об...

Пасха в Польше

Как 3 и 4 апреля в Польше работают магазины? Успейте сделать покупки

MOST
3 красавіка 2026, 16:40

В пасхальные праздники в Польше меняется график работы торговых объектов. В последний будний день перед Пасхой, 3 апреля, многие сетевые магазины будут открыты позже обычного — до 23.00,...

  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
  • Рэклама/Reklama
Пры выкарыстанні зместу MOST прачытайце нашы Правілы выкарыстання матэрыялаў

Звяжыцеся з намі: [email protected]

© 2025 Mostmedia.io. Час будаваць масты

No Result
View All Result
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama

© 2025 Mostmedia.io. Час будаваць масты