Аўторак, 5 мая 2026
No Result
View All Result
MOST Media
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama
No Result
View All Result
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama
No Result
View All Result
MOST Media
No Result
View All Result
Галоўная Навіны

«Абнуленне і на пачатак усяго наноў». Беларуская рэжысёрка паставіла ў Гданьску спектакль пра эміграцыю

MOST MOST
30 студзеня 2024, 08:37
Навіны
A A
спектакль про эмиграцию

Жэня Давідзенка. Фота са старонкі Жэні ў Facebook

У снежні ў Гданьскім Шэкспіраўскім тэатры адбылася прэм’ера спектакля «Да дому наўпрост 10 гадзін язды» беларускай рэжысёркі Жэні Давідзенкі. Пра першую спробу дыялогу з польскай аўдыторыяй і глабальны сіндром эміграцыі Жэня распавяла MOST.

«Да дому наўпрост 10 гадзін язды» — гісторыя пра трох беларусак, якія, апынуўшыся ў эміграцыі, сустракаюцца на пляжы ў Гданьску. Падчас размоў жанчыны ўспамінаюць сваё мінулае ў Беларусі, абмяркоўваюць рэчаіснасць і спрабуюць пабудаваць планы на будучыню.

 «Стварыць нешта, што не мае жалобнага сэнсу»

Распрацоўваць праект Жэня пачала разам са стваральніцай і акторкай тэатра «Без назвы» Ірынай Купчанка, а таксама акторкай Лізаветай Мілінцэвіч.

Падчас абмеркавання канцэпцыі будучага спектакля яны сышліся на тым, што ідэя будзе выбудоўвацца вакол спаткання незнаёмак на пляжы.

Жэня пачала збіраць гісторыі.

— Ідэя была ў тым, каб стварыць нешта, што не мае жалобнага сэнсу, — распавядае рэжысёрка. — Я працую ў бары і часта ад эмігрантаў чую пакутныя гісторыі. Зразумела, што працэс эміграцыі складаны і ўсе сумуюць па дому. Але мне хацелася паглядзець на эміграцыю як на абнуленне і пачатак усяго наноў.

П’еса створаная ў жанры мак’юментары — гэта спалучэнне мастацкай выдумкі, гумару і дакументалістыкі. За аснову былі ўзятыя асабістая гісторыя рэжысёркі, а таксама кампіляцыі лёсаў знаёмых і наведвальнікаў бара.

—Так нарадзіліся тры гераіні: вандроўніца, культурная дзеячка і дзяўчына, якая эмігравала ўначы пасля пачатку вайны ва Украіне.

…У яго будзе збітае адчуванне дома. Не ведаю. Як я магу перадаць дзіцяці захапленне ад парка Чалюскінцаў вясной, калі ён там ніколі не быў.

Урывак з п’есы «Да дому наўпрост 10 гадзін язды»

«Эміграцыя — гэта глабальны сіндром»

Спектакль ідзе на беларускай мове, але Жэне было важна зрабіць польскія субтытры.

— Гэта мой першы вопыт працы з польскай аўдыторыяй, але праз п’есу я хацела выбудаваць дыялог менавіта з гэтай катэгорыяй гледачоў. Я імкнулася абагуліць тэму эміграцыі, бо гэта глабальны сіндром. У Польшчы таксама вялікі адсотак тых, хто спрабаваў з’ехаць, а потым вяртаўся. Акрамя таго, Польшча і сама прымае вялікую колькасць мігрантаў.

Дыялог атрымаўся: польскія гледачы ўбачылі паралелі і змаглі перанесці кантэкст, у якім знаходзяцца беларускія эмігранты, на свой вопыт.

— Пасля да мяне звярталася шмат палякаў. Адна жанчына падзялілася, што спектакль нагадаў ёй пра тое, як яна спрабавала пераехаць у Францыю.

— Усё будзе, як раней, я абацяю.

— Не хлусь сабе, усё ўжо па-іншаму.

Урывак з п’есы «Да дому наўпрост 10 гадзін язды»

«Падзеі, якія сталі для палякаў гісторыяй, адбываюцца ў беларускай рэчаіснасці зараз»

Жэня лічыць, што Гданьск стаў пэўнымі месцам сілы для беларускіх эмігрантаў: дзякуючы мору тут адчуваецца спакой.

— Гэта вельмі сімвалічна, бо калі я размаўляю з жыхарамі Гданьска, яны адразу ўзгадваюць «Салідарнасць» — неад’емную частку гісторыі горада (незалежны прафсаюз «Салідарнасць» быў заснаваны ў Гданьску. — Заўв. MOST].

Рэжысёрка дадае, што «Салідарнасць» вельмі нагадвае тое, што адбывалася ў Беларусі — таму польскай аўдыторыі было прасцей зразумець кантэкст спектакля.

— Падзеі, якія сталі для палякаў гісторыяй, адбываюцца ў беларускай рэчаіснасці зараз, — адзначае Жэня.

«Ёсць амбіцыі выйсці на польскую і сусветную аўдыторыю»

У новай краіне рэжысёрка бачыць далейшыя шляхі, па якіх можа развіцца як творчая асоба.

— Тут павінен быць добры памер амбіцый. І я паступова іх нарошчваю, — дадае Жэня. — Дакладна ёсць амбіцыі выйсці на польскую і сусветную аўдыторыі, не забываючы пры гэтым пра беларускую.

Жэня лічыць, што ў пытаннях мастацтва Польша дастаткова адкрытая краіна. А эміграцыя дае шанец пазнаёміцца з польскімі і еўрапейскімі інстытуцыямі.

— Гэта бачна па выставам, рэзідэнцыям і праектам, якія ладзяцца ў краіне. Акрамя таго, з’яўляецца ўсё больш грантаў, якія накіраваныя менавіта на эмігранцкую аўдыторыю — гэта вельмі прыемна. У Польшчы працуе творчая супольнасць.

Бліжэйшыя паказы спектакля адбудуцца 15 і 17 лютага ў Гданьскім Шэкспіраўскім тэатры.

Не забудзь падпісацца на MOST у Тэлеграм. Мы галоўнае медыя беларусаў у Польшчы.

Тэгі: АртыкулыГалоўнае

ГАЛОЎНЫЯ НАВІНЫ

пенсионеры в Польше

Начали действовать новые правила записи на польские визы для людей старше 60 лет

MOST
4 мая 2026, 17:29

С 4 мая 2026 года вступили в силу новые правила записи на визу для людей старше 60 лет. Если они получают польские визы по приглашению детей или внуков...

Станислав Мжиглуд

Беларусские власти выдворяют трех польских католических священников

MOST
4 мая 2026, 10:13

Беларусские власти отказались выдать разрешение на религиозную деятельность трем католическим священникам, гражданам Польши. Они служили в Беларуси с 1990-х, а сейчас должны покинуть страну, сообщает портал Katolik.life. Несколькими...

Bydgoszcz Główna

Из-за беларуса в Польше эвакуировали вокзал. Из его сумки торчали провода

MOST
4 мая 2026, 09:41

Нетрезвый беларус оставил в холле железнодорожного вокзала Быдгощ Главный сумку, из которой торчали провода. Пассажиров решили эвакуировать, сообщил портал Express Bydgoski. Сообщение о найденной сумке поступило 3 мая...

  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
  • Рэклама/Reklama
Пры выкарыстанні зместу MOST прачытайце нашы Правілы выкарыстання матэрыялаў

Звяжыцеся з намі: [email protected]

© 2026 Mostmedia.io. Час будаваць масты

No Result
View All Result
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama

© 2026 Mostmedia.io. Час будаваць масты