Субота, 17 кастрычніка 2026
No Result
View All Result
MOST Media
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama
No Result
View All Result
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama
No Result
View All Result
MOST Media
No Result
View All Result
Галоўная Навіны

«Сітуацыя становіцца ўсё больш драматычнай». МЗС Польшчы адрэагавала на масавыя затрыманні ў Беларусі і заклікала да новых санкцый

MOST MOST
25 студзеня 2024, 18:58
Навіны
A A
санкции против Беларуси

Фота: Gov.pl

МЗС Польшчы адрэагавала на чарговую хвалю масавых ператрусаў і затрыманняў былых палітвязняў і іх сваякоў у Беларусі, якая пракацілася па краіне 24 студзеня.

«Сітуацыя з правамі чалавека ў Беларусі становіцца ўсё больш драматычнай. Ціск рэжыму Лукашэнкі на грамадзянскую супольнасць і палітычных апанентаў, які ўзмацняецца ў апошнія тыдні, мае на мэце запалохванне беларусаў — прымус іх да маўчання або выезду з краіны», — сцвярджаецца ў заяве МЗС.

У МЗС нагадалі, што пасля сфальсіфікаваных прэзідэнцкіх выбараў у 2020 годзе тысячы людзей былі заключаныя ў турму, і не менш за 1400 палітычных зняволеных усё яшчэ застаюцца ў турмах.

«Умовы ўтрымання праціўнікаў рэжыму абражаюць чалавечую годнасць — апазіцыянеры адбываюць пакаранне ў перапоўненых халодных камерах, з абмежаваным доступам да медыцынскай дапамогі і абмежаваным кантактам з блізкімі», — падкрэслілі ў міністэрстве.

У сацсетцы Х МЗС заклікала прыняць новы пакет санкцый супраць Беларусі.

Днём раней беларускія актывісты правялі пікет ля будынка міністэрства ў Варшаве з просьбай заняць больш рашучую пазіцыю ў дачыненні да рэжыму Лукашэнкі.

Не забудзь падпісацца на MOST у Тэлеграм. Мы галоўнае медыя беларусаў у Польшчы.

Тэгі: Артыкулы

ГАЛОЎНЫЯ НАВІНЫ

BMW в Польше

На границе Польши и Литвы задержали беларуску. Дело было в ее BMW за 300 тысяч злотых

MOST
16 кастрычніка 2026, 14:42

Польские пограничники задержали на границе с Литвой 38-летнюю беларуску. Оказалось, ее BMW с июля числится в угоне. О ситуации рассказали в Подляском отделе Погранслужбы. На польско-литовской границе в...

симулятор по легализации

Блокировка счета и война с отделом кадров. Иммиграционная юристка запустила симулятор по легализации в Польше

MOST
16 кастрычніка 2026, 11:46

Иммиграционная юристка Ольга Винник запустила симулятор по легализации в Польше. Он моделирует проблемные ситуации, в которые попадают иностранцы после подачи заявления на ВНЖ. MOST протестировал симулятор. «Все совпадения...

счет в польском банке

После предупреждений банка Millennium о блокировке счетов беларусы Польши запустили кампанию по написанию претензий

MOST
16 кастрычніка 2026, 09:56

Беларусы запустили кампанию по написанию претензий в польский Bank Millennium в связи с предупреждением о блокировке счетов клиентов из России и Беларуси без актуального паспорта и ВНЖ. Типовые...

  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
  • Рэклама/Reklama
Пры выкарыстанні зместу MOST прачытайце нашы Правілы выкарыстання матэрыялаў

Звяжыцеся з намі: [email protected]

© 2026 Mostmedia.io. Час будаваць масты

No Result
View All Result
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama

© 2026 Mostmedia.io. Час будаваць масты