Панядзелак, 12 кастрычніка 2026
No Result
View All Result
MOST Media
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama
No Result
View All Result
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama
No Result
View All Result
MOST Media
No Result
View All Result
Галоўная Навіны

Беларуская дыяспара Кракава атрымала ў арэнду асобнае памяшканне і збірае грошы на яго ўладкаванне

MOST MOST
30 студзеня 2024, 15:49
Навіны
A A
беларусы Кракова

Прастора для дыяспары ў Кракаве. Крыніца: Towarzystwo Białoruskie

Беларуская дыяспара Кракава здолела за ўласны кошт праз аўкцыён атрымаць у арэнду памяшканне для правядзення разнастайных мерапрыемстваў. Цяпер яна збірае грошы на яго ўладкаванне і ўстойлівую працу новай беларускай прасторы. Пра планы і вынікі працы камунікацыйны менеджар мясцовай дыяспары Глеб Ляпейка распавёў «Радыё Ўнэт».

Раней беларуская дыяспара здымала памяшканне сумесна з польскай некамерцыйнай арганізацыяй. Але гэта накладала пэўныя абмежаванні: беларусы не маглі праводзіць мерапрыемствы, калі хацелі: трэба было ўлічваць інтарэсы суарандатараў. Таму чакалі магчымасці і рэсурсаў для стварэння сваёй асобнай прасторы.

Памяшканне знаходзіцца ў цэнтры Кракава, на вул. Mikołajska за Марыяцкім касцёлам.

На старонцы збору сродкаў паведамляецца, што гэта памяшканне плошчай 102 кв. м., у якім ёсць адзін вялікі пакой на 51 кв. м., два маленькія і доўгі калідор паміж імі, а таксама туалет.

Атрымаць яго праз аўкцыён было проста: больш прэтэндэнтаў на яго не было. Цяпер у дыяспары ёсць прастора, якую можна выкарыстоўваць 24/7, але ёсць жаданне запрашаць да сябе і іншыя дыяспары, і палякаў.

Зараз памяшканне трэба ўладкаваць, на гэта збіраюць сродкі. Збор будзе працягвацца тры месяцы. 41 тыс. злотых пойдзе на пераезд, абсталяванне і першыя тры месяцы існавання прасторы, каб «стаць на ногі» і знайсці іншыя крыніцы фінансавання.

Пакуль цалкам існаваць за кошт данатаў у дыяспары няма магчымасці, але за сабраныя грошы двойчы аплачвалася арэнда памяшкання і камунальныя паслугі. Ніякіх грантаў ці нейкай іншай падтрымкі на прастору яшчэ не было, але ў дыяспары ёсць надзея, што будзе.

Таксама некаторыя бюджэты мерапрыемстваў былі цалкам пакрыты за кошт данатаў, а штогадовы пікнік «Летуцень» — на 40%. Але гэта буйное мерапрыемства, на яго прыехала да 4 тыс. чалавек, прычым не толькі кракаўскія беларусы.

Не забудзь падпісацца на MOST ў Тэлеграм. Мы галоўнае медыя беларусаў у Польшчы.

Тэгі: Артыкулы

ГАЛОЎНЫЯ НАВІНЫ

полиция

«Кровавая пятница» и покушение на премьера. Главные новости Польши за неделю

MOST
11 кастрычніка 2026, 18:44

Рассказываем, что случилось в Польше с 5 по 11 октября 2026 года. После нескольких нападений в школах Мазовецкого воеводства в интернете расползлись слухи о «кровавой пятнице». 8 октября...

счет в польском банке РКО

Меняете счет в банке? На пособие 800+ нужно подавать новое заявление

MOST
9 кастрычніка 2026, 11:12

Получатели пособия на детей 800+, которые планируют сменить банковский счет, должны подать новое заявление. Такое разъяснение выпустило Управление социального страхования (ZUS). Ведомство рекомендовало делать это заблаговременно, с учетом...

нападения в польских школах

В польских школах усилены меры безопасности, но некоторые родители все равно не пускают детей

MOST
9 кастрычніка 2026, 08:56

Полиция Польши опровергает слухи о запланированных нападениях в школах. Они появились после нескольких подобных случаев, произошедших на этой неделе. Тем не менее в некоторых поветах 9 октября школы...

  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
  • Рэклама/Reklama
Пры выкарыстанні зместу MOST прачытайце нашы Правілы выкарыстання матэрыялаў

Звяжыцеся з намі: [email protected]

© 2026 Mostmedia.io. Час будаваць масты

No Result
View All Result
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama

© 2026 Mostmedia.io. Час будаваць масты