Субота, 5 верасня 2026
No Result
View All Result
MOST Media
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama
No Result
View All Result
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama
No Result
View All Result
MOST Media
No Result
View All Result
Галоўная Навіны

Медыяшкола 2.0 у Беластоку адкрывае новы набор!

MOST MOST
19 студзеня 2024, 12:37
Навіны
A A
школа журналистики

Выява згенераваная нейрасеткай DALL-E 3

Засвоіць асновы журналістыкі, даведацца, як працуюць медыі, паспрабаваць сябе ў навінах, інтэрв’ю і рэпартажы, атрымаць базу для працы з фота і відэа — усё гэта можна зрабіць у межах навучальнага курса Медыяшколы 2.0 у Беластоку.

Больш за два месяцы штотыдзень навучэнцы будуць сустракацца з дасведчанымі журналістамі незалежных беларускіх выданняў. Заняткі будуць праходзіць офлайн у нефармальнай і прыязнай атмасферы. А галоўнае — яны будуць практыкаарыентаванымі! У праграме: трэнінгі, воркшопы, хатнія заданні, а таксама магчымасць цягам навучання публікавацца ў беларускіх медыях і атрымліваць зваротную сувязь ад дасведчаных калег.

Вы даведаецеся, як знайсці тэму і рэалізаваць яе ў розных жанрах і фарматах, як прапанаваць тэму рэдактару, як знайсці крыніцы і герояў ды правільна працаваць з імі, як правесці фактчэкінг і не распаўсюдзіць фэйк. Веды, атрыманыя на курсе, дазволяць вам пачаць працу ў журналістыцы або павысіць якасць уласнага медыяпраекта.

Удзельнікаў курса чакае таксама экскурсія ў сапраўдную рэдакцыю аднаго з мясцовых выданняў. А тых, хто паспяхова скончыць навучанне — выпускны і сертыфікаты!

Летась такая школа ўжо праходзіла ў Беластоку — і яе выпускнікі знайшлі працу ў медыях: і не толькі журналістамі, але і рэкламшчыкамі ды спецыялістамі па сацыяльных сетках.

Як стаць нашым навучэнцам?

Каб патрапіць на курс, калі ласка, запоўніце анкету да 27 студзеня.

Што яшчэ трэба? Толькі ваша жаданне і трошкі вольнага часу штотыдзень. Навучанне бясплатнае.

Курс пачнецца ў лютым 2024 года. Заняткі будуць адбывацца раз на тыдзень у MediaPortBelarus у Беластоку (ul. Sienkiewicza, 44), працягласць — 1,5-2 гадзіны.

Тэгі: Артыкулы

ГАЛОЎНЫЯ НАВІНЫ

гродна

У сеціве з’явіўся фільм «Orlęta. Grodno ’39» на беларускай мове

MOST
4 верасня 2026, 19:01

Агучваннем польскай карціны пра абарону Гродна ў верасні 1939 года займаўся праект «Кінакіпа». Фільм рэжысёра Кшыштафа Лукашэвіча выйшаў у польскі пракат у верасні 2022 года. Гэта першая мастацкая...

СДВГ в Польше

«Это польская скамейка». К началу учебного года в Польше выпустили доклад о ксенофобии в отношении детей и молодежи

MOST
4 верасня 2026, 09:40

В 2026 году в Польше выросло число случаев ксенофобии в отношении детей и молодежи. Это следует из доклада «Это польская скамейка», выпущенного к началу учебного года ассоциацией Nigdy...

Берестовица

В Беларуси изменят правила электронной очереди на границе. После оплаты будет 30 дней

MOST
3 верасня 2026, 18:07

С 1 октября в Беларуси изменятся правила регистрации физических лиц в системе электронной очереди на границе. После оплаты услуги договор будет действовать 30 календарных дней. Об этом сообщили...

  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
  • Рэклама/Reklama
Пры выкарыстанні зместу MOST прачытайце нашы Правілы выкарыстання матэрыялаў

Звяжыцеся з намі: [email protected]

© 2026 Mostmedia.io. Час будаваць масты

No Result
View All Result
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama

© 2026 Mostmedia.io. Час будаваць масты