Субота, 25 красавіка 2026
No Result
View All Result
MOST Media
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama
No Result
View All Result
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama
No Result
View All Result
MOST Media
No Result
View All Result
Галоўная Навіны

Інтэрпол пра запыты Беларусі: «Мы павінны рэагаваць на патэнцыяльнае злоўжыванне нашымі сістэмамі»

MOST MOST
27 лютага 2024, 11:20
Навіны
A A
Інтэрпол пра Беларусь

Генеральны сакратарыят Інтэрпола пракаментаваў выкарыстанне яго механізмаў уладамі Беларусі для пераследу апанентаў за мяжой.

«Усе запыты, накіраваныя Нацыянальным цэнтральным бюро ў Мінску, старанна разглядаюцца на прадмет адпаведнасці правілам і працэдурам Інтэрпола», — адзначыла арганізацыя ў адказе на запыт «Радыё Свабода» пасля чарговага выпадку пераследу палітычных дысідэнтаў за мяжой.

Нагодай стала справа беларускага журналіста, рэжысёра і апазіцыйнага актывіста Андрэя Гнёта. Яго арыштавалі ўлады Сербіі ў кастрычніку 2023 года на падставе ордара Інтэрполу, выдадзенага на запыт Беларусі.

Гнёта вінавацяць ва ўхіленні ад выплаты падаткаў. Сам Гнёт гэта адмаўляе, лічачы, што рэжым Аляксандра Лукашэнкі пераследуе яго за палітычную дзейнасць. Паводле рашэння суда ў Сербіі, «усе законныя патрабаванні выкананыя», яму пагражае экстрадыцыя ў Беларусь. Канчатковае рашэнне чакаецца ў сакавіку.

«Ідэя таго, што нашы сістэмы не павінны выкарыстоўвацца ў палітычных мэтах, ляжыць у аснове нашага Статуту, і мы ганарымся тым, чаго дасягнулі, каб зрабіць нашы сістэмы мацнейшымі і менш адкрытымі для злоўжыванняў», — гаворыцца ў пісьмовым адказе Інтэрпола «Радыё Свабода».

Не адмаўляючы рызыкі злоўжыванняў, Інтэрпол адзначае, што арганізацыя пастаянна кантралюе і ўдасканальвае свае сістэмы, каб яны заставаліся максімальна эфектыўнымі.

«Падобна таму, як мы павінны быць пільнымі да змен у злачыннай дзейнасці, мы павінны рэагаваць на патэнцыяльнае злоўжыванне нашымі сістэмамі», — заявілі ў Генеральным сакратарыяце.

Галоўную адказнасць за тое, каб запыты краін-членаў на выдачу ордараў адпавядалі правілам Інтэрпола, нацыянальным заканадаўствам і міжнародным абавязкам, нясуць, як падкрэслена ў заяве, самі гэтыя краіны.

Адпаведнасць гэтых запытаў прынцыпам Інтэрпола дадаткова правярае орган Генеральнага сакратарыята, пасля чаго вырашаецца, ці будуць яны задаволеныя.

Беларуская апазіцыя патрабуе выключыць Беларусь з Інтэрпола. Арганізацыя былых сілавікоў «Белпол» разам з камандай Святланы Ціханоўскай накіравалі ў Інтэрпол ліст, у якім папрасілі спыніць супрацоўніцтва з беларускімі ўладамі ў сувязі з парушэннем прынцыпаў працы, прадугледжаных статутам гэтай міжнароднай арганізацыі.

Не забудзь падпісацца на MOST у Тэлеграм. Мы галоўнае медыя беларусаў у Польшчы.

Тэгі: Артыкулы

ГАЛОЎНЫЯ НАВІНЫ

Сколько иностранцев работает в Польше

Эксперт по труду: «Длительность легализации приводит к тому, что Польша перестает быть страной первого выбора для трудовых мигрантов»

MOST
24 красавіка 2026, 18:10

Сложность получения польских виз и длительность процедур легализации приводят к тому, что Польша перестает быть страной первого выбора для трудовых мигрантов. Такое мнение в интервью NewseriaTV высказала замдиректора...

Чарнобыльскі шлях у Польшчы

Беларусы ладзяць у Польшчы мерапрыемствы да 40-й гадавіны Чарнобыльскай трагедыі

MOST
24 красавіка 2026, 13:42

Да 26 красавіка — 40-й гадавіны аварыі на Чарнобыльскай АЭС — беларусы Польшчы зладзяць шэраг мерапрыемстваў: акцый памяці, дыскусій і іншых культурных падзей. Расказваем, куды можна схадзіць. Варшава...

банкоматы в Варшаве

В Польше будут судить 12 дроперов — они давали свои счета телефонным мошенникам для вывода денег. Среди них есть и беларусы

MOST
24 красавіка 2026, 12:05

В Польше предъявили обвинения еще 12 дроперам — так называют людей, которые за плату или комиссию предоставляют свои счета для вывода денег телефонным мошенникам. Всего по крупному делу,...

  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
  • Рэклама/Reklama
Пры выкарыстанні зместу MOST прачытайце нашы Правілы выкарыстання матэрыялаў

Звяжыцеся з намі: [email protected]

© 2026 Mostmedia.io. Час будаваць масты

No Result
View All Result
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama

© 2026 Mostmedia.io. Час будаваць масты